Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » За цвярозай моладдзю будучае
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
20-07-2010, 11:47 Моладзь / Год моладзі  ] • За цвярозай моладдзю будучае   |  
 
Назва:      

У Міёрскім раёне нарколагам пастаўлена на ўлік 700 чалавек, з дыягназам хранічны алкагалізм—462. Сярод залежных 117 жанчын (штогод іх более на 1,5%). І хаця, на шчасце, няма падлеткаў сярод “штатных” пацыентаў, падстаў для заспакаення няма, бо праблема ўжывання алкагольных і слабаалкагольных напіткаў, піва непаўналетнімі і моладдзю існуе і з’яўляецца актуальнай. У адпаведнасці з дадзенымі сацыялагічнага апытання, праведзенага інфармацыйна–аналітычным цэнтрам пры адміністрацыі прэзідэнта, у пачатку 2010 года выяўлена, што з ліку рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў 39,5% п’юць піва па некалькі разоў у месяц, а 12,5%—некалькі разоў на тыдні, 1%—штодзённа. Да таго ж, 24% апытаных ужываюць больш моцны алкаголь некалькі разоў у месяц, а 2%—некалькі разоў на тыдні.

Работнікі арганізацый гандлю і грамадскага харчавання нярэдка не выкарыстоўваюць дадзенае ім права ўстанаўлення ўзросту пакупніка, які набывае спіртное, а ў некаторых выпадках з мэтай павышэння рознічнага гандлю рэалізуюць яго дзецям—на працягу мінулага года за такое парушэнне да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш 1800 прадаўцоў.

Кожны пяты падлетак учыняе крымінальна-караемыя дзеянні пасля ўжывання алкаголю. Летась 9700 непаўналетніх затрыманы за з’яўленне ў п’яным выглядзе і распіццё спіртных напіткаў у грамадскіх месцах. Распаўсюджана алкагольная злачыннасць і сярод моладзі.

Шырокая рэклама піва і іншых слабаалкагольных напіткаў спрыяе ранняму ўцягненню дзяцей у алкагалізацыю, што і назіраецца ў апошнія гады: выкарыстоўваюцца для гэтага розныя сродкі, у тым ліку і правядзенне асацыяцыямі забаўляльных мерапрыемстваў, фестываляў з запрашэннем славутасцей. Галоўная мэта: павялічыць “прэстыж” вырабляемай прадукцыі і яе рэалізацыю, а таму і імкнуцца яе вытворцы даказаць, што з бутэлькай піва жыць весялей. Між тым, пры рэгулярным смакаванні гэтага ячменнага напою ўзнікае хранічная піўная залежнасць, магчыма развіццё цырозу печані, хранічнага запалення падстраўнікавай залозы, раку малочнай залозы ў жанчын і прастаты—у мужчын, бясплоддзя і імпатэнцыі, павышэння артэрыяльнага ціску і кровазліцця ў мозг, парушэння абмену рэчываў і сардэчнага рытму, расшырэння камер сэрца.

Фарміраванне галаўнога мозга завяршаецца да 21 года, а таму ўжыванне алкаголю да гэтага ўзросту запавольвае яго развіццё, садзейнічае ўзнікненню парушэнняў у здароўі, перашкаджае далейшаму жыццёваму станаўленню, дасягненню поспехаў, выкананню задум.

Вопыт большасці краін свету паказвае, што менавіта абмежавальныя меры, у комплексе з іншымі, з’яўляюцца эфектыўным сродкам папярэджання п’янства моладзі і дзяцей. Важны крок у гэтым напрамку—уведзеная забарона на рэалізацыю піва і слабаалкагольных напіткаў ў ларках і павільёнах дробнарознічнага гандлю, што закрыла шлях да “лёгкага” набыцця спіртных напіткаў дзецьмі. А з 23 лютага 2010 года ўстаноўлена забарона на іх распіццё ў грамадскіх месцах.

Кожнае дзіця мае права расці і развівацца ў бяспечным асяроддзі, быць абароненым ад негатыўнага знешняга ўздзеяння, у тым ліку і ад алкаголю. Дарослым трэба асабістым прыкладам актыўнага і здаровага ладу жыцця прапагандаваць яго сярод дзяцей. Толькі сумеснымі намаганнямі можна пераадолець праблему, якая абвастрылася ў нашым грамадстве.

Ганна ЛІСКОВА, інструктар- валеёлаг.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar