Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » На радость детям — сладость
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-12-2013, 09:56 Навіны  ] • На радость детям — сладость   |  
 
Назва: На радасць дзецям — слодыч      

На радость детям — сладость
Напярэдадні святаў ва ўсіх магазінах актывізуецца продаж цукерак. Шмат іх купляюць прадпрыемствы і арганізацыі для фарміравання падарункаў дзецям. Паўсядзённыя пакупнікі ў крамах  набываюць слодыч у невялікай колькасці, аднак, як кажуць, кілаграм да кілаграму, і атрымаецца… — тона. А можа і больш? Каб даведацца, у якіх аб'ёмах рэалізуюцца цукеркі і іншыя ласункі напярэдадні Новага года ў гандлёвых установах раёна звяртаемся ў раённае спажывецкае таварыства.
Адказ на гэтае пытанне дае начальнік камерцыйнага аддзела Валянціна Зянонаўна Валеўка:

                                                                                                      

— У нашых гандлёвых установах продаж салодкіх тавараў актывізуецца ў лістападзе-снежні, а таму мы клапоцімся, каб да гэтай пары ў магазінах іх хапала і для рознічнага гандлю, і для фарміравання навагодніх падарункаў дзецям работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў. Толькі за апошні восеньскі месяц і за 15 дзён снежня спажыўкааперацыя  нашага раёна закупіла на фабрыцы "Спартак" 1 690 кілаграмаў прадукцыі, на "Камунарцы" — 1 500 кг. У вялікіх аб'ёмах набываем ласункі і ў многіх іншых пастаўшчыкоў. У гэтым ліку прадпрыемствы "Слодыч", "Ивкон", "Конфа", "Красный мозырянин" і "Красный пищевик", шматлікія вытворцы Віцебскхлебпрама, у тым ліку і Міёрскі хлебазавод. Паступаюць на прылаўкі магазінаў не толькі цукеркі россыпам, але і ўжо ўкамплектаваныя навагоднія падарункі ў прыгожай завадской упакоўцы.

 

Агульны аб'ём дастаўленай з 1 лістапада да 15 снежня ў гандлёвыя ўстановы спажыўкааперацыі салодкай прадукцыі — 18 тон, і значная частка яе ўжо рэалізавана. Паступаюць і новыя партыі запатрабаванага тавару.

У калядныя і навагоднія святы заўсёды павышаны попыт на кандытарскія вырабы, якіх у дастатковай колькасці паступіць у магазіны для рэалізацыі з мясцовага хлебазавода.

 

Для фарміравання салодкіх падарункаў раённае спажывецкае таварыства  прыняло заяўкі на 75 мільёнаў, і гэтая лічба з кожным днём павялічваецца. У ліку "буйных" заказчыкаў УП ЖКГ, сельгаспрадпрыемствы… Безумоўна, атрымаюць навагоднія падарункі, сфарміраваныя з цукерак, якія пастаўляюцца на нашы базы і ў магазіны, і дзеці работнікаў усіх устаноў спажыўтаварыства.

 

На здымку: у магазіне "Цэнтральны" г. Міёры прадавец Ларыса Уладзіміраўна Кузняцова ля выставы навагодніх падарункаў.tc "На здымку\: у магазіне \"Цэнтральны\" г. Міёры прадавец Ларыса Уладзіміраўна Кузняцова ля выставы навагодніх падарункаў."

 

Запісала Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar