Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Окутать одинокую старость добротой и вниманием
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
12-05-2015, 13:12 Навіны  ] • Окутать одинокую старость добротой и вниманием   |  
 
Назва: Ахінуць адзінокую старасць дабрынёй і ўвагай      

Окутать одинокую старость добротой и вниманием 12 мая — Дзень медыцынскай сястры

Зачыніць дзверы на замок, адключыць тэлефон і застацца сам-насам у цішыні і спакоі — хоць раз пра гэта марыў кожны. Пабыць пэўны час аднаму — рэч натуральная і неабходная. Жыць пастаянна ў адзіноце — сумна і няўтульна. Асабліва калі парог даўно пераступіла старасць з уласцівымі ёй хваробамі і нямогласцю, а побач няма родных і блізкіх, чыя дапамога востра неабходная.

 

Для некаторых пажылых людзей нашага раёна другім домам стала аддзяленне сястрынскага догляду Дзісенскай бальніцы, а сям'ю замянілі яго супрацоўнікі.
— Аддзяленне адчынена ў 2004 годзе. Цяпер у нас знаходзяцца 32 чалавекі. Хтосьці нядаўна паступіў, многія тут не першы год, — расказвае старшая медсястра Ала Пятроўна Палуева. — Гэта людзі з рознымі, часам няпростымі лёсамі, у кожнага за плячыма цэлае жыццё і, вядома, свой характар. Разлічана аддзяленне на 40 ложкаў, якія рэдка пустуюць. Найбольш пацыентаў зімой. На лета некаторыя едуць дадому, або іх забіраюць дзеці ці родныя. Узрост нашых падапечных — 70-80 год. Ёсць і доўгажыхары 1925 і 1929 гадоў нараджэння. 


Окутать одинокую старость добротой и вниманием Кожны дзень у пацыентаў аддзялення пачынаецца з гігіенічных працэдур, арганізавана чатырохразовае харчаванне і наладжаны пастаянны кантроль за станам іх здароўя. У вольны час можна паглядзець тэлевізар ці пачытаць кнігі і газеты. Некаторыя самастойна наведваюцца ў мясцовую гарадскую бібліятэку за літаратурай. Разам з доглядам і лячэннем пажылыя людзі маюць патрэбу ў зносінах. Пагаварыць, прыгадаць мінулае, падзяліцца перажываннямі — гэта важна не менш, а можа і больш, чым лекі і працэдуры.
— Некаторыя так работу медсясцёр ацэньваюць: калі проста раздала медыкаменты, зрабіла пэўныя працэдуры і не пагутарыла — гэта дрэнна, — расказвае Ала Пятроўна. —Вельмі любяць нашы пацыенты пагаварыць. Калі пачынаю абход па палатах, то гэта можа на 2-3 гадзіны расцягнуцца. Іншыя супрацоўнікі таксама стараюцца не абдзяляць іх увагай.


Усяго ў аддзяленні працуе 14 чалавек. Медыцынскіх сясцёр—5. Гэта Алена Іванаўна Межыніецэ, Таццяна Іванаўна Сямёнава, Жанна Іванаўна Талапіла, Кацярына Уладзіміраўна Пячура, Ніна Фёдараўна Нарэйка.
—Работа ў нас няпростая,—дзеліцца медсястра Ніна Нарэйка, якая ў аддзяленні не так даўно.—Трэба не толькі прапісаныя ў інструкцыях задачы выконваць, але і ўмець знайсці падыход да хворых. Імкнёмся ўстанавіць добрыя адносіны з кожным, ды і ў прынцыпе канфліктных сітуацый з падапечнымі не ўзнікае. Ідзём да іх з дабрынёй. Пасля нядаўняга рамонту значна палепшыліся ўмовы працы для нас і пражывання для пажылых людзей.


—Калектыў у нас дружны,—адзначае Ала Пятроўна.—Ёсць падтрымка і ўзаемаразуменне. Падчас рамонту супрацоўнікі кожны дзень прыходзілі на працу, нягледзячы на графікі. Медсёстры пастаянна павышаюць кваліфікацыю на спецыяльных курсах, свае абавязкі выконваюць старанна і сумленна.
Ала Пятроўна ведае аддзяленне да дробязяў, бо тут з першага дня яго дзейнасці, а самы пачатак прафесійнай біяграфіі ідзе з 1982-га. У абавязкі старшай медыцынскай сястры уваходзіць прыём пацыентаў пры паступленні, афармленне гісторый хвароб, заключэнне дагавораў, вядзенне рознай дакументацыі і, зразумела, агляд хворых і правядзенне працэдур. Гэта патрабуе адказнасці і шмат сіл, у тым ліку—душэўных. Жанчына кажа, што са спецыфікай работы звыклася, адзінае, з чым і цяпер змірыцца цяжка, гэта тое, што аднойчы даводзіцца развітвацца з пацыентамі назаўсёды.


—Усіх нашых падапечных ведаю па імені і імені па бацьку,—гаворыць Ала Пятроўна.—Хтосьці часам "мамкай" мяне назаве. У зносінах з пажылымі людзьмі абавязкова павінны прысутнічаць шчырасць і памяркоўнасць. Мала быць медыкам, трэба яшчэ і псіхалагічнымі навыкамі валодаць. Мы разумеем, што ў сталым узросце цяжка прывыкнуць да новых умоў жыцця. Хоць у нас утульна і камфортна, заўсёды смачная ежа, належны догляд і пастаянная ўвага, але ж гэта не родны дом. Заўсёды складана ў пацыентаў праходзіць перыяд адаптацыі. Бываюць і слёзы, і нават спробы ўцячы. Ёсць і такія, хто даўно тут знаходзіцца, але ўсё роўна хоча дадому. Гэта зразумела…
Час ад часу наведваюць пажылых дзеці ці родныя, але не ва ўсіх яны ёсць. Пастаянныя госці ва ўстанове мясцовыя святары айцец Генадзь і ксёндз Аляксандр. Прыходзяць не толькі напярэдадні рэлігійных святаў, але і па просьбе пацыентаў. Ладзяць тут канцэрты самадзейныя артысты Дзісенскага ГЦК. Такія мерапрыемствы ўздымаюць настрой.


—Застацца аднаму дома без дапамогі хвораму пажылому чалавеку вельмі цяжка, а ў аддзяленні сястрынскага догляду прадастаўлены неабходныя ўмовы,—адзначае Ала Пятроўна.—Усе разам мы стараемся, каб людзям у нас было добра.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar