Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » "Янка" заменит "Рагнеду"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
5-10-2015, 10:54 Навіны  ] • "Янка" заменит "Рагнеду"   |  
 
Назва: "Янка" заменіць "Рагнеду"      

"Янка" заменит "Рагнеду" Сёлета пад бульбай у ААТ "Пад'ельцы" было занята ўсяго 30 гектараў. Са слоў агранома Міхаіла Панкрата, даўней на яе вырошчванне адводзілі на ворным кліне да 100. Цяпер склаліся крыху іншыя ўмовы гаспадарання і ўжо няма ранейшых ёмістых дзяржзаказаў на пастаўку агародніны, рэалізоўваць яе даводзіцца ва ўмовах рыначнай канкурэнцыі, павышаюцца і патрабаванні да якасці клубняў.

 

 

борку бульбы пачалі 16 верасня, а завяршылі—26-га. Хутка справіліся  дзякуючы шэфскай дапамозе Дварнасельскай, Чапукоўскай і Новапагосцкай ДС-СШ, Міёрскіх БШ і СШ №3. Да поўдня шчыравалі школьнікі з сяла, а пасля абеду—з горада. Двухзменная работа істотна паскорыла тэмпы ўборкі,—адзначае галоўны аграном.—Адвозілі ўраджай ГАЗ-53 і ЗІЛ, якімі кіравалі Фёдар Сушко і Сяргей Бунта, і два аўтамабілі з райаграсэрвісу з кіроўцамі Міхаілам Марцінкевічам і Іванам Люцкім. Валавы збор клубняў перавысіў 500 тон, сярэдняя ўраджайнасць склала 170 цэнтнераў з гектара (удакладненне рэдакцыі: на 27 верасня—самы высокі паказчык сярод бульбаводчых гаспадарак раёна). Падзяка за старанную працу механізатару Аркадзю Паўлавічу Шокелю, які ўжо на заслужаным адпачынку, але дапамагае вясной садзіць бульбу. Доглядам займаўся малады механізатар у трэцім пакаленні—Яўген Пятроў. Восенню з бульбакапалкай шчыравалі Казімір Адамовіч і малады трактарыст Уладзімір Высоцкі.
Пасля фронт работ перамясціўся ў напоўненыя прадукцыяй склады, дзе бульба сартыруецца.
У Дворным Сяле на тэрыторыі былой майстэрні пад павеццю захоўваецца больш за 380 тон бульбы. Кожны клубень, перш чым накіруецца на захоўванне для пасадкі вясной ці рэалізацыю, пройдзе праз працавітыя рукі. У мінулы аўторак ля вялізных буртоў бульбы завіхаліся жанчыны-пенсіянеркі і вучні Новапагосцкай школы, якія, па словах настаўнікаў, ужо завяршылі чарговы восеньскі працоўны семестр:
—Наогул, мы ўжо не першы год аказваем шэфскую дапамогу гэтай гаспадарцы. Сёлета ў "студэнцкім" атрадзе па зборы ўраджаю працаваў 21 вучань. Штодзённа ў сельгаставарыства дастаўляў школьны аўтобус, за рулём якога Эдуард Юршэвіч. Уклад старшакласнікаў адчувальны—на іх рахунку 85 тон клубняў. Самыя руплівыя—Ілля Цімафееў (9клас), Дзмітрый Смулькевіч і Вадзім Бяспальчык (10 клас), Мікалай Трубіла (11 клас), якія больш за ўсіх падабралі бульбы за капалкай. За работу вучні атрымаюць грошы, а навучальная ўстанова—некалькі тон ураджаю для харчавання дзяцей. 
Весела гаманілі за працай жанчыны паважанага ўзросту. Хутка і спрытна сартыравалі яны бульбу па трох гатунках—дробная, сярэдніх памераў і буйная, якую адразу ж затарвалі ў сеткі для рэалізацыі.
—Пенсіянеры нам аказваюць вялікую дапамогу,—зазначае кладаўшчык Ніна Аляксандраўна Конах.—Многія з іх і летась, і ў папярэднія гады былі заняты на гэтым участку. Прыходзіць больш за 10 чалавек, у тым ліку Валянціна Васільеўна Плюто, Тамара Аляксандраўна Пятрова, Валянціна Уладзіміраўна Пракоф'ева, Франя Іосіфаўна Кукуць, Яніна Станіславаўна Мажынская, Тарэза Іосіфаўна Дулінская, Яўгенія Пятроўна Конах,  Лідзія Мікалаеўна Сцепулёнак, Ала Пятроўна Гугала, Лія Міхайлаўна Талочка…Дапамагаюць ім адносіць вёдры з адсартыраванымі клубнямі Генадзь Мікалаевіч Шокель, Анатоль Антонавіч Кукуць, Алег Мікалаевіч Шокель… Многія з пажылых затрымліваюцца на пераборцы па некалькі тыдняў. Кожны напрыканцы працоўнага дня атрымлівае заробленае—мяшок харчовай бульбы. Працы яшчэ шмат, таму запрашэнне на пераборку гарадскіх і вясковых пенсіянераў, беспрацоўных яшчэ актуальнае.  
У размове з аграномам сельгаставарыства Міхаілам Панкратам пра бульбаводства высветлілася, што сёлета з'явіўся новы сярэдняспелы высокаўраджайны сорт бульбы "Янка", элітнае насенне якога дало па 253 ц/га. Пасадзілі і шырокараспаўсюджаны і вельмі папулярны "Скарб", які за смакавыя якасці і таварны выгляд карыстаецца попытам. Праўда, яго ўраджайнасць меншая—189 ц/га. Ужо шмат гадоў паспяхова вырошчваюць "Брыз", выкарыстоўваючы ўласнае насенне першай рэпрадукцыі. Пэўныя плошчы займалі "Астэрыкс" і "Рагнеда", якую ў наступным годзе ўжо не плануюць загортваць у барозны.
Са слоў кіраўніка раслінаводчай галіны гаспадаркі, у бульбаводстве важна не толькі навучыцца пэўным агратэхнічным прыёмам, але і захоўваць тэхналогіі з улікам усіх фактараў, якія могуць прывесці не толькі да зніжэння ўраджайнасці, дрэннай захоўваемасці, але і пагоршыць смакавыя якасці клубняў. З кожным годам майстэрства мясцовых бульбаводаў удасканальваецца, што і пацвярджаецца павышэннем ураджайнасці.
Эліза
 БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Уборку бульбы пачалі 16 верасня, а завяршылі—26-га. Хутка справіліся  дзякуючы шэфскай дапамозе Дварнасельскай, Чапукоўскай і Новапагосцкай ДС-СШ, Міёрскіх БШ і СШ №3. Да поўдня шчыравалі школьнікі з сяла, а пасля абеду—з горада. Двухзменная работа істотна паскорыла тэмпы ўборкі,—адзначае галоўны аграном.—Адвозілі ўраджай ГАЗ-53 і ЗІЛ, якімі кіравалі Фёдар Сушко і Сяргей Бунта, і два аўтамабілі з райаграсэрвісу з кіроўцамі Міхаілам Марцінкевічам і Іванам Люцкім. Валавы збор клубняў перавысіў 500 тон, сярэдняя ўраджайнасць склала 170 цэнтнераў з гектара (удакладненне рэдакцыі: на 27 верасня—самы высокі паказчык сярод бульбаводчых гаспадарак раёна). Падзяка за старанную працу механізатару Аркадзю Паўлавічу Шокелю, які ўжо на заслужаным адпачынку, але дапамагае вясной садзіць бульбу. Доглядам займаўся малады механізатар у трэцім пакаленні—Яўген Пятроў.

 

Восенню з бульбакапалкай шчыравалі Казімір Адамовіч і малады трактарыст Уладзімір Высоцкі.Пасля фронт работ перамясціўся ў напоўненыя прадукцыяй склады, дзе бульба сартыруецца.У Дворным Сяле на тэрыторыі былой майстэрні пад павеццю захоўваецца больш за 380 тон бульбы. Кожны клубень, перш чым накіруецца на захоўванне для пасадкі вясной ці рэалізацыю, пройдзе праз працавітыя рукі. У мінулы аўторак ля вялізных буртоў бульбы завіхаліся жанчыны-пенсіянеркі і вучні Новапагосцкай школы, якія, па словах настаўнікаў, ужо завяршылі чарговы восеньскі працоўны семестр:—Наогул, мы ўжо не першы год аказваем шэфскую дапамогу гэтай гаспадарцы. Сёлета ў "студэнцкім" атрадзе па зборы ўраджаю працаваў 21 вучань. Штодзённа ў сельгаставарыства дастаўляў школьны аўтобус, за рулём якога Эдуард Юршэвіч.

 

"Янка" заменит "Рагнеду" Уклад старшакласнікаў адчувальны—на іх рахунку 85 тон клубняў. Самыя руплівыя—Ілля Цімафееў (9клас), Дзмітрый Смулькевіч і Вадзім Бяспальчык (10 клас), Мікалай Трубіла (11 клас), якія больш за ўсіх падабралі бульбы за капалкай. За работу вучні атрымаюць грошы, а навучальная ўстанова—некалькі тон ураджаю для харчавання дзяцей. Весела гаманілі за працай жанчыны паважанага ўзросту. Хутка і спрытна сартыравалі яны бульбу па трох гатунках—дробная, сярэдніх памераў і буйная, якую адразу ж затарвалі ў сеткі для рэалізацыі.—Пенсіянеры нам аказваюць вялікую дапамогу,—зазначае кладаўшчык Ніна Аляксандраўна Конах.—Многія з іх і летась, і ў папярэднія гады былі заняты на гэтым участку. Прыходзіць больш за 10 чалавек, у тым ліку Валянціна Васільеўна Плюто, Тамара Аляксандраўна Пятрова, Валянціна Уладзіміраўна Пракоф'ева, Франя Іосіфаўна Кукуць, Яніна Станіславаўна Мажынская, Тарэза Іосіфаўна Дулінская, Яўгенія Пятроўна Конах,  Лідзія Мікалаеўна Сцепулёнак, Ала Пятроўна Гугала, Лія Міхайлаўна Талочка…

 

"Янка" заменит "Рагнеду" Дапамагаюць ім адносіць вёдры з адсартыраванымі клубнямі Генадзь Мікалаевіч Шокель, Анатоль Антонавіч Кукуць, Алег Мікалаевіч Шокель… Многія з пажылых затрымліваюцца на пераборцы па некалькі тыдняў. Кожны напрыканцы працоўнага дня атрымлівае заробленае—мяшок харчовай бульбы. Працы яшчэ шмат, таму запрашэнне на пераборку гарадскіх і вясковых пенсіянераў, беспрацоўных яшчэ актуальнае.  У размове з аграномам сельгаставарыства Міхаілам Панкратам пра бульбаводства высветлілася, што сёлета з'явіўся новы сярэдняспелы высокаўраджайны сорт бульбы "Янка", элітнае насенне якога дало па 253 ц/га. Пасадзілі і шырокараспаўсюджаны і вельмі папулярны "Скарб", які за смакавыя якасці і таварны выгляд карыстаецца попытам. Праўда, яго ўраджайнасць меншая—189 ц/га. Ужо шмат гадоў паспяхова вырошчваюць "Брыз", выкарыстоўваючы ўласнае насенне першай рэпрадукцыі. Пэўныя плошчы займалі "Астэрыкс" і "Рагнеда", якую ў наступным годзе ўжо не плануюць загортваць у барозны.

 

Са слоў кіраўніка раслінаводчай галіны гаспадаркі, у бульбаводстве важна не толькі навучыцца пэўным агратэхнічным прыёмам, але і захоўваць тэхналогіі з улікам усіх фактараў, якія могуць прывесці не толькі да зніжэння ўраджайнасці, дрэннай захоўваемасці, але і пагоршыць смакавыя якасці клубняў. З кожным годам майстэрства мясцовых бульбаводаў удасканальваецца, што і пацвярджаецца павышэннем ураджайнасці.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar