Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2010, 12:59 Навіны  ] • Перадавікам — гонар і прэміі
Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама і абласны прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу арганізуюць спаборніцтва на ўборцы збожжавых у 2010 годзе. Двойчы на тыдні будуць вызначацца лепшыя сельгаспрадпрыемствы, камбайнеры, вадзіцелі на адвозцы зерня, работнікі зернесушыльных агрэгатаў. Акрамя грашовых прэмій перадавікі жніва будуць заахвочаны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Гэта пуцёўкі ў санаторый “Лётцы”.

16-07-2010, 12:56 Прырода і экалогія  ] • Паляванне захапляе
Калі сказаць правільна, то жыхароў раёна захапляе не толькі паляванне, але і рыбная лоўля. Пра тое сведчыць актыўнае ўступленне насельніцтва ў наша таварыства. І гаспадарка наша таксама развіваецца, фінансавыя і вытворчыя планы перавыкананы. Расшыраем Дом паляўнічага і рыбалова за кошт лазні і більярднай. Тут мы ўжо прымалі 14 тураў замежных паляўнічых, 7 з іх— сёлета. У маі аматары палявання з-за мяжы ў нашых угоддзях здабылі 6 казуляў і 5 дзікоў, а чэрвеньскі тур прыпаднёс у якасці трафеяў 5 дзікоў і казулю.
16-07-2010, 12:50 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Напамін
Інтэрнэт становіцца крыніцай дадатковай інфармацыі пра мінулае, часам нечаканай. Мастак з Віцебска і наш зямляк Уладзімір Аніськовіч неяк блукаў у сусветнай павуціне і натрапіў на здымкі часоў першай сусветнай вайны. На адным з іх сфатаграфавалася 5 нямецкіх салдат ля магілы баявога таварыша. Подпіс сведчыў, што невядомы фатограф адлюстраваў падзеі 1916 года ў Лявонпалі над Дзвіной. Да крыжа прымацавана таблічка, якая сведчыла, што ў гэтым населеным пункце пахаваны яфрэйтар Макс Цітцэ з Легніцы.
Ці магло гэтае пахаванне захавацца да нашага часу?

Сяргей ПАНІЗНІК.


Ад рэдакцыі: Сяргей Сцяпанавіч даслаў здымкі, але яны, на жаль, надта дрэннай якасці, таму іх не змяшчаем.
16-07-2010, 12:47 Здарэнні  ] • Месячнік па папярэджанню ДТЗ
Заканчваецца месячнік па папярэджанню дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавых транспартных сродкаў. Аднак сітуацыя на дарогах сведчыць аб небяспечным становішчы. Толькі за чэрвень у рэспубліцы загінула 95 і траўміраваны 627 удзельнікаў руху, у тым ліку 13 матацыклістаў, што значна больш, чым летась. Прычынамі гібелі і траўм сталі парушэнні правілаў, язда без маташлемаў, перавозка пасажыраў звыш нормы, перабольшванне хуткасці, недастатковы вопыт ваджэння, спажыванне алкаголю.

16-07-2010, 12:45 Эканоміка і права  ] • Малако падаражэла
Закупачная цана на малако, якое рэалізуецца дзяржаве, апошні раз павышана 16 чэрвеня 2010 (у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №923). На прадукцыю вышэйшай якасці яна павялічылася з 785 рублёў (за кілаграм) да 865, першагатунковай—з 725 да 795. Быў указаны і кошт другога гатунку—415 рублёў.
У сувязі з паступаючымі пытаннямі па разліку перапрацоўчых прадпрыемстваў з сельгасвытворамі за малако менавіта такой невысокай якасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання дало тлумачэнне, што закупачная цана на яго з 20 чэрвеня 2010 года ўстанаўліваецца адпаведна дамоўленасці.

В. КОЛАС, галоўны спецыяліст райсельгасхарчу.


16-07-2010, 12:42 Навіны  ] • Конкурс на права арэнды азёр
17 жніўня ў 13 гадзін у зале пасяджэнняў райвыканкама адбудзецца конкурс на права заключэння дагавора арэнды азёр Вісяты 86 га, Горушка 16,5 га лешчава-шчупакова-плоткавага класа, азёраў Цяцёрка 8,5 га, Трубянец 8 га акунёва-плоткавага класа і рака Зачарэўская 3 кіламетры ад возера Абстэрна да возера Горушка, рака Хараброўка 150 метраў ад Абстэрна да Набіста-Дзедзіна для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі на 10 гадоў.
16-07-2010, 12:38 Эканоміка і права  ] • Комплексны дагавор страхавання
Аўтаўладальнікі Беларусі з 1 ліпеня могуць заключаць комплексны дагавор страхвання. Такім чынам, у іх з’явіўся выбар: заключыць дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці або комплексны дагавор, які пакрые не толькі адказнасць, але і дасць магчымасць застрахаваць свой аўтамабіль.
Комплексны дагавор унутранага страхавання ўключае ў сябе абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальніка аўтамабіля і добраахвотнае страхаванне яго аўтамабіля на выпадак прычынення шкоды па прычыне дарожна-транспартнага здарэння.
16-07-2010, 12:35 Вясковае жыццё  ] • Комплекс “Павяцце”: пра дасягненні і праблемы
Ветурач Мікалай Іванавіч Шамёнак на свінагадоўчым комплексе “Павяцце” працуе з 1989 года і ведае да драбніц не толькі ветэрынарную работу, але і заатэхнічную, і нават адміністрацыйную—пры патрэбе замяшчае начальніка Г. І. Швед.Вось і пад час нядаўняга візіту супрацоўнікаў рэдакцыі гаспадарыў там Мікалай Іванавіч (Ганна Іосіфаўна была ў водпуску): у складскім памяшканні кантраляваў выгрузку камбікорма. Зазначыў, што дзень выдаўся напружаны: на комплекс павінны прыехаць правяраючыя з Дэпартамента хлебапрадуктаў, якія наведваліся раней, выявілі пэўныя ўпушчэнні. Іх чарговы візіт—кантрольны.

16-07-2010, 12:16 Навіны  ] • Канфліктныя сітуацыі ў Лявонпалі
Лявонпаль трывала набывае статус курортнай зоны. Купляюць старыя пабудовы прыезджыя з Санкт-Пецярбурга і іншых расійскіх гарадоў, нашы беларусы. І робяць з іх “цацачкі”, дзе ўтульна жыць і прыемна адпачываць.
Цэняць тутэйшыя мясціны за цудоўную прыроду—побач сасновы бор і Дзвіна, рамантыку даўніны—чаго вартыя старажытныя драўляная Траецкая царква і Белы палац Лапацінскіх—і ціхі патрыярхальны вясковы ўклад жыцця. І вось гэтая, здавалася, спрадвечная ідылія парушана: прадпрымальнік з Міёр у даўно прыватызаваным будынку школы ў цэнтры населенага пункта пачаў рамонтныя работы і аб’явіў аб жаданні заняцца тут вытворчасцю абліцовачнай пліткі. Больш таго, непадалёку купіў старую хату. Прозвішча яго не называем не з этычных меркаванняў: не ён уладальнік пабудовы, афармленне прадпрымальніцкай дзейнасці знаходзіцца ў пачатковай стадыі, вялікія планы пакуль толькі ў задумах, а цяперашнія работы—не больш чым унутраны рамонт.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar