Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-07-2010, 17:05 Вясковае жыццё  ] • І невялікі ручай бяду чыніць
І невялікі ручай бяду чыніць
У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар Рыкуноў Васіль Мікалаевіч Крот: калгасная тэхніка вазіла праз вёску кармы і ля мастка праз ручай так разбіла дарогу, што праехаць па ёй цяпер немагчыма, буксуюць нават магутныя трактары. У дадатак, пасля апошніх чэрвеньскіх дажджоў ціхая вадзіца з Ельні ператварылася ў бурны струмень, які размыў дарожны насып ля не надта добрага трубапераезду і затапіў прарэзаныя каляіны.


29-07-2010, 16:56 Грамадства  ] • Дапамажыце захаваць жыццё
Дапамажыце захаваць  жыццёВіцебскі Дом дзіцяці разлічаны на 160 месц, цяпер 151 з іх занята насельнікамі ва ўзросце да 4 гадоў. Галоўны ўрач установы А. Ф. Шапкіна сведчыць, што выхаванцы—гэта ў асноўным дзеці з нядобранадзейных сем’яў.

Бацькі кінулі маленькіх, якім асабліва патрэбны ўвага і пяшчота. А яшчэ... памперсы, падгузнікі, паўзункі. Той жа падгузнік трэба мяняць не менш 4 разоў у дзень, а дзяржава выдзяляе ўсяго адзін.
29-07-2010, 16:53 Здарэнні  ] • Злавіў рыбалоў…невады
Многім шчасціць выцягнуць на спінінг добрую рыбу, а вось аднаму мясцоваму аматару зусім іншая здабыча дасталася— на возеры Воранава вывудзіў ён…невады. Патэлефанаваў у рэдакцыю. Казаў, што папярэдне звяртаўся ў шэраг раённых устаноў—не адрэагавалі. Паведамілі мы пра востры сігнал у раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяродззя: галоўны спецыяліст Аляксандр Яўгенавіч Ваяводаў выехаў на месца. Факты, пра якія паведаміў рыбалоў, пацвердзіліся.
29-07-2010, 16:52 Спорт і турызм  ] • Закончыўся першы круг
У нядзелю, 18 ліпеня, на стадыёне ў райцэнтры адбылася апошняя сустрэча першага круга чэмпіянату вобласці па футболу каманд першай лігі. З лікам 2:1 ФК “Міёры” прайграў “Спартаку” з Полацка. У выніку выйшаў на другое месца ў першым крузе (у мінулым годзе займалі пазіцыю лідэра). Для нашай каманды быць другімі—гэта рэальна, а вось за званне “лепшых” трэба больш папрацаваць. Асабліва з міёрскіх футбалістаў пад час гульняў хочацца адзначыць варатара Дзмітрыя Філімончыка.

27-07-2010, 11:46 Вясковае жыццё  ] • Аптымістам усё ўдаецца
Аптымістам усё ўдаеццаДом Вольгі Савуць на ўскрайку новай вуліцы ў Мілашове я ўгадваю сама. Сярод стандартных дворыкаў гэты самы дагледжаны. “Так, тут яна жыве”, —пацвярджае суседка.

Гаспадыні дома не аказалася, і я без дазволу цешу вока. Участак вакол падзелены на акуратныя градкі... У парніку спеюць памідоры. Не пустуюць і гаспадарчыя пабудовы, рохкае свіное пагалоўе. У садзе пасвяцца кароўка і двое бычкоў. У двары—весела пафарбаваная альтанка для адпачынку летам. Вакол дома царства кветак: петуніі, лілеі, ружы, белая гартэнзія, вяргіні... Дзіву даюся, як толькі жанчына, якая жыве адна, без мужа, выхоўвае 13-гадовага сына, можа падтрымліваць такі ідэальны парадак ва ўсім.
27-07-2010, 11:42 Навіны  ] • Сёння пераезд закрыты
Сёння з 9 і да 18 гадзін у сувязі з рамонтам пуці закрыты чыгуначны пераезд у райцэнтры, якім заканчваецца ў напрамку Браслава вуліца Кірава. Аб’езд—па аб’язной дарозе Полацк-Браслаў.

П. КРАСОЎСКІ, в.а. начальніка дыстанцыі.

27-07-2010, 11:40 Грамадства  ] • Сэрвіс па-міёрску
Вырашыў у адну з субот адпачыць у кафэ-бары. Выбар такіх устаноў у райцэнтры невялікі—усяго дзве. “Брыганціна” часцей за ўсё ў суботні дзень зачынена на спецабслугоўванне, таму іншай альтэрнатывы, як наведацца ў “Архідэю”, не заставалася. Спіртное я не ўжываю, зайшоў проста пасядзець, паслухаць музыку, папіць соку.
27-07-2010, 11:39 Грамадства  ] • Дача пецярбуржцаў у Лявонпалі
Дача пецярбуржцаў у ЛявонпаліЮрый Пятровіч і Таццяна Сямёнаўна Нахімавы трапілі ў Лявонпаль выпадкова. 20 гадоў таму сюды іх прывезлі сябры, у якіх тут была дача. Прыезджым так спадабаўся гэты запаведны куточак Міёршчыны, што і яны купілі тут дом. Больш правільна сказаць, што інжынеры з Санкт-Пецярбурга набылі звычайную калгасную хату, у якой жылі не надта ахайныя гаспадары. Дачу, якую мелі пад “паўночнай сталіцай”, прадалі, усе сілы і сродкі скіравалі на ўладкаванне новай сядзібы.

Юрый Пятровіч сцвярджае, што ад старой хаты застаўся толькі зруб. Дабудавалі спальні, зрабілі новую веранду, абшалявалі пабудову звонку “ў ёлачку”, выраўнялі сцены знутры, памянялі планіроўку, пад жалезным дахам дом глядзіцца прывабна і ўтульна. У ім ёсць амаль усе патрэбныя для жыцця зручнасці.

27-07-2010, 11:32 Навіны  ] • Для школьнікаў
Распараджэннем райвыканкама перад аддзелам эканомікі (Р. М. Лакотка) і райпа (старшыня С. Д. Лясовіч) пастаўлена задача арганізаваць з 15 ліпеня і да 1 кастрычніка пашыраны продаж тавараў школьнага асартыменту з правядзеннем выстаў-продажаў, распродажаў, а 22 і 29 жніўня ў Міёрах і Дзісне—школьных кірмашоў з удзелам прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў усіх форм уласнасці. Да гэтых мерапрыемстваў плануецца прымеркаваць канцэрты і забаўляльныя праграмы, спартыўныя і жартоўныя спаборніцтвы.

А. БАДАНІН.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar