Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-07-2010, 11:30 Вясковае жыццё  ] • Выпрабаванне арміяй, а наперадзе— гаспадарлівасць
Выпрабаванне арміяй, а наперадзе— гаспадарлівасць Іван Сцяпанавіч Карповіч па прафесіі механізатар. Шмат гадоў адпрацаваў на палетках КУП “Язна” за рычагамі трактара. Шэсць гадоў назад пайшоў на заслужаны адпачынак.
—Магчыма, затрымаўся б вопытны трактарыст на рабочым месцы даўжэй, але, калі цяжка зхварэла яго жонка (Вера Васільеўна была лепшай цялятніцай), ад калгаснай працы адмовіўся,—расказаў загадчык майстэрні сельгаспрадпрыемства Тадэвуш Іванавіч Захарэвіч.— Затое накіраваў сваім шляхам сына Віктара, які, будучы малалетнім школьнікам, прайшоў першыя ўрокі механізатарскай справы пад яго вопытным наглядам. Пасля заканчэння базавай школы хлопец па накіраванню мясцовай гаспадаркі паступіў у Ветрынскае СПТВ, дзе атрымаў прафесію трактарыста.
—29 мая 2008 года здаў у вучылішчы экзамены, а 17 чэрвеня забралі ў армію, дзе яшчэ больш удасканаліў прафесійнае майстэрства, бо працаваў па смежнай спецыяльнасці,—дадаў Віктар, выціраючы анучкай замасленыя рукі, бо рамантаваў трактар.

27-07-2010, 11:26 Здарэнні  ] • Беды на вадзе
15 ліпеня апоўдні на возеры Вісяты выратавалі п’яную жанчыну, якая не страціла прытомнасці, сама дайшла дадому, але хутка памерла ад пападання ў лёгкія вялікай колькасці вады.

27-07-2010, 11:24 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Спаборнічалі лесарубы
16 ліпеня на базе Краснапольскага лясніцтва Расонскага лясгаса адбылося абласное спаборніцтва “Лесаруб-2010”. Кожная каманда складалася з трох чалавек—двух вопытных работнікаў і юніёра. Міёршчыну прадстаўлялі вальшчыкі лесу Валянцін Васільевіч Сцяпанаў з Перабродскага лясніцтва, Аляксандр Фадзеевіч Абрамчык з Германавіцкага і Аляксандр Дуброўскі з Дзісны.
27-07-2010, 11:22 Здарэнні  ] • Служба 101
14 ліпеня ў 0.40 адбыўся пажар у вёсцы Дрыгучы Туркоўскага сельсавета. Згарэлі надворныя пабудовы грамадзянкі Панізнік. Яны знаходзіліся не на тэрыторыі жылля гаспадыні, а побач з нежылымі, паўразбуранымі шматкватэрнымі дамамі. Прычынай пажару паслужыла неасцярожнае абыходжанне з агнём, магчыма, тых, хто марна бавіць час у пустуючых сценах.

У. КРЫШТАЛЕВІЧ, старшы дзяржпажінспектар.



27-07-2010, 11:20 Навіны  ] • Скардзіліся наконт дарогі
У красавіку жыхары Дворнага Сяла звярнуліся ў райвыканкам са скаргай на дрэнны праезд на Пестуны-Канахі. Ужо на наступны дзень па гэтаму маршруту праехала старшыня раённага Савета Р. В. Парфёненка. Потым з'явіліся дарожнікі. Яны заасфальтавалі 700 метраў дарогі, на значным участку зрабілі ямкавы рамонт.
27-07-2010, 11:16 Навіны  ] • На конкурсе ЗАГСаў
Падведзены вынікі абласнога конкурсу сярод супрацоўнікаў органаў ЗАГСа. Ён праводзіўся па некалькіх намінацыях.

У намінацыі “Рэгістрацыя нараджэння” званне пераможцы сакратар Дзісенскага гарвыканкама Тамара Леановіч падзяліла са сваімі калегамі з Віцебскага гарвыканкама.
27-07-2010, 11:14 Навіны  ] • ДАІ папярэджвае—“Не спяшайся!”
30 ліпеня адбудзецца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Зніжай хуткасць, цябе чакаюць дома”. Асаблівая ўвага будзе звяртацца на захаванне хуткасных рэжымаў руху. Вось таму ўлічвайце стан дарогі і надвор’я, бачнасць, інтэнсіўнасць транспарту, яго стан і асаблівасці, будзьце асцярожныя пры змярканні і ноччу.
27-07-2010, 11:12 Здароўе  ] • Акцыя: “Скажы хваробам “не!”
Акцыя: “Скажы хваробам “не!”УАЗ “Міёрская ЦРБ” прыняла актыўны ўдзел у медыка-асветніцкай акцыі “Памерай свой ціск, скажы інфаркту і інсульту—не!”

19-22 ліпеня кожны міярчанін меў магчымасць памерыць артэрыяльны ціск не толькі ў райпаліклініцы, але і на імправізаваных медпунктах, арганізаваных у цэнтральнай аптэцы, магазінах, на прадпрыемствах, атрымаць рэкамендацыі, як папярэдзіць захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы і памятку “Прафілактыка інсультаў”. Тым, у каго паказанні танометра перавышалі 140/90, медыкі рэкамендавалі звярнуцца да ўчастковага тэрапеўта для абследавання, некаторым аказвалі дапамогу на месцы. Сельскія жыхары маглі даведацца пра самаадчуванне ў сваім населеным пункце.

27-07-2010, 11:06 Навіны  ] • Зерне—дзяржаве
Гаспадаркі раёна пачалі продаж зерня дзяржаве яшчэ на мінулым тыдні. Вось СВК “Узмёнскі” паставіў у Полацк 38 тон азімай пшаніцы. Яна высокай якасці, адпавядае трэцяму класу па ўтрыманню клейкавіны і пойдзе на харчовыя мэты.
На Міёрскі камбікормавы завод сельгаскааператывы “Чаромушкі”, “Папшулі”, “Мікалаёўскі”, “Любінова” і “Гвардзейскі” адправілі больш 120 тон збожжа ў кошт дзяржзакупак. Але яно не лепшай якасці, залічана фуражным.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar