Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Время не властно над памятью людей
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
7-07-2015, 15:32 Навіны  ] • Время не властно над памятью людей   |  
 
Назва: Час няўладны над памяццю людзей      

Время не властно над памятью людей Раніцай 3-га ліпеня на плошчы ля РДК было шматлюдна. Кіраўніцтва раёна, ветэраны, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый сабраліся, каб ушанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў незалежнасць нашай Радзімы. 

 

Распачынаючы святочную цырымонію, Васіль Сямёнавіч Мядзюха нагадаў, што менавіта дзякуючы мужнасці і гераізму нашых дзядоў і бацькоў ужо 71 год мы жывём пад мірным небам і працуем на свабоднай зямлі. У знак павагі да тых, хто загінуў за незалежнасць краіны, і ў пацверджанне таго, што памяць пра герояў кровапралітнай вайны захоўваецца ў сэрцы кожнага, удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да памятнага манумента ў гонар воінаў-вызваліцеляў райцэнтра. Затым пад бадзёрыя акорды марша Славянкі калонай прашэствавалі па набярэжнай да плошчы Загінуўшых барацьбітоў. У гэтым свяшчэнным месцы адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 71-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


Время не властно над памятью людей З прывітальным словам да ветэранаў, жыхароў і гасцей горада звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Мікалаеўна Баніфатава. Яна ўзгадала пра непамерныя чалавечыя страты ў гады фашысцкай акупацыі. Толькі ў нашым раёне было спалена і расстраляна больш за пяць тысяч мірнага насельніцтва. У Дзісне ў адной брацкай магіле пахавана 3800 жыхароў горада, а ў Міёрах фашысты расстралялі 678 ні ў чым не вінаватых людзей. 72 помнікі, абеліскі і воінскія пахаванні сведчаць аб памяці і смутку пра 2330 землякоў, якія загінулі і прапалі без вестак у гады ваеннага ліхалецця.


Время не властно над памятью людей —Тут, на плошчы ля брацкай магілы, дзе спачываюць вечным сном 225 салдат розных нацыянальнасцей, мы цвёрда ўсведамляем, што ніякія страты, пакуты, якія выпалі на долю ваеннага пакалення, не змаглі зламіць яго мужнасць і стойкасць,—гаварыла Марыя Мікалаеўна. 
Час няўмольны, пакаленне тых, хто прайшоў праз цяжкія гады вайны і адрадзіў нашу Беларусь, адыходзіць. Радасць вялікага дня падзялілі 23 удзельнікі вайны, 3 працаўнікі тылу, 38 вязняў канцлагераў. Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў, лёс падарыў нам магчымасць жыць побач з гэтымі людзьмі, вучыцца ў іх цярплівасці і мужнасці, душэўнай шчодрасці і любові да Бацькаўшчыны. Уласным вопытам яны даказалі, што толькі супольная праца і адказнасць, дружба і супрацоўніцтва, вернасць традыцыям гарантуюць пераадоленне ўсіх цяжкасцей, спрыяюць міру і дабрабыту. Далейшы росквіт раёна, краіны, яе незалежнасць вызначае толькі асабісты ўклад кожнага чалавека.


Время не властно над памятью людей Якіх неймаверных намаганняў каштавала перамога, нагадаў і раённы ваенны камісар Сяргей Іванавіч Жабёнак. Ён пажадаў усім мірнага неба над галавой і па даручэнні ваеннага камісара Віцебскай вобласці ўручыў юбілейны медаль "70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45гг." старшыні райвыканкама Ігару Валер'евічу Кузняцову.
Словы перакананасці ў тым, што памяць пра подзвіг воінаў і іх мужнасць ніколі не будзе забыта, ад імя моладзі раёна выказала выканаўца абавязкаў першага сакратара РК ГА "БРСМ" Вікторыя Пяткевіч.


Время не властно над памятью людей У знак удзячнасці за вызваленне нашай краіны кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў усклалі да брацкай магілы вянкі і кветкі. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць пра тых, хто цаной жыцця адстаяў незалежнасць Радзімы.
Шмат добрых слоў прагучала ў адрас ветэранаў, ўдзельнікаў вайны, вязняў ад раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" ім уручылі памятныя падарункі.


Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar