Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
23-07-2010, 11:13 Афіцыйна  ] • Адміністрацыйныя працэдуры па-новаму
З 16 мая ўступіў у сілу ўказ “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”. Калі раней кожная адміністрацыйная працэдура абазначалася асобна, цяпер яны згрупаваны па раздзелах: выдача і абмен пашпарта, выдача віду на жыхарства, пасведчання бежанца і г.д.

23-07-2010, 11:11 Грамадства  ] • “Захавай жыццё”
З 19 чэрвеня 2008 года міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Здароўе ў ХХІ стагоддзе” рэалізуе доўгатэрміновы праект “Захавай жыццё”. Ён накіраваны на абарону мацярынства і захаванне жыцця немаўлятак. У аснове—садзеянне ў набыцці сучаснага медабсталявання для радзільных аддзяленняў, а таксама расходных матэрыялаў (памперсы, прысыпкі, дзіцячае адзенне, развіваючыя гульні і інш.) для цяжкахворых дзяцей-адмоўнікаў у Дамах дзіцяці.
Дзякуючы дабрачыннай тэлефоннай лініі ўжо сабраны сродкі ў дапамогу цяжкахворым дзецям тром Дамам дзіцяці ў Мінскай вобласці і ў Віцебску. Доўгачаканыя падарункі прыбылі ў Пінск і Магілёў.
23-07-2010, 11:09 Прырода і экалогія  ] • Ельня аднаўляецца
Ельня аднаўляецца"Ельня аднаўляецца". Менавіта гэта сцвярджае дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Ельня” Пётр Іванавіч Багалей. Ён спасылаецца на вынікі маніторынгу. Дарэчы, гэтай справай нашым работнікам дапамагаюць займацца вучоныя аднаго з нямецкіх універсітэтаў. Яшчэ ў мінулым годзе яны ўстанавілі на балоце 17 прыбораў кантролю ўзроўню грунтавых вод. Гэтымі днямі нямецкі спецыяліст з беларускай памочніцай прадоўжылі свае даследаванні.


23-07-2010, 11:04 Культура  ] • Са “Славянкі” з узнагародай
Са “Славянкі” з узнагародайВярнуліся майстры Міёршчыны са “Славянскага базару”. Прадстаўлялі іх са сваімі творамі пяцёра народных умельцаў: майстры саломапляцёння Баляслаў Часлававіч Галіна Іосіфаўна Чарняўскія, кераміку выстаўляла Алена Эдвардаўна Батарчук, з вышыванымі карцінамі ўдзельнічала ў выставе Алімпіяда Іосіфаўна Пятрова, а карціны ў тэхніцы ціснення—работы Жанны Мікалаеўны Сушко.

Майстры саломапляцення ў трэці раз ўдзельнічалі ў конкурсе “Папараць-кветка”. І паспяхова. Дыплом першай ступені ў намінацыі традыцыйная саламяная скульптура прывезлі дадому Баляслаў Часлававіч і Галіна Іосіфаўна Чарняўскія. Усяго ў конкурсе па словах майстроў удзельнічала 60 чалавек з усіх абласцей краіны і раёнаў Віцебшчыны.


23-07-2010, 10:59 Пытайцеся—адказваем  ] • Якасць вады
У час правядзення дня інфармавання ў райгазе было зададзена пытанне аб тым, як праверыць якасць вады ў вадаправоднай сістэме ці калодзежы.
Адказвае галўны санітарны ўрач Р. У. Маліноўскі:

—Аналізы вады—поўныя ці частковыя—робіць санітарна-гігіенічнай лабароторыя нашага цэнтра, якая знаходзіцца на першым паверсе будынку РЦГЭ.
20-07-2010, 12:08 Навіны  ] • Спаборнічалі санітарныя дружыны
Спаборнічалі санітарныя дружыны15 ліпеня на стадыёне ля спартыўнай школы адбылося спаборніцтва санітарных дружын раёна. Каманды з ЛПДС “Дзісна” і мясакамбіната дэманстравалі сваю гатоўнаць да дзеянняў у складаных умовах пры стыхійных бедствах, вытворчых аварыях і катастрофах. Гэта выпрабаванне нельга назваць лёгкім. Прафесійнае журы ў складзе медыцынскіх работнікаў ЦРБ і райЦГЭ ацэньвала як тэарэтычныя веды ўдзельнікаў, так і іх практычныя навыкі.


20-07-2010, 11:59 Здароўе  ] • На тэму сардэчна-сасудзістых
19-22 ліпеня пройдзе “гарачая лінія” па пытаннях прафілактыкі сардэчна-сусудзістых захворванняў. Па тэлефоне 4-26-95 з 14 да 16 гадзін вас выслухае і дасць неабходныя парады загадчыца тэрапеўтычным аддзяленнем паліклінікі Міраслава Антонаўна Кунцэвіч.
20-07-2010, 11:53 Вясковае жыццё  ] • Зажынкі
Зажынкі
Тэхналогіі, якасці і тэмпам правядзення комплексу летніх палявых работ быў прысвечаны семінар кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак, які адбыўся на базе СВК “Пад’ельцы” і “Любінова” ў суботу, 17 ліпеня. Зразумела, што ў першую чаргу размова, а яе вялі начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько і яго намеснік па раслінаводству В. У. Гагалінскі, ішла пра жніво. На рапсавым полі за Загор’ем узгадалі пра рэгуліроўкі камбайнаў і асаблівасці абмалоту крыжакветкавых. Азімага рапсу засталося толькі 623 гектары.
20-07-2010, 11:49 Здароўе  ] • Смяротная спёка або калі ў салоне за +35
Прычынай аварый летам нярэдка становіцца гарачыня: высокая тэмпература паветра і прамыя сонечныя промні негатыўна ўплываюць на стан машыны, вадзіцеля. За некальні гадзін стаянкі салон аўтатранспарту пры зачыненых вокнах ператвараецца ў духоўку. Між тым, чалавек нават пры тэмпературы 27 градусаў вельмі стамляецца і за рулём становіцца менш уважлівым, часткова губляе кантроль за сітуацыяй на дарозе. Калі ў салоне +35, у вадзіцеля запавольваецца рэакцыя на 20 працэнтаў. Уявіце, якім будзе яго стан пры +60—да такой адметкі ўздымаецца тэмпература, калі няма кандыцыянера. Гарачыня не толькі “тармозіць” мысленне кіроўцаў, не менш небяспячна, што пацеюць рукі і пры кіраванні можа выслізнуць руль.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar