Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Сустракаліся выпускнікі 1960-га года
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2010, 13:23 Навіны  ] • Сустракаліся выпускнікі 1960-га года   |  
 
Назва:      

Нядаўна ў сярэдняй школе №1 райцэнтра правялі юбілейную сустрэчу выпускнікі 1960-га. Праз паўстагоддзя сюды прыйшло і прыехала 14 пенсіянераў, дзядуляў і бабуль. Гэта шмат, бо выпадкова адначасова збіраліся тыя, хто выйшаў з гэтых сцен “усяго” тры дзесяцігоддзі таму: іх было ўдвая менш.

Цяпер ім у асноўным па 67 (тады яшчэ вучыліся дзесяць гадоў). Але гэта не азначае, што для ўсіх наступіў час “заслужанага адпачынку”. Вось Пётр Шук (Пётр Пятровіч!), ураджэнец вёскі Казлы, усё яшчэ поўны сіл і энергіі і працуе галоўным энергетыкам “Нафтана”. Пачынаў самастойны шлях з Казахстана, і не ён адзін. За плячыма вучылішча, вячэрні інстытут.

Сустракаліся выпускнікі 1960-га годаБарыс Свярдзёл—ураджэнец Цілеўцаў. Там засталіся магілы бацькі, які рана памёр пасля цяжкага ранення на фронце, і маці-інваліда. Асвоіў даволі рэдкую спецыяльнасць зваршчыка аргоннай зваркі. Усё жыццё—рабочы, але такой кваліфікацыі, што і цяпер нярэдка запрашаюць падтрымаць родны “МАЗ”.
Былыя выпускнікі доўга гутарылі з дырэктарам У. В. Ханецкім, успаміналі часіны сваёй вучобы. Тады залаты медаль атрымаў за веды і старанне адзін Вацлаў Зінкевіч. Але і гэта не гарантавала паступленне ў ВНУ адразу пасля школы. Давялося папрацаваць выкладчыкам аўтасправы, бо ўвялі працоўнае навучанне для вучняў старэйшых класаў, якія сталі вучыцца 11 гадоў. І паступіў, стаў афіцэрам, служыў на касмадроме ў Плісецку. Палкоўнік. Шкада, што прыехаць не змог, як і Міхаіл Януковіч. Гэты інжэнер-аграрнік вырас да спецыяліста абласнога ўзроўню. Пётр Селядзеўскі—дацэнт, выкладаў права ў Віцебскім універсітэце, аўтар падручніка для студэнтаў.

Галіна Жук выкладала ў Маладзечна, Марыя Казакевіч—у Лужаснянскім тэхнікуме.
Успомнілі і тых, каго ўжо няма. Гэта Ягор Лясовіч з Цілеўцаў, Веніямін Пазняк і Генадзь Пяткевіч з Барсучыны (абодва працавалі друкарамі ў раённай друкарні), пажарнік Іван Янушкевіч, работнік раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Іван Лаўрыновіч, будаўнік Юрый Мацвееў і педагог Франя Кучынская, Галя Чарняўская...

Астатнія расказалі пра сябе самі.

У Міёрах добра ведаюць капітана пазаведамаснай аховы Сяргея Тронькіна, у якога за плячыма яшчэ чатыры гады службы на Ціхаакіянскім флоце.
Фёдар Пятроў нарадзіўся ў Канахах, пасля Дварнасельскай сямігодкі вучыўся ў Міёрах. Быў пуцявым рабочым у Казахстане (тады казалі—на цаліне). Служыў на Балтыцы (у Польшчы на базе ракетных кацяроў) радыётэлеграфістам і па сумяшчальніцтву дызелістам-электрыкам. Пасля працаваў электраманцёрам, дзяжурным на падстанцыі, інжынерам у раёне электрасетак, у перапынку сярод гэтых пасад 5 гадоў узначальваў гаргаз.

Аляксандра Альшанка (Паплаўская) аказалася адналюбам: усё жыццё прысвяціла працы на пошце. Марыя Нікіфарава (Жыгун)—педагог, хаця была піянерважатай, камсамольскім работнікам. Людміла Шчасная (Сянюк)—ветурач. Са Снечкуса наведалася ўраджэнка Чэрасаў Ала Канах, якая працавала па спецыяльнасці пасля Магілёўскага педінстытута. Ірына Альхімовіч (Лаўрэнцьева) пайшла на пенсію медсястрой у Язна. У Расонах жыве Нэля Будзько, жыццё і праца якой звязаны з Сяміпалацінскам. Браніслава Януковіч пачынала тэхнолагам хлебабулачнай вытворчасці, а закончыла прадаўцом. Юнію Рагоўскую памятаюць як фельчара бальніцы і паліклінікі, хуткай дапамогі ў райцэнтры. Людміла Номкіна перакваліфікавалася са спецыяліста мяса-малочнай прамысловасці ў бухгалтара. Леаніда Жабёнак працавала педагогам далёка ад родных мясцін, цяпер мае намер вярнуцца...

Шмат варта было б сказаць пра сяброўскія сувязі, узаемападтрымку, пра дзяцей і ўнукаў. Але не пра ўсё адразу: пакінем для наступнай сустрэчы.
Я не вучыўся ў Міёрскай СШ №1 у 1960-ым, але маё жыццё прайшло побач са многімі з іх.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar