Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Весёлая бессонница
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2013, 16:53 Моладзь / Год моладзі  ] • Весёлая бессонница   |  
 
Назва: Вясёлая бяссонніца      

Не да сну было вечарам 6 ліпеня. І не аднаму мне. Міярчане ў чаканні самага чароўнага летняга свята — Купалы — паступова падцягваліся на паўвостраў да 22 гадзін. Там усіх чакала самая відовішчная падзея ўрачыстасці — запальванне кастра. Дарэчы, свята набыло характар спаборніцтва, бо ўсе мелі магчымасць пашукаць папараць-кветку, а самым шчаслівым прапаноўваліся прызы. Ды яшчэ выступленні самадзейных калектываў на галоўнай сцэне не дазвалялі заснуць нават самым стомленым гасцям. А для моладзі была арганізавана дыскатэка. Вось некалькі ўражанняў аб святочным мерапрыемстве.


Весёлая бессонница Арцём Грыгор'еў, студэнт ПДУ:  «На паўвостраве ў гэты вечар адчувалася атмасфера, якая пануе на Купалу кожны год. Гулялі з сябрамі, гучала прыемная музыка, патрэсквалі дровы ў полымі, было весела. Не забуду смелага мужчыну, які танцаваў ля кастра. Яго жыццярадаснасць натхніла ўсіх, многія ўключыліся ў карагод вакол вогнішча. Гэта чароўна! Здзівіла, што было мала месц, дзе можна было нешта купіць. Ды і выбар невялікі».

 

Весёлая бессонница Марта Курловіч, вучаніца СШ №3: «Мне прыемна, што людзі не ігнаравалі гэта свята. Многія нават вадзілі карагоды, скакалі праз вогнішча. Усё прайшло так, як адбывалася здаўна: канцэрт, пусканне вянкоў па возеры, спальванне "нячыстых сіл", ну а пасля дыскатэка. Хацелася больш гандлёвых палатак, бо пасля канцэрта нельга было купіць ліманаду і марожанага. Дарэчы, добрыя ўспаміны засталіся, як на Дзень горада тут жа перад сцэнай стаялі лаўкі для пажылых. На Купалу такога ўжо не было, але не пашкодзіла б».

 

Весёлая бессонница Аляксандр Дзедушкевіч, выпускнік СШ №3: «Мне ўсё вельмі спадабалася, асабліва галоўная сцэнка з Нептуном і дыскатэка. Можна нават сказаць, што толькі дзеля гэтага я і прыйшоў на свята. Акрамя таго, вельмі ўразіў вялізны касцёр, яго моцнае і высокае полымя. Наогул, Купала заўсёды для мяне праходзіць у нейкай асаблівай атмасферы таямнічасці, чараўніцтва. Асабліва цікава атрымліваецца з папараць-кветкай. Ці можна яе знайсці тут у нас? І хто атрымаў абяцаны прыз? Асабіста я не шукаў, бо было занадта цёмна, але бачыў, што гэтым займаліся іншыя».

 

Ігар МАТЭЛЕНАК,

студэнт журфака БДУ.

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar