Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Міністр інфармацыі ў Міёрах
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-06-2011, 08:26 Навіны  ] • Міністр інфармацыі ў Міёрах   |  
 
Назва:      

Міністр інфармацыі ў Міёрах
13 чэрвеня наш раён наведаў міністр інфармацыі Алег Вітольдавіч Праляскоўскі. На камбікормавым заводзе ён пазнаёміўся не толькі з арганізацыяй вытворчых працэсаў, але і ўмовамі працы, пабываў у сталоўцы, ведамасным магазіне. А потым у рамках рэспубліканскага дня інфармавання выступіў перад працоўным калектывам.


Міністр падкрэсліў, што ў рэспубліцы няма эканамічнага крызісу, ёсць пэўныя цяжкасці ў фінансава-валютнай сістэме. Яны выкліканы незбалансаванасцю ўнутранага спажывання, вялікім імпартам, недастатковай работай па энергазберажэнню. Апошнім часам у вялікіх аб’ёмах выдаваліся крэдыты, у тым ліку валютныя, на будаўніцтва жылля, пакупку аўтамабіляў і на іншыя мэты. Непрадуманую пазіцыю заняў Нацбанк, у выніку ў абменніках не стала валюты, адбылася дэвальвацыя беларускага рубля. Для выпраўлення сітуацыі ўрад распрацаваў праграму, якая прадугледжвае згортванне непершачарговых дзяржаўных праграм. Будуць паменшаны аб’ёмы жыллёвага будаўніцтва. Памяншаецца імпарт, бо трэба жыць па сродках: закупляць за мяжой неабходна не больш, чым мы там прадаём уласнай прадукцыі.

Намячаюцца меры па падтрымцы насельніцтва. Сёлета адбудзецца трохразовае павелічэнне пенсій, не паменшацца выдаткі на ахову здароўя, адукацыю, сацыяльную падтрымку насельніцтва. Сітуацыя патрабуе паскоранай прыватызацыі, пошуку крэдытных сродкаў за мяжой і павелічэння намаганняў, каб зарабляць валюту ўнутры краіны.

Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў падмацаваў выступленне міністра прыкладамі з развіцця Міёрскага раёна. У прыватнасці, выдзелены сродкі на заканчэнне будаўніцтва карпусоў новай бальніцы. Работы тут неўзабаве пачнуцца. Райаграсервіс пры падтрымцы турэцкіх інвестараў займаецца арганізацыяй вытворчасці торфабрыкету на балотным участку “Астроўскае” (за жывёлагадоўчым комплексам ААТ “Чэрасы”). На абсталяванне для прадпрыемства ўжо выдзелена 2 млн. долараў.

Шмат зроблена па добраўпарадкаванню Дзісны. А ў сувязі з кананізацыяй святара Жданава гэты горад набывае статус аб’екта рэлігійнага паломніцтва.
Ігару Валер’евічу было зададзена пытанне аб перспектывах газіфікацыі прыгарада райцэнтра Міёркі-2. Прыродны газ сюды прыйдзе абавязкова, толькі магчыма, што гэта здарыцца не сёлета, а ў наступным годзе.

Л. МАТЭЛЕНАК.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar