газета Миорские новости > На Віцебшчыне > Новая газета

Новая газета


28-06-2013, 14:29. Разместил: gazeta

У дзяржаўным рэестры сродкаў масавай інфармацыі рэспублікі зарэгістравана газета Віцебскай епархіі "Наше Православие".

 

Яна выходзіла і раней, але накладам да 300 экзэмпляраў і ўтрымлівала актуальную інфармацыю для веруючых, размяшчала гістарычныя і місіянерскія матэрыялы, расказвала аб людзях царквы, узнімала праблемы духоўна-маральнай асветы. І цяпер, на новай паліграфічнай аснове, рэдакцыя будзе працягваць гэтыя традыцыі. Намячаецца выхад газеты штомесяц, мова—руская і беларуская.

 

Новая газета распаўсюджваецца па падпісцы.


Вернуться назад