газета Миорские новости > Навіны > Сустрэча з міністрам

Сустрэча з міністрам


23-11-2010, 16:30. Разместил: gazeta
18 лістапада міністр інфармацыі А. В. Праляскоўскі ў Наваполацку вёў прыём па актуальных пытаннях работнікаў друку Віцебшчыны. У прыватнасці, дэлегацыя ў складзе дырэктара КПУП “Наваполацкая друкарня” і галоўных рэдактараў “Міёрскіх навінаў” і “Новай газеты” (Наваполацк) паставіла перад Алегам Вітольдавічам пытанне аб аснашчэнні Наваполацкай друкарні, дзе друкуецца цяпер 13 раённых газет, новай афсетнай шматколернай друкарскай машынай. Міністр абяцаў падтрымку пры ўмове, што палавіна неабходных сродкаў для набыцця новага абсталявання будзе знойдзена на месцы. Варта заўважыць, што губернатар А. М. Косінец раней таксама абяцаў прыняць актыўны ўдзел у перааснашчэнні Наваполацкай друкарні.

Вырашэнне гэтага пытання азначае, што і наша раённая газета ў недалёкай будучыі стане шматколернай і павялічыцца ў аб’ёме. Міністру былі зададзены і іншыя пытанні па арганізацыі дзейнасці рэдакцый мясцовых газет.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Вернуться назад