Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Мечты сбываются, если не лениться
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2013, 16:59 Моладзь / Год моладзі  ] • Мечты сбываются, если не лениться   |  
 
Назва: Мары збываюцца, калі не ленавацца      

Мечты сбываются, если не лениться Пярвічная арганізацыя ГА БРСМ у ААТ "Чэрасы" адна з самых актыўных сярод сельскіх пярвічак. Узначальвае яе Кацярына Мазурава, якая працуе ў гаспадарцы юрысконсультам. Нядаўна да службовых спраў дабавіліся абавязкі інспектара па ахове працы. Спраўляцца з работай і весці за сабой мясцовую моладзь дзяўчыне дапамагаюць мэтанакіраванасць, адказнасць і аптымізм.

 

На Міёршчыну Кацярына прыехала ў ліпені мінулага года з Полацкага раёна. Гаспадарку, у якой працавала выпускніца Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа, расфарміравалі, а маладому спецыялісту прапанавалі іншыя працоўныя месцы, з якіх яна выбрала ААТ "Чэрасы".

— Калектыў у нас вельмі добры, — расказвае Кацярына, — і кіраўніцтва з разуменнем да работнікаў ставіцца. Я вельмі ўдзячна нашаму дырэктару Ганне Міхайлаўне Колбун, якая на самым пачатку дапамагла мне ўладкавацца на новым месцы.

Жыве Каця ў Міёрах. Райцэнтр падабаецца ёй сваім ціхім размераным жыццём.

— Вялікія шумныя гарады не люблю, — гаворыць дзяўчына. — А тут мне добра і спакойна. Зусім не шкадую, што прыехала сюды. Здаецца, гэта маё месца.

І ёй тут зусім не сумна. Ходзіць у фізкультурна-аздараўленчы комплекс, катаецца па горадзе на веласіпедзе, сустракаецца з сябрамі, якія з'явіліся ў Міёрах. Паспела закончыць мясцовую аўташколу і атрымаць вадзіцельскія правы. Цяпер адна з галоўных мэт — уласны аўтамабіль. Будзе прасцей наведваць сяброў і ездзіць да бацькоў і брата ў родны Верхнядзвінскі раён.

 

Адной з галоўных рыс свайго характару Каця лічыць мэтанакіраванасць і ўпэўнена, што усё, пра што чалавек марыць, можа стаць рэальнасцю. Ленавацца толькі не трэба. Ажыццявіць сваю дзіцячую мару быць юрыстам у Кацярыны атрымалася. Зараз яна вучыцца завочна на юрыдычным факультэце Полацкага дзяржуніверсітэта. Пасля плануе атрымаць другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "фінансы і кіраванне".

 

Хоць прафесія Кацярыны патрабуе дакладнасці і пэўнай стандартнасці, гэта не перашкаджае ёй заставацца творчым чалавекам. У вольны час дзяўчына з дапамогай інтэрнэта вывучае розныя танцы, а яшчэ з дзесяці год яна піша вершы.

— Бывае так, што нават у сне могуць прыйсці пэўныя вершаваныя радкі. Тады запісваю іх на паперы ці ў памяць мабільнага тэлефона, — дзеліцца паэтэса сакрэтамі творчасці. — На заказ пісаць не падабаецца. Звычайна вершы самі сабой нараджаюцца ў думках і застаецца толькі перанесці іх у сшытак.

Працаваць над сабой, умець пераадольваць цяжкасці і радавацца кожнаму дню — па такіх правілах жыве Кацярына Мазурава, і гэта прыносіць добрыя вынікі.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar