Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Культура » Читали ... и с фонариком под одеялом
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-09-2015, 15:52 Культура  ] • Читали ... и с фонариком под одеялом   |  
 
Назва: Чыталі… і з ліхтарыкам пад коўдрай      

Читали ... и с фонариком под одеялом Мясцовыя бібліятэкары, як заўжды, малайцы. Не толькі забяспечваюць нас цікавымі выданнямі, але і ладзяць слаўныя мерапрыемствы. Нават у сваё прафесійнае свята стварылі адпачынак чытачам, прапаноўваючы бясплатныя друк, ксеракапіраванне,  інтэрнэт, друкаванкі з камерцыйнага фонду. У дадатак—чай і кава з ласункамі. У аўторак, 15 верасня, тут адчыніла дзверы кніжная кавярня, куды міярчане не праміналі зазірнуць. І перш за ўсё, каб павіншаваць паважаных культработнікаў са святам. 

 

 

ытальная зала цэнтральнай установы насычана разнастайнымі ўрачыстымі атрыбутамі. Шматлікія выставы выкананы не па звыклых завядзёнках, а з душэўнай творчасцю. Не можа нераўнадушнае, а нават і раўнадушнае вока, прамінуць на самай вышыні стэнда складзены з мастацкім густам стосік кніг, на якім усміхаецца кубачак з выявай бэзу. Хто не прыгадаў, гледзячы на гэты каларыт, сябе, ахінутага ў цёпленькі плед з любімай кніжкай і шкляначкай гарачага чаю, а за вакном—мяцеліць завіруха…
Але, дарагі чытач, вернемся ў залу… Тры самыя смачныя водары—гарачай кавы, свежай выпечкі і старонак новай кнігі. У сугучча з гэтым віноўнікі свята сабралі побач "гарачыя навінкі", што папоўнілі фонд літаральна тыдзень таму. Асобная выстава прысвечана "смачным" выданням духоўнай трапезы. У рубрыцы "Частуем у юбілей" прадстаўлены сёлетнія аўтары-юбіляры: Ясенін, Шолахаў, Блок, Крысці і буклеты пра іх. У "Далікатэсах" засвяціліся персідскі паэт Амар Хаям, калумбійскі празаік Гарсіа Маркес, польскі аўтар бестсэлераў Януш Вішнеўскі... У "Кактэйль кахання" трапілі не толькі беларусы Камейша, Васілевіч, Андрэеў, але і кніжачка "Дні і ночы…", дзе прытчы, вершы і не толькі—усё на трапяткую тэму. Сярод "Забытых на смак"—не раз перачытаныя "Джэн Эйр", "Знесеныя ветрам", "Спяваючыя ў цярноўніку"…
—Так хочацца з кожным разам здзіўляць нашых чытачоў. Думаем правесці ноч бібліятэкі. Такая тэндэнцыя зараз папулярная. Ноч музеяў па рэспубліцы ў актыўным дзеянні. Наладзіць, напрыклад, гадзін да дванаццаці літаратурныя чытанні з удзелам славутых аўтараў,—разважае апантаны кіраўнік Ала Скавародка. 
—Шчасця табе, душ нашых лекар—бібліятэкар,—поўнілі музычныя зыкі ўрачыстую залу. 
Пакрысе пачынаюць збірацца запрошаныя… Дораць кветкі і пачастункі да агульнай чайнай цырымоніі, бо гэтыя апартаменты для многіх сталі другім домам, своеасаблівай аддушынай, за якой стаіць Яе Вялікасць Кніга. Удзячная чытачка завітала нават з Камчаткі. Прыехала ў Беларусь па сваіх справах, але не прамінула заглянуць і ў бібліяхрам, каб падарыць дыск з музычным відэапраектам свайго мужа Валерыя Ліхоты. 
Ініцыятар і вядучая многіх бібліятэчных імпрэз Вольга Федуковіч знітоўвала душэўную размову і зараз. Кожнага чытача прадстаўляла шчыра. Ад гэтага многія прыемна бянтэжыліся, а ў некаторых нават свяціліся слёзкі. Адкрытая і нязмушаная атмасфера вабіла ў бясконцы свет думак і разваг. 
Ларыса Будо ў гэтым храме часты госць, бывае па два разы на тыдзень. Завітвае не проста пачытаць, але і ацаніць выставы, падбадзёрыць, вельмі ўважлівая і адчувальная да бібліятэчнага жыцця. Ларыса Іосіфаўна апантаная кнігай з маленства, нездарма выбрала філалагічную адукацыю. 
Галіна Зайцава, жартаўліва заўважаючы, чытач-дачнік. Прыязджае ў Міёры на летні перыяд, актыўна наведваецца і ў кніжны храм. На свята завітала з букетам, бо вельмі любіць тутэйшых супрацоўнікаў. 
Ганна Лук'янава не ласуецца адзінкамі, кніг набірае заўсёды стос. Жанчына—прыклад для пераймання: заўсёды з прычоскай і манікюрам, падфарбаванымі вуснамі, вядзе актыўны лад жыцця. Пасля бібліятэкі спяшаецца ў басейн… Словам, парадак дня размеркаваны. У нашыя пенаты выйшла замуж і прыехала са сталіцы. Чытае з дзяцінства, без гэтага занятку сябе не ўяўляе.
Алена Фёдарава—адказны работнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Паміж штодзённымі клопатамі паспявае зазірнуць у бібліятэку. І не толькі зазірнуць… Але і шмат чытаць. З кніжкай Алена Рыгораўна з дзіцячага садка. Памятае, калі друкаванку цалкам адольвала па дарозе з бібліятэкі дадому, зноў ішла мяняць. Супрацоўнікі прасілі пераказваць змест, бо не надта верылі, што малая такая шпаркая на справе. 
Зінаіда Равэцкая—псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра. У кніжны храм наведваецца з дачушкай, якой імкліва прывівае беражлівасць і павагу да друкаванак. Спецыяліст у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання мяркуе наладзіць бібліятэрапію—лячэнне людскіх душэўных немачаў кнігай. 
Фаіна Шокель і Надзея Пятроўская—лічбавых спраў майстры ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, таксама аддана сябруюць з духоўным скарбам. Фаіна Мікалаеўна, напрыклад, за апошні час прыгадала ўсё з дзіцячага рэпертуару, бо выконвае адказную місію бабулі, песціцца з унучачкай.
Ірыну Кубарка бацькі крышку ўшчувалі за свавольства глытаць многа кніг, але яна не здавалася і чытала з ліхтарыкам пад коўдрай. Зараз пераважна перайшла на электронныя варыянты, але бібліяфіл-мама трымаецца заведзеных рытуалаў. 
Госці паўдзельнічалі ў віктарыне, атрымалі пісьменніцкія рэцэпты, паразважалі на надзённыя тэмы кніжнага жыцця. Святочны дзень толькі разгараўся. Прыходзілі іншыя чытачы, якіх таксама чакалі прыемныя сюрпрызы.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.

Чытальная зала цэнтральнай установы насычана разнастайнымі ўрачыстымі атрыбутамі. Шматлікія выставы выкананы не па звыклых завядзёнках, а з душэўнай творчасцю. Не можа нераўнадушнае, а нават і раўнадушнае вока, прамінуць на самай вышыні стэнда складзены з мастацкім густам стосік кніг, на якім усміхаецца кубачак з выявай бэзу. Хто не прыгадаў, гледзячы на гэты каларыт, сябе, ахінутага ў цёпленькі плед з любімай кніжкай і шкляначкай гарачага чаю, а за вакном—мяцеліць завіруха…Але, дарагі чытач, вернемся ў залу… Тры самыя смачныя водары—гарачай кавы, свежай выпечкі і старонак новай кнігі. У сугучча з гэтым віноўнікі свята сабралі побач "гарачыя навінкі", што папоўнілі фонд літаральна тыдзень таму. Асобная выстава прысвечана "смачным" выданням духоўнай трапезы.

 

Читали ... и с фонариком под одеялом У рубрыцы "Частуем у юбілей" прадстаўлены сёлетнія аўтары-юбіляры: Ясенін, Шолахаў, Блок, Крысці і буклеты пра іх. У "Далікатэсах" засвяціліся персідскі паэт Амар Хаям, калумбійскі празаік Гарсіа Маркес, польскі аўтар бестсэлераў Януш Вішнеўскі... У "Кактэйль кахання" трапілі не толькі беларусы Камейша, Васілевіч, Андрэеў, але і кніжачка "Дні і ночы…", дзе прытчы, вершы і не толькі—усё на трапяткую тэму. Сярод "Забытых на смак"—не раз перачытаныя "Джэн Эйр", "Знесеныя ветрам", "Спяваючыя ў цярноўніку"…—Так хочацца з кожным разам здзіўляць нашых чытачоў. Думаем правесці ноч бібліятэкі. Такая тэндэнцыя зараз папулярная. Ноч музеяў па рэспубліцы ў актыўным дзеянні. Наладзіць, напрыклад, гадзін да дванаццаці літаратурныя чытанні з удзелам славутых аўтараў,—разважае апантаны кіраўнік Ала Скавародка. 

 

—Шчасця табе, душ нашых лекар—бібліятэкар,—поўнілі музычныя зыкі ўрачыстую залу. Пакрысе пачынаюць збірацца запрошаныя… Дораць кветкі і пачастункі да агульнай чайнай цырымоніі, бо гэтыя апартаменты для многіх сталі другім домам, своеасаблівай аддушынай, за якой стаіць Яе Вялікасць Кніга. Удзячная чытачка завітала нават з Камчаткі. Прыехала ў Беларусь па сваіх справах, але не прамінула заглянуць і ў бібліяхрам, каб падарыць дыск з музычным відэапраектам свайго мужа Валерыя Ліхоты. Ініцыятар і вядучая многіх бібліятэчных імпрэз Вольга Федуковіч знітоўвала душэўную размову і зараз. Кожнага чытача прадстаўляла шчыра. Ад гэтага многія прыемна бянтэжыліся, а ў некаторых нават свяціліся слёзкі. Адкрытая і нязмушаная атмасфера вабіла ў бясконцы свет думак і разваг. 

 

Ларыса Будо ў гэтым храме часты госць, бывае па два разы на тыдзень. Завітвае не проста пачытаць, але і ацаніць выставы, падбадзёрыць, вельмі ўважлівая і адчувальная да бібліятэчнага жыцця. Ларыса Іосіфаўна апантаная кнігай з маленства, нездарма выбрала філалагічную адукацыю. Галіна Зайцава, жартаўліва заўважаючы, чытач-дачнік. Прыязджае ў Міёры на летні перыяд, актыўна наведваецца і ў кніжны храм. На свята завітала з букетам, бо вельмі любіць тутэйшых супрацоўнікаў. Ганна Лук'янава не ласуецца адзінкамі, кніг набірае заўсёды стос. Жанчына—прыклад для пераймання: заўсёды з прычоскай і манікюрам, падфарбаванымі вуснамі, вядзе актыўны лад жыцця. Пасля бібліятэкі спяшаецца ў басейн… Словам, парадак дня размеркаваны. У нашыя пенаты выйшла замуж і прыехала са сталіцы. Чытае з дзяцінства, без гэтага занятку сябе не ўяўляе.

 

Читали ... и с фонариком под одеялом Алена Фёдарава—адказны работнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Паміж штодзённымі клопатамі паспявае зазірнуць у бібліятэку. І не толькі зазірнуць… Але і шмат чытаць. З кніжкай Алена Рыгораўна з дзіцячага садка. Памятае, калі друкаванку цалкам адольвала па дарозе з бібліятэкі дадому, зноў ішла мяняць. Супрацоўнікі прасілі пераказваць змест, бо не надта верылі, што малая такая шпаркая на справе. Зінаіда Равэцкая—псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра. У кніжны храм наведваецца з дачушкай, якой імкліва прывівае беражлівасць і павагу да друкаванак. Спецыяліст у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання мяркуе наладзіць бібліятэрапію—лячэнне людскіх душэўных немачаў кнігай. 

 

Фаіна Шокель і Надзея Пятроўская—лічбавых спраў майстры ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, таксама аддана сябруюць з духоўным скарбам. Фаіна Мікалаеўна, напрыклад, за апошні час прыгадала ўсё з дзіцячага рэпертуару, бо выконвае адказную місію бабулі, песціцца з унучачкай.Ірыну Кубарка бацькі крышку ўшчувалі за свавольства глытаць многа кніг, але яна не здавалася і чытала з ліхтарыкам пад коўдрай. Зараз пераважна перайшла на электронныя варыянты, але бібліяфіл-мама трымаецца заведзеных рытуалаў. Госці паўдзельнічалі ў віктарыне, атрымалі пісьменніцкія рэцэпты, паразважалі на надзённыя тэмы кніжнага жыцця. Святочны дзень толькі разгараўся. Прыходзілі іншыя чытачы, якіх таксама чакалі прыемныя сюрпрызы.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота К.БЛАЖЭВІЧА.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar