Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » На энтузіязме
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
20-07-2010, 11:35 Навіны  ] • На энтузіязме   |  
 
Назва:      

На энтузіязме5 ліпеня вечарам у небе над Міёрамі з’явіліся дэльтапланы. Пяць апаратаў прыляцела да нас з Магілёва, Чашнікаў, Оршы, Мінска і нават Смаленска. Яны прыпынілся на полі СВК “Чэрасы” на ўскрайку райцэнтра. Ініцыятар збору гэтых звышлёгкіх лятальных апаратаў Ігар Букштынаў з Чашнікаў сцвярджае, што мерапрыемства праводзіцца з мэтай дэманстрацыі і прапаганды тэхнічных відаў спорту, уцягнення ў іх моладзі.

І сапраўды, дэльтапланы выклікаюць захапленне не толькі сваім выглядам у небе. У нас нямала аматараў пакатацца на іх, каб зверху паглядзець на знаёмыя родныя мясціны. Пілоты кажуць, што сама лепш гэта рабіць з раніцы і вечарам пры ціхім надвор’і. Нямала і тых, хто прыходзіць на нядаўна скошанае поле, каб проста паглядзець на легкакрылыя машыны. Гэты від авіацыі ў Беларусіі развіваецца даволі марудна ў параўнанні з суседзямі. На прамысловую аснову іх выпуск не пастаўлены. Крылы, як правіла, купляюць у Кіеве, новыя каштуюць ад 5 тысяч долараў, а б/у—ад тысячы. Рухавікі выкарыстоўваюць ад японскіх аўтамашын “Ходна”, “Субару”, “Судзукі” і іншых аб’ёмам 1,3-1,5 літра—лёгкія, надзейныя і даволі магутныя. Каштуюць яны каля 500 долараў, значна больш патрабуе дапрацоўка для выкарыстанні ў паветры. Лічбы прыводжу спецыяльна для таго, каб нашы аматары палётаў у паветры не пужаліся перспектыў. У гэтай справе пакуль усё трымаецца на энтузіязме. Як зазначыў Фёдар Кажамякін з Магілёва, яго шлях у паветра пачаўся з дзіцячай мары, якая падмацавалася вырабам мадэляў самалётаў і запатрабавала значна большага.

Калі спытаўся пра бяспеку палётаў, пілоты паказалі на праходзячую міма шашу, дзе пастаянна рухаліся аўтамашыны, а ў небе тады не было ні аднаго апарата. Так што пацярпець у аварыі на зямлі перспектыў значна больш.

Што неабходна, каб звышлёгая авіацыя развівалася больш хутка? Па крайняй меры, не ствараць для гэтага перашкод. Дарэчы, авіятары выказвалі падзяку нашым раённым уладам за падтрымку.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar