Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Пошта заўсёды з вамі
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
9-10-2011, 07:03 Навіны  ] • Пошта заўсёды з вамі   |  
 
Назва:      

Пошта заўсёды з вамі 9 кастрычніка планета адзначае Сусветны дзень пошты, якая па-сапраўднаму аб’ядноўвае людзей усіх дзяржаў. Мы яе дастойна дапаўняем. На Міёршчыне 28 сельскіх, 2 гарадскія аддзяленні і 2 пункты паштовай сувязі. Калектыў у 157 чалавек сваімі клопатамі штодзённа ахоплівае ўсе населеныя пункты Міёршчыны, а нашы паштальёны праходзяць 12-15 кіламетраў, агульны іх дзённы маршрут набліжаецца да 1500 км.

 

Паштовая служба моцная традыцыямі і дынастыямі. Усё жыццё працавала паштальёнам у Дзісне Вера Бабышка, яе справу прадоўжыла дачка Таццяна Гелеп, цяпер яна начальнік аддзялення. Валянціна Марцінкевіч пакінула добрую памяць у Волкаўшчыне на пасадзе начальніка аддзялення сувязі, яе замяніла дачка Ірына Малахоўская. А яе сястра Ліля Марцінкевіч з’яўляецца аператарам сувязі ў Міёрах. Абедзьве ўжо ветэраны. Працяглы час узначальвала паштовую службу ў Ідолта Наталля Гайлеш, цяпер яе справу працягвае дачка-інструктар Іна Тышкевіч. У Даўгінаве пасаду начальніка аддзялення сувязі Люцыя Цярэшка ў свой час перадала дачцэ Наталлі Найдзёнак.

 

Ганаровымі граматамі адзначана старанне сясцёр Ірыны Масальскай і Марыі Макарэвіч, бухгалтара і аператара.

Любога паштальёна замяняе Ірына Кліменцьева, хаця знаходзіцца на заслужаным адпачынку. А ў сістэме застаўся працаваць вадзіцелем яе сын Іван. Ганарымся мы сямейнымі парамі Уладзімірам і Данатай Арцімовічамі, вадзіцелем і аператарам, за бездакорную працу. Вялікі стаж і вопыт у шафёра Уладзіслава Седзюка і яго жонкі Валянціны, кладаўшчыцы. Жанчынай 2009 года ў сістэме абслугоўвання раёна была названа наш вядучы бухгалтар Станіслава Якубоўская, такі ж старанны і адказны работнік яе муж Міхаіл.

 

40 гадоў калектыў паштавікоў узначальвала Лідзія Міхайлаўна Пальчэх. Яна была не толькі начальнікам, але і настаўнікам, многім дапамагла знайсці свой дастойны шлях у прафесію і жыццё. Шмат зрабіла для развіцця паштовай сувязі, удасканалення даставачнай сеткі. Дарэчы, цяперашні будынак РВПС узведзены пад яе наглядам.

 

Вялікі стаж і ў многіх ветэранаў — Тэрэзы Матэленак, Валянціны Атопкінай, Алены Паляковай і іншых, пералічыць усіх проста немагчыма.

Нашы работнікі прыходзяць літаральна ў кожны дом, і не толькі з газетамі, часопісамі, пісьмамі. Яны прымаюць усе камунальныя плацяжы, забяспечваюць людзей таварамі першай неабходнасці, пералік паслуг пастаянна павялічваецца. Нядаўна з’явілася паскораная пошта — яна дазваляе забяспечыць хуткую перасылку ўсіх адпраўленняў як у межах рэспублікі, так і ў 200 краін свету. Прымаем заказы беларускіх вытворцаў па каталогах. Выдаём крэдыты “Белгазпрамбанка”, афармляем хуткі дэпазіт “Прыорбанка” пад 30% гадавых. Укаранілі новую паслугу — паштовы аналаг перадачы тэлеграм па ўсёй краіне, займаемся страхаваннем, бытоўкай, з’явілася “электронная марка”. Хочаце, каб пра Вас даведаліся, скарыстайцеся “прамой паштовай рассылкай” і многімі іншымі. Пра іх і ўмовы аказання расказвае сайт РУП “Белпошта”.

 

І ўсё ж найбольш часта мы гаворым з нашымі кліентамі пра падпіску. Удзячны за разуменне, за падтрымку. Дзякуючы гэтаму захоўваюцца тыражы на асноўныя выданні, у тым ліку на раённую газету.

 

Лічу, што Сусветны дзень пошты — гэта наша агульнае свята. Сардэчна віншую з ім не толькі паштавікоў, якія працуюць і знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але і ўсіх жыхароў Міёршчыны, бо мы займаемся агульнай справай.

 

Г. КУРЫЛЬЧЫК,

намеснік начальніка

раённага вузла паштовай сувязі.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar