Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Что не радует глаз...
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-08-2012, 15:49 Навіны  ] • Что не радует глаз...   |  
 
Назва: Што не радуе вока…      

Что не радует глаз... Падабаецца жыць у прыгожым горадзе, несумненна, усім. І самі міярчане павінны клапаціцца пра эстэтычную ўтульнасць. Гэта пацвердзіў чарговы грамадскі рэйд па райцэнтры.

 

На вуліцы Камуністычнай старыя дамы з пячным ацяпленнем для цэнтральнай часткі населенага пункта — гэта ўжо мінулае стагоддзе, але і там жывуць людзі. Будаўніцтва працягваецца, і цепліцца надзея, што на месцы гэтых двухпавярховак з часам з'явяцца новабудоўлі. Па правым баку практычна перад кожным домам разбіты клумбы, на іх буяюць кветкі. Іншая карціна адкрываецца ў дварах. Звернем увагу на дамы №17, 19, 21, якія падведамныя ААТ "Райаграсервіс". У дварах дровы, хлам пад гаражамі, многія з якіх размешчаны тут незаконна. Засмуціў інтэрнат (дом №21): разбітыя вокны, не адрамантаваныя або забітыя кляёнкай (а хутка зіма!). Напэўна, тут жывуць сем'і з дзецьмі, толькі «горка» стаіць ля самай сцяны і з'езд з яе — прама на дошкі і ў крапіву?!

 

Что не радует глаз... Дом №19. Зноў за ім самавольныя пабудовы: адны ўзведзены нядаўна, другія — пахіліліся і развальваюцца. Канешне, як адзначыла тутэйшая жыхарка, змясціць усё, што патрэбна на зіму, у "законным" маленькім хлеўчыку, проста нерэальна: дровы, закаткі, гаспадарчыя прыстасаванні, агародніну… Дом на 16 кватэр, і кожная сям'я знаходзіцца ў такой сітуацыі. Таму пад адкрытым небам трымаюць дровы, іх проста няма куды дзець. У адным з пад'ездаў сцены чорныя, па вуглах суцэльныя сеткі з павуціння, а праз бруднае вакно, як кажуць, свету белага не бачна. У кватэры №5 ужо амаль пяць год ніхто не жыве, там нават не сметнік, а сапраўдны прытон. Горы хламу і акуркаў, бутэлькі, разбітая печка і акно. Такое адчуванне, што тут яшчэ і прыбіральня…

 

Дом №17. Прагніў вільчак, на гаспадарчых пабудовах расце мох. Жыхары скардзяцца: "Няўжо мы працавалі ўсё жыццё для таго, каб на старасці трапіць у такое становішча? Ваду даводзіцца насіць з калонкі, прыбіральня на вуліцы, ды яшчэ і «дождж» у кватэры".

 

У невялікім скверыку — лаўкі, а вось у дварах іх няма.

Падворак дома №30 ад будынка суда аддзяляе канава, яна перасохла, сталі бачнымі іржавы трос, шклянкі, смецце… Побач і невыкарыстоўваемыя гаспадарчыя пабудовы.

Чаму, паважаныя міярчане, так не дбаем пра ўмовы ўласнага жыцця? Спадзяёмся, што за нас гэта зробіць нехта іншы? 

Што да самавольных пабудоў, яны ў кожным двары гэтых шматпавярховак. У бліжэйшы час іх трэба або знесці, калі не маюць эстэтычнага выгляду, калі ж выглядаюць прыстойна — узаконіць. Не чакаючы прадпісанняў і штрафаў, гэта можна зрабіць у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. 

 

Что не радует глаз... Звяртаем увагу чытачоў, што ў адпаведнасці з артыкулам 223 Грамадзянскага кодэксу РБ асоба, якая самавольна займалася будаўніцтвам, не мае права ўласнасці на самавольную пабудову і не можа ёй карыстацца і распараджацца — прадаваць, дарыць, здаваць у арэнду, ажыццяўляць іншыя здзелкі. Такая пабудова павінна быць знесена ў добраахвотным парадку самастойна або на платнай аснове сіламі УП ЖКГ ці РАНС у тэрмін,вызначаны прадпісаннем. У іншым выпадку пабудова будзе знесена УП ЖКГ, а з віноўніка спагоняць выдаткі, у тым ліку ў судовым парадку. Яшчэ за самавольнае будаўніцтва пагражае адміністрацыйная адказнасць  па артыкуле 21.12 КоАП РБ, які гучыць так: "Самавольнае будаўніцтва жылых дамоў, вытворчых, гаспадарчых, культурна-бытавых і іншых пабудоў і збудаванняў выклікае накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад дваццаці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу—да пяцісот базавых велічынь."

 На здымках: станоўчыя і адмоўныя моманты.

Рэйдавая брыгада:

В. ЯРАХНОВІЧ, начальнік аддзела

жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама;

 А. КОЛЕСАВА, галоўны спецыяліст аддзела

архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама

В. ВІШНЕЎСКАЯ карэспандэнт.

 

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar