Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2010, 12:14 Навіны  ] • Камісійны магазін
Камісійны магазінЗ 12 мая ў Міёрах па вуліцы Школьнай, 15, на месцы “Прэстыжа” пачаў дзейнічаць камісійны магазін райпа. Аднак яшчэ нямногія ведаюць пра яго. Загадвае гандлёвай установай Алена Дзмітрыеўна Яроменак. Прадаюцца там адзенне, абутак, бытавая тэхніка, мэбля. Канешне, усё знаходзілася ў свой час ва ўжытку, але не кожнаму з нас і не заўсёды грашовыя сродкі дазваляюць купіць новыя рэчы.
16-07-2010, 12:05 Эканоміка і права  ] • Дзяржкантроль — уласная бяспека
У камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь створана ўпраўленне ўласнай бяспекі. Па тэл. 8-0212-36-23-26 вы можаце паведаміць аб фактах супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікаў дзяржкантролю і органаў фінансавых расследаванняў.
16-07-2010, 12:04 Спорт і турызм  ] • Гульня перанесена
На 18 ліпеня намечана сустрэча каманд ФК «Міёры» і «Спартак» з Полацка чампіянату вобласці па футболу на стадыёне ў райцэнтры. Аднак з-за спёкі адбудзецца яна не ў 14 гадзін, як звычайна, а ў 19.00. Падтрымайце сваіх.

Аляксандр ЖУК.



16-07-2010, 12:01 Спорт і турызм  ] • Футбольныя баталіі працягваюцца
Каманда ФК “Міёры-1”, якая гуляе ў першай лізе, 20 чэрвеня ў Віцебску сустракалася з футбалістамі “Даламіту” з Рубы. Лік адкрыты не быў, згулялі ўнічыю. Для нашай каманды гэта ўжо трэцяя безвыніковая сустрэча.
Праз тыдзень нашы футбалісты на сваім полі прымалі “Энергетыка” з Новалукомля і перамаглі з лікам 3:1. Два галы ў вароты гасцей забіў Максім Жупанаў, адзін забілі яны самі сабе.
16-07-2010, 11:54 Здароўе  ] • Асцярожна, кляшчы!
Сёлета ў раёне ў 2,7 раза павялічылася колькасць асоб, якія звярнуліся ў медустановы з прычыны ўкусу кляшчамі. Спецыялісты тлумачаць гэта пацяпленнем. Ад кляшчоў можна заразіцца энцафалітам, які паражае ў асноўным нервовую сістэму, і хваробай Лайма (парушэнні апорна-рухальнай, сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм). Вядома, далёка не ўсе членістаногія з’яўляюцца пераносчыкамі заразы. Мы прадставілі ў Полацкі занальны ЦГЭ 19 кляшчоў, толькі адзін з іх уяўляў небяспеку.
13-07-2010, 08:30 [  ---  ] • Графік капітальнага рамонту
Перспектыўны план-графік капітальнага рамонту жылых дамоў у райцэнтры, зацверджаны намеснікам старшыні райвыканкама Л. І. Лясовічам у 2008 годзе, утрымлівае 10 пазіцый на 2009-2015 гады. У адпаведнасці з ім ужо закончаны капітальны рамонт трохпавярховага дома па вул. Дзяржынскага, 25, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй двухпавярховых дамоў №9 і №7 па гэтай жа вуліцы.
На 2009-2010 гады намечаны капітальны рамонт з мадэрнізацыяй двухпавярховага дома №12 па вул. Камсамольскай. Ён пабудаваны ў 1979 годзе і патрабуе прыкладна 320 млн. рублёў укладанняў.
13-07-2010, 08:26 Здарэнні  ] • Пагроза забойствам
Усё часцей на тэрыторыі раёна ўчыняюцца злачынствы на бытавой глебе. Толькі за першы квартал сёлета аддзяленнем дазнання Міёрскага РАУС узбуджана 7 крымінальных спраў па арт.186 крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных траўм ці знішчэннем маёмасці), а гэта на 5 выпадкаў больш, чым у папярэднім годзе.
13-07-2010, 08:23 [  ---  ] • Дзень прызыўніка
Дзень прызыўніка адбыўся ў райцэнтры 8 ліпеня. Культработнікі РДК падрыхтавалі для юнакоў, якія неўзабаве стануць у салдацкі строй, спецыяльную праграму “Армейскі магазін”.

Раённы ваенны камісар С. І. Жабёнак пажадаў будучым воінам сапраўднай службы, якая дазваляе выявіць свае магчымасці і мяняе людзей да лепшага. Хлопцы набудуць верных сяброў, асвояць складаную тэхніку і зброю. Так, усё гэта не проста, але трэба прывыкаць пераадольваць цяжкасці. Ён даў параду часцей пісаць бацькам, звяртацца да іх і ў райваенкамат па складаных пытаннях, каб вярнуцца здаровымі, узмужнелымі.
13-07-2010, 08:22 [  ---  ] • Да службы ў арміі
У раёне ў вызначаныя тэрміны праводзіцца прызыў на тэрміновую ваенную службу і ў рэзерве ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама. У маі адбыўся медагляд юнакоў, які праводзілі ўрачы-спецыялісты УАЗ “Міёрская ЦРБ” і Полацкай гарадской бальніцы. Калі яны мелі цяжкасці ў вызначэнні годнасці прызыўніка да ваеннай службы, хлопца накіроўвалі на дадатковае абследванне ў абласныя медустановы. Там пабывала 98 юнакоў з раёна.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar