Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Пусть всегда будет солнце! »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » Пусть всегда будет солнце!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

12-05-2015, 09:27 Навіны  ] • Пусть всегда будет солнце!   |  
 
Назва: Хай заўжды будзе сонца!      

Пусть всегда будет солнце! "Не отнимайте солнце у детей!
И жизнь Земли вовеки не прервется!
Чтоб над Землей звучало каждый день:
Пусть всегда будет солнце!

Пусть всегда будет солнце!" — з гэтай песні ў выкананні хору выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў пачалася ўрачыстасць з нагоды Дня Перамогі, што праходзіла ў РДК 8 мая. У руках юных артыстаў — паветраныя шарыкі і галінкі чаромхі і яблыні, якія ўжо 70-ю вясну запар распускаюцца пад мірным небам. 

 

— 70 год назад адгучалі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны — самай страшнай у гісторыі чалавецтва. І няхай прайшло ужо шмат год, мы павінны памятаць і ведаць пра той суровы час. Не забываць пра тых, хто ратаваў нашу Радзіму і ўвесь свет ад фашызму. На многія дзесяцігоддзі вялікі Подзвіг народа-воіна, народа-працаўніка стаў невычэрпнай крыніцай духоўнай сілы для многіх здзяйсненняў, для пераадолення любых цяжкасцей і іспытаў, — гаварылі вядучыя мерапрыемства Аляксей Гайдзель і Вольга Галімбоўская.


Пусть всегда будет солнце! —9 Мая—для ўсіх нас святая дата, напоўненая асаблівым сэнсам,—звярталася да прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў М. М. Баніфатава. — Цяжка ўявіць, якія нечалавечыя мукі і іспыты перажыло тое пакаленне. Наш абавязак—ведаць цану Перамогі, шанаваць памяць загінуўшых і клапаціцца пра ветэранаў. 
Прыводзячы гістарычныя факты, Марыя Мікалаеўна ад-значала мужнасць і гераізм беларускага народа, якому з першых дзён вайны давялося трымаць нечаканы і жорсткі ўдар ворага падчас абароны Брэсцкай крэпасці, ў баях пад Бабруйскам, Оршай, Магілёвам, Віцебскам. Значны ўрон наносілі заваёўнікам народныя мсціўцы. Нездарма Беларусь назвалі партызанскай рэспублікай. 1 300 000 нашых суайчыннікаў змагаліся на франтах, каля 500 000 вялі барацьбу на акупіраванай тэрыторыі. За мірную будучыню ахвяравалі сабой многія ўраджэнцы нашага раёна. 72 помнікі, абеліскі і воінскія пахаванні сведчаць пра памяць і смутак аб тых, хто загінуў і знік без вестак у час ваеннага ліхалецця. На Міёршчыне ворагі спалілі 5 вёсак поўнасцю і 17 часткова, пазбавілі жыцця больш за 5 000 мірнага насельніцтва, больш за 10 000 мужчын, жанчын і дзяцей былі вывезены ў Германію. Работа па ўстанаўленні імёнаў салдат, што абаранялі нашу зямлю, і мірных жыхароў, расстраляных у гады вайны, працягваецца. У гэтым годзе разам з жыхарамі Міёршчыны свята Перамогі сустрэлі 24 удзельнікі вайны, 5 працаўнікоў тылу, 38 вязняў канцлагераў.


Пусть всегда будет солнце! Памяць пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў захоўваецца не толькі ў сэрцах, яна пацвярджаецца добрымі справамі, клопатам пра ветэранаў і патрыятычным выхаваннем маладых пакаленняў. За актыўную грамадскую дзейнасць, значны ўклад у развіццё ветэранскага руху Ганаровай граматай раённага савета дэпутатаў і юбілейным медалём "70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг." узнагароджаны старшыня раённага Савета ветэранаў Часлаў Станіслававіч Кашкур і старшыня Дзісенскага гарвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Качан. Юбілейны медаль і Ганаровая грамата райвыканкама ўручаны настаўніку-дэфектолагу Дзісенскай СШ Але Пятроўне Майсяёнак за вялікі ўклад у стварэнне музея гісторыі Дзісны, збор матэрыялаў пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Дзісен-шчыны. За развіццё сацыяльнай сферы і ваенна-патрыятычнае выхаванне насельніцтва Ганаровай граматай райвыканкама адзначана ветэран працы Алена Аляксандраўна Кавалёнак. Такую ж узнагароду за вялікі ўклад у падрыхтоўку моладзі да вайсковай службы атрымаў ветэран узброеных сіл Рэспублікі Беларусь Сяргей Алегавіч Пляшкоў. Пад гучныя апладысменты ўручалі Ганаровую грамату райвыканкама за работу па патрыятычным выхаванні моладзі і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Перабродскага краю ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Сцяпану Пятровічу Петракевічу. Зал вітаў ветэрана стоячы.


Пусть всегда будет солнце! Узнагароджаны юбілейнымі медалямі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Мікалаеўна Баніфатава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак, намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты "Міёрскія навіны" Леанід Аляксандравіч Матэленак, настаўнік СШ №3, краязнаўца Вітольд Антонавіч Ермалёнак.
Самыя добрыя і шчырыя віншаванні са святам Перамогі адрасаваў прысутным раённы ваенны камісар Сяргей Іванавіч Жабёнак.
—Пакуль мы і нашы дзеці памятаюць пра Перамогу, у нас будзе мір,—адзначыў у віншавальным звароце старшыня райвыканкама Ігар Валер'евіч Кузняцоў.
Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства залу запоўнілі добра знаёмыя мелодыі ваенных часоў і сучасныя матывы, у якіх гучыць рэха вогненнага ліхалецця. Музычныя і танцавальныя нумары, падрыхтаваныя выхаванцамі і настаўнікамі ДШМ , удзельнікамі самадзейнасці РДК, знітоўваліся відэасюжэтамі пра вайну, якія суправаджаліся ўспамінамі франтавых артыстаў, чыя роля на шляху да Перамогі таксама была важнай і значнай.


Пусть всегда будет солнце! Цудоўным шчырым выкананнем радавалі гледачоў Ала Цурыкава, Алёна Мірановіч, Аляксей Конах, Святлана Ішчук, Дар'я Шук, Святлана Атопкіна, Ігар Мятла, Аляксей Астукевіч, Аляксандра Матвеева, Паліна Казачонак, Юлія Гедравец, Анастасія Дзмітрыева, Тамара Якімёнак. Немагчыма было ўтрымацца ад слёз, слухаючы "Балладу о матери" ў выкананні Валянціны Пундзіс, і яшчэ доўга ўслед артыстцы гучалі апладысменты. Знайшлося месца і для франтавых жартаў, што калісьці ўздымалі настрой байцам. З роляй жартаўнікоў справіліся ўдзельнікі тэатра мініяцюр "Свае хлопцы" Ігар Сардыка і Аляксей Гайдзель. Фінальную песню "Дзень Перамогі" гледачы слухалі стоячы і разам з усімі артыстамі падпявалі Сяргею Філіпаву і Аляксандры Пашкоўскай.


Пасля канцэрта ў тых, хто не паспеў пазнаёміцца з размешчанымі ў фае выставамі "Буду памятаць!" (раённы гісторыка-этнаграфічны музей), "Жывыя, памятайце пра нас!" (Народны гістарычны музей СШ №3), "Ведаем, памятаем, ганарымся" (Дзіцячая школа мастацтваў), "Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці людской" (Цэнтральная раённая бібліятэка) была магчымасць уважлівей разгледзець прадстаўленыя экспанаты і карціны, пагартаць старонкі кніг пра вайну і палюбавацца вырабамі майстроў клуба "Святліца".


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar