Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Дыхание войны из Украины »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » У свеце » Дыхание войны из Украины
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2023    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

24-11-2015, 15:32 Навіны » У свеце  ] • Дыхание войны из Украины   |  
 
Назва: Подых вайны з Украіны      

Дыхание войны из Украины Былыя міярчане прыязджаюць з далёкіх мясцін на радзіму звычайна летам, у час водпускаў. Сустрэць каго позняй восенню—рэдкасць, відаць, на гэта ёсць важкая прычына. Так падумалася, калі выпадкова пабачыў у райцэнтры мне добра вядомага былога інструктара райкама камсамола ў 1969-1970-х гадах. Прабачце, прозвішча публічна не называю, бо гэта можа аказацца небяспечным для чалавека, якому даводзіцца перасякаць лінію размежавання двух супрацьборствуючых бакоў. Дык вось, наш зямляк наведаўся да старэнькай маці. Але размова пайшла не пра сыноўнюю падтрымку, калі даведаўся, што даўні міярчанін жыве ў Горлаўцы на Украіне, а гэта ДНР, пра якую ледзь не штодзень чуем па тэлебачанні.  

 

 

 суседнюю рэспубліку ён трапіў за савецкім часам, калі служыў у пагранічных войсках на Валыні. Жыллё прапаноўвалі ў Заходняй Украіне, але і тады да рускамоўных там адносіліся не вельмі добра, толькі пра тое друк не пісаў. Вось і выбраў для пастаяннага пражывання ўсход краіны, дзе вырасціў дзяцей, працаваў да пенсіі і пасля.
—Гэта амерыканскі праект,—так ацэньвае Іван Іванавіч, назаву яго так, тыя падзеі, што зараз адбываюцца ва Украіне.—Баявікоў для нас рыхтавалі ў Галіччыне, нават спрабавалі пачаць у Беларусі, толькі адсюль іх хутка пагналі, тады прытуліла Польшча. Нацыяналістычныя настроі студэнтаў падагравалі выкладчыкі навучальных устаноў. На амерыканскіх доларах трымаўся "майдан". Вы бачылі на тэлеэкранах твары і асабліва вочы маладых баявікоў, што з "кактэйлямі Молатава" кідаліся на міліцыю і "беркутаўцаў"? Іх накачвалі штучнымі наркотыкамі, якія прымешвалі ў цукар, белае рэчыва на белым было цяжка прыкмеціць. З тых маладых хлопцаў і дзяўчат, што знаходзіліся на "майдане" некалькі месяцаў, ужо мала хто застаўся ў жывых, астатнія—калекі.
—Калі з Януковічам заключалі і падпісвалі дамову, ніхто яе і не збіраўся выконваць,— працягвае даваць ацэнкі мінулым падзеям наш зямляк.—Яму, Азараву, іншым кіраўнікам дзяржавы рыхтавалі трагічны канец. Крым павінен быў стаць марской базай НАТА. Гэта я пра тое, каб вы разумелі прычыны дзеянняў Пуціна. Што атрымалася—вядома. Украіна цяпер падзелена не толькі фронтам. Вось як ля маёй Горлаўкі, а яна за 30 кіламетраў ад Данецка, ішлі жорсткія баі, знаёмая жанчына папрасіла сястру ў Галіцыі на нейкі час прытуліць яе дзяцей і пачула ў адказ: "Калі толькі яны будуць у труне".
Украінскія войскі спецыяльна абстрэльвалі і бамбілі школы, бальніцы, аб'екты камунальнай і сацыяльнай сферы, каб стварыць невыносныя ўмовы для людзей і асабліва для дзяцей. Старыя людзі расказваюць, што нават ў час Вялікай Айчыннай вайны такіх абстрэлаў і бамбёжак не было. 
Прадугледжваю пытанне, чаму не ўцякалі? Тэрмінова выязджалі тыя, каму трэба было ратаваць дзяцей. А нас, пенсіянераў, і іншых хто дзе чакае? Вось і хаваліся спачатку па падвалах, потым прывыклі, толькі адзначалі адкуль страляюць і пераходзілі з пакоя ў пакой з разлікам, што некалькі сцен снарад не з можа прабіць. І невядома, дзе вайной нечаканая смерць можа напаткаць. Нямала мірных жыхароў гарода загінула не толькі ў жыллі,  на вуліцах, у грамадскім транспарце.
—Якая сітуацыя ў вас цяпер?
—Рэгулярна—кожную ноч, як раней— страляць перасталі, аднак зрэдку пастрэльваюць, эканамічная блакада захавалася. На дарогах устанавілі блокпасты, мытні. Праехаць праз іх можна толькі ў светлы час сутак і то па спецыяльных прапусках. Прадукты харчавання паступаюць з Расіі. Да Арцёмаўска, які забяспечваў соллю не толькі ўсю Украіну, некалькі дзясяткаў кіламетраў, а мы спажываем соль з Астрахані. Яна даражэйшая, як і ўсё, прывезенае здаля. Знаёмы прадпрымальнік хацеў нешта з прадуктаў даставіць з Украіны, калі ў яго выявілі плацёжку на падаткі, заплачаныя ДНР, на граніцы ўсё адабралі, самога збілі так, што некалькі тыдняў не мог ачомацца. 
І ўсё ж гаспадарка паступова аднаўляецца. З'явіліся электрычнасць, вада, па закансерваваным калісь маламагутным трубаправодзе паступае прыродны газ з Расіі. Як пахаладнела, 8 кастрычніка, сталі падаваць цяпло, трубы цеплатрас замянілі яшчэ летам. Дзейнічаюць камунальныя службы, а смецце вывозілі нават пры абстрэлах. Дарэчы, тарыфы на камунальныя паслугі ў нас захаваліся даваенныя, калі на астатніх тэрыторыях выраслі неймаверна. Адкрыўся банк, у звароце ўкраінскія і расійскія грошы, выплачваюцца дапамогі на дзяцей і іншыя. Атрым-ліваем гуманітарку. Каб мець украінскую пенсію, а мы яе не атрымлівалі дзевяць месяцаў, трэба зарэгістравацца бежанцам на "кіеўскай" тэрыторыі, толькі за грашыма неабходна тады ездзіць праз небяспечныя блокпасты. Могуць пенсію і прывезці, але за плату.
Будаўнічых матэрыялаў мала, тое, што з’яўляецца, выкарыстоўваецца на рамонт бальніц і школ. Дарэчы, школы прынялі дзяцей, яны вучацца па расійскіх праграмах і падручніках. Дзейнічае Данецкі ўніверсітэт, адзін з лепшых на Украіне. Адкрыта ваеннае вучылішча, пачалася падрыхтоўка ўласных ваенных кадраў. Свае абавязкі выконваюць паліцыя, пракуратура, суды. Нават выдаюцца ДНРаўскія пашпарты, толькі куды з імі можна паехаць?
А вось работы для людзей пакуль мала. Дзейнічаюць толькі шахты, пачалі аднаўляць металургічныя заводы. Падтрымлівае фінансава сваіх работнікаў на недалёкім "Сціроле" вядомы прадпрымальнік Фірташ. Прайшоў абмен палоннымі. ДНР і ЛНР, трансліруюць уласныя і расійскія тэлепраграмы, а з украінскіх—толькі з фільмамі, дзе няма "палітыкі". Як не сказаць, што больш праўдзіва пра становішча на Данбасе расказваюць мена-віта расійскія тэлевізіёншчыкі. 
Чакаем, калі пачнуць выконвацца мінскія пагадненні, тады зажывём лепш. А пакуль на Украіне неспакойна, Парашэнка выбары прайграў, мільёны перасяленцаў і жыхароў ДНР і ЛНР у іх не ўдзельнічалі, былыя рэгіяналы замацаваліся толькі на ўсходзе краіны. 
Пакрысе вяртаюцца бежанцы, пасля паспешлівых уцёкаў з адным чамаданам замацавацца ў суседніх краінах ці нават ў іншай мясцовасці для многіх аказалася складаным. Скарысталася сітуацыяй Польшча, запрашае да сябе этнічных палякаў.
—На такім фоне, якія прагнозы мясцовага насельніцтва на будучыню?
—Мір і стабільнасць на Украіне ўсталююцца не хутка, пакуль краінай кіруюць 20 алі-гархічных сем'яў. А што чакаць ад Яцанюка, калі ён публічна сцвярджае, што жыве не на этнічнай радзіме. Нацыянальны доўг краіны за кароткі тэрмін нават па афіцыйных дадзеных вырас з 15,7 да 72 мільярдаў долараў. А ў нас яшчэ ўкраінскія сілавікі хоць зрэдку, але пастрэльваюць, шлюць разведвальна-дыверсійныя групы для падрыву электрападстанцый, іншых важных камунальных аб'ектаў… Лепшым вынікам можа стаць замарожванне сітуацыі па ўзору Прыднястроўя.
Землякам на Беларусі жадаю даражыць сваім мірным жыццём і спакойнай стваральнай працай.
Запісаў 
Леанід МАТЭЛЕНАК.

У суседнюю рэспубліку ён трапіў за савецкім часам, калі служыў у пагранічных войсках на Валыні. Жыллё прапаноўвалі ў Заходняй Украіне, але і тады да рускамоўных там адносіліся не вельмі добра, толькі пра тое друк не пісаў. Вось і выбраў для пастаяннага пражывання ўсход краіны, дзе вырасціў дзяцей, працаваў да пенсіі і пасля.

 

—Гэта амерыканскі праект,—так ацэньвае Іван Іванавіч, назаву яго так, тыя падзеі, што зараз адбываюцца ва Украіне.—Баявікоў для нас рыхтавалі ў Галіччыне, нават спрабавалі пачаць у Беларусі, толькі адсюль іх хутка пагналі, тады прытуліла Польшча. Нацыяналістычныя настроі студэнтаў падагравалі выкладчыкі навучальных устаноў. На амерыканскіх доларах трымаўся "майдан". Вы бачылі на тэлеэкранах твары і асабліва вочы маладых баявікоў, што з "кактэйлямі Молатава" кідаліся на міліцыю і "беркутаўцаў"? Іх накачвалі штучнымі наркотыкамі, якія прымешвалі ў цукар, белае рэчыва на белым было цяжка прыкмеціць. З тых маладых хлопцаў і дзяўчат, што знаходзіліся на "майдане" некалькі месяцаў, ужо мала хто застаўся ў жывых, астатнія—калекі.—Калі з Януковічам заключалі і падпісвалі дамову, ніхто яе і не збіраўся выконваць,— працягвае даваць ацэнкі мінулым падзеям наш зямляк.—Яму, Азараву, іншым кіраўнікам дзяржавы рыхтавалі трагічны канец. Крым павінен быў стаць марской базай НАТА. Гэта я пра тое, каб вы разумелі прычыны дзеянняў Пуціна. Што атрымалася—вядома. Украіна цяпер падзелена не толькі фронтам.

 

Вось як ля маёй Горлаўкі, а яна за 30 кіламетраў ад Данецка, ішлі жорсткія баі, знаёмая жанчына папрасіла сястру ў Галіцыі на нейкі час прытуліць яе дзяцей і пачула ў адказ: "Калі толькі яны будуць у труне".Украінскія войскі спецыяльна абстрэльвалі і бамбілі школы, бальніцы, аб'екты камунальнай і сацыяльнай сферы, каб стварыць невыносныя ўмовы для людзей і асабліва для дзяцей. Старыя людзі расказваюць, што нават ў час Вялікай Айчыннай вайны такіх абстрэлаў і бамбёжак не было. Прадугледжваю пытанне, чаму не ўцякалі?

 

Тэрмінова выязджалі тыя, каму трэба было ратаваць дзяцей. А нас, пенсіянераў, і іншых хто дзе чакае? Вось і хаваліся спачатку па падвалах, потым прывыклі, толькі адзначалі адкуль страляюць і пераходзілі з пакоя ў пакой з разлікам, што некалькі сцен снарад не з можа прабіць. І невядома, дзе вайной нечаканая смерць можа напаткаць. Нямала мірных жыхароў гарода загінула не толькі ў жыллі,  на вуліцах, у грамадскім транспарце.

 

—Якая сітуацыя ў вас цяпер?

—Рэгулярна—кожную ноч, як раней— страляць перасталі, аднак зрэдку пастрэльваюць, эканамічная блакада захавалася. На дарогах устанавілі блокпасты, мытні. Праехаць праз іх можна толькі ў светлы час сутак і то па спецыяльных прапусках. Прадукты харчавання паступаюць з Расіі. Да Арцёмаўска, які забяспечваў соллю не толькі ўсю Украіну, некалькі дзясяткаў кіламетраў, а мы спажываем соль з Астрахані. Яна даражэйшая, як і ўсё, прывезенае здаля. Знаёмы прадпрымальнік хацеў нешта з прадуктаў даставіць з Украіны, калі ў яго выявілі плацёжку на падаткі, заплачаныя ДНР, на граніцы ўсё адабралі, самога збілі так, што некалькі тыдняў не мог ачомацца. І ўсё ж гаспадарка паступова аднаўляецца. З'явіліся электрычнасць, вада, па закансерваваным калісь маламагутным трубаправодзе паступае прыродны газ з Расіі. Як пахаладнела, 8 кастрычніка, сталі падаваць цяпло, трубы цеплатрас замянілі яшчэ летам. Дзейнічаюць камунальныя службы, а смецце вывозілі нават пры абстрэлах. Дарэчы, тарыфы на камунальныя паслугі ў нас захаваліся даваенныя, калі на астатніх тэрыторыях выраслі неймаверна. Адкрыўся банк, у звароце ўкраінскія і расійскія грошы, выплачваюцца дапамогі на дзяцей і іншыя. Атрым-ліваем гуманітарку. Каб мець украінскую пенсію, а мы яе не атрымлівалі дзевяць месяцаў, трэба зарэгістравацца бежанцам на "кіеўскай" тэрыторыі, толькі за грашыма неабходна тады ездзіць праз небяспечныя блокпасты. Могуць пенсію і прывезці, але за плату.

 

Будаўнічых матэрыялаў мала, тое, што з’яўляецца, выкарыстоўваецца на рамонт бальніц і школ. Дарэчы, школы прынялі дзяцей, яны вучацца па расійскіх праграмах і падручніках. Дзейнічае Данецкі ўніверсітэт, адзін з лепшых на Украіне. Адкрыта ваеннае вучылішча, пачалася падрыхтоўка ўласных ваенных кадраў. Свае абавязкі выконваюць паліцыя, пракуратура, суды. Нават выдаюцца ДНРаўскія пашпарты, толькі куды з імі можна паехаць?

 

А вось работы для людзей пакуль мала. Дзейнічаюць толькі шахты, пачалі аднаўляць металургічныя заводы. Падтрымлівае фінансава сваіх работнікаў на недалёкім "Сціроле" вядомы прадпрымальнік Фірташ. Прайшоў абмен палоннымі. ДНР і ЛНР, трансліруюць уласныя і расійскія тэлепраграмы, а з украінскіх—толькі з фільмамі, дзе няма "палітыкі". Як не сказаць, што больш праўдзіва пра становішча на Данбасе расказваюць менавіта расійскія тэлевізіёншчыкі. Чакаем, калі пачнуць выконвацца мінскія пагадненні, тады зажывём лепш. А пакуль на Украіне неспакойна, Парашэнка выбары прайграў, мільёны перасяленцаў і жыхароў ДНР і ЛНР у іх не ўдзельнічалі, былыя рэгіяналы замацаваліся толькі на ўсходзе краіны. Пакрысе вяртаюцца бежанцы, пасля паспешлівых уцёкаў з адным чамаданам замацавацца ў суседніх краінах ці нават ў іншай мясцовасці для многіх аказалася складаным. Скарысталася сітуацыяй Польшча, запрашае да сябе этнічных палякаў.


—На такім фоне, якія прагнозы мясцовага насельніцтва на будучыню?

—Мір і стабільнасць на Украіне ўсталююцца не хутка, пакуль краінай кіруюць 20 алігархічных сем'яў. А што чакаць ад Яцанюка, калі ён публічна сцвярджае, што жыве не на этнічнай радзіме. Нацыянальны доўг краіны за кароткі тэрмін нават па афіцыйных дадзеных вырас з 15,7 да 72 мільярдаў долараў. А ў нас яшчэ ўкраінскія сілавікі хоць зрэдку, але пастрэльваюць, шлюць разведвальна-дыверсійныя групы для падрыву электрападстанцый, іншых важных камунальных аб'ектаў… Лепшым вынікам можа стаць замарожванне сітуацыі па ўзору Прыднястроўя.

Землякам на Беларусі жадаю даражыць сваім мірным жыццём і спакойнай стваральнай працай.

 

Запісаў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 


 (галасоў: 3)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar