Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
9-07-2010, 11:59 Культура  ] • Міярчане на “Славянскім базары”
10 ліпеня народныя ўмельцы з райцэнтра адправяцца на кірмаш у горад майстроў, што разгортвае сваю дзейнасць на “Славянскім базары ў Віцебску”. Гэта Алена Эдвардаўна Батарчук з керамічнымі вырабамі, Алімпіяда Іосіфаўна Пятрова з вышыванымі карцінамі і майстры саломапляцення Баляслаў Часлававіч і Галіна Іосіфаўна Чарняўскія. Прыхапіўшы з сабой матэрыял для працы, яны, як і шматлікія іншыя ўдзельнікі кірмашу, будуць тварыць самабытныя рэчы на вачах гараджан і гасцей.

9-07-2010, 11:54 Моладзь / Год моладзі  ] • “Пытанне Прэзідэнту”
Яшчэ ў красавіку пачалася рэспубліканская акцыя “Пытанне Прэзідэнту”. Ва ўсіх школах былі ўстаноўлены спецыяльныя скрынкі, зборам выказванняў займаліся раённы савет піянерскай арганізацыі (В. Я. Міхайлава) і райкам ГА БРСМ (І. А. Чарняўская). Зваротаў у іх аказалася значна больш, а ў вобласць накіравалі 30.
9-07-2010, 11:51 [  ---  ] • Папярэдзьце злачынства
З 9 па 15 ліпеня ў Віцебску будзе праходзіць чарговы міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. Ён павінен быць бяспечным для гледачоў і гасцей. Вось таму просім усіх грамадзян, якія маюць звесткі ў адносінах асоб, што імкнуцца набыць, украсці ці вырабіць зброю, выбуховыя прыстасаванні, радыёактыўныя, бактэрыялагічныя і атручваючыя рэчывы або ўжо незаконна валодаюць імі, а таксама аўтараў ананімных пісьмаў, паведамляць па тэл. 4-12-02, 4-13-04 (крымінальны вышук), 4-14-32 ці па 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.
5-07-2010, 18:17 [  ---  ] • Разнастайнасць урачыстага і звонкага канцэрта
Лепшыя выканаўцы і калектывы мастацкай самадзейнасці нашага краю выступілі на сцэнічнай пляцоўцы пад адкрытым небам адразу пасля адкрыцця свята горада.
Разнастайнасць урачыстага і звонкага канцэрта
Падзеі двухгадзіннага канцэрта, разнастайнага жанрава, прадэманстравалі ў чарговы раз, наколькі міёрская зямля багата талентамі. Апісваць усё—справа няўдзячная. Зацёртая парада, што гэта вартае таго, каб хаця б аднойчы ўбачыць, па-ранейшаму застаецца лепшым водгукам пра нашых артыстаў.

І ўсё ж варта адзначыць, што публіка дастаткова жыва адгукалася на гумар акцёраў тэатра мініяцюр Алены Басікірскай, Святланы Гайдзель і Аляксея Гайдзеля. З задавальненнем падпявала салістам, якія з нагоды свята падабралі са свайго рэпертуару “фарматныя” песні.
5-07-2010, 18:05 [  ---  ] • Свята горада
4 ліпеня на паўвостраве ў райцэнтры кожны мог знайсці занятак па душы.
Асабліва шмат забаў было для дзяцей. Ды і дарослыя не адмаўляліся пастраляць у ціры, пакатацца на катамаранах, маторнай лодцы, пагуляць у пляжны валейбол, праехаць складаную трасу на веласіпедзе, памерыцца сіламі ў перацягванні каната...

Свята горадаСвае выставы падрыхтавалі народныя майстры не толькі з нашай “Святліцы”, але і розных творчых аб’яднанняў з суседніх раёнаў. Упершыню мясцовую сімволіку і сувеніры прапаноўвалі падапечныя тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. А бібліятэчныя работнікі ў чарговы раз парадавалі дзівосамі нацыянальнай кухні.
5-07-2010, 17:51 [  ---  ] • На кансультацыю ды ўрача-нарколага
У рамках акцыі “Беларусь супраць наркотыкаў і алкаголю” 7 ліпеня з 9 да 12 гадзін урач-нарколаг Яўген Мар’янавіч Беразоўскі па нумары 3-81-23 пракансультуе асоб, якія пакутуюць наркаманіяй, хранічным алкагалізмам ці ўжываюць наркатычныя сродкі і спіртное, дзе і як можна атрымаць якасную медыцынскую дапамогу, каб пазбавіцца ад небяспечных хвароб.
5-07-2010, 17:48 [  ---  ] • Дзень Незалежнасці ў Міёрах
Святочны дзень павінен быць светлым, сонечным і цёплым. Такім, як 3 ліпеня ў райцэнтры, ды і па ўсёй Міёршчыне. З прыўзнятым настроем сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў на плошчы ля РДК. Урачыстасць пачалася з ускладання вянкоў да абеліска ў гонар вайсковых часцей, якія вызвалялі Міёры.
Святочная калона прайшла па вуліцах горада да плошчы Загінуўшых барацьбітоў, дзе адбыўся мітынг. Адкрыў яго начальнік аддзела культуры А. С. Тронькін.

Са словамі прывітання і віншавання з нагоды дзяржаўнага свята да жыхароў райцэнтра звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта І. В. Кузняцоў. Пра падзеі 66-гадовай даўніны гаварыў раённы ваенны камісар С. І. Жабёнак. Тут, ля помніка вызваліцелям, асабліва ўзнёсла прагучалі яго словы пра тое, што ў аперацыі «Баграціён» нямецка-фашысцкія захопнікі ўцякалі з беларускай зямлі так жа імкліва, як наступалі ў 1941-ым.

5-07-2010, 17:18 [  ---  ] • Прыходзьце ў фотаатэлье
Аляксандр Віктаравіч Гур’еў займаецца фотаздымкамі ўсё сваё жыццё. Працаваў у Міёрскім КБА, а апошнія чатыры гады з’яўляецца прадпрымальнікам-фатографам. Ён, як і ўласціва сапраўднаму майстру, тактоўна і высокапрафесійна абслугоўвае сваіх кліентаў.

—Быў час, калі я працаваў у іншай сферы. Тады фотаздымкі заставаліся маім нязменным хобі,—адзначае ён.

Паслуг, якія выконвае прафесіянал, цэлы спіс. Гэта—фота на дакументы, раздрукоўка здымкаў з носьбіта кліента, запіс фотаматэрыялаў на SD, DVD-дыскі, сканіраванне, афарбоўка чорна-белых фотаздымкаў, ламініраванне, замена фону на партрэтах, фотамантаж некалькіх выяў, мастацкае фота, стварэнне бэйждаў з надпісам. Цэны на паслугі не правышаюць норму. А. В. Гур’еў робіць фотаздымкі на вяселлях і іншых урачыстасцях.
5-07-2010, 17:15 Эканоміка і права  ] • Аслаблены кантроль на мясакамбінаце
РУП “Полацкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі” сёлета ў другім квартале праверыў у ААТ “Міёрскі мясакамбінат” стан сродкаў вымярэння пры кантролі сыравіны і гатовай прадукцыі, уліку вады, прыроднага газу, электрычнай энергіі. Выяўлена, што за 2009-2010 гады на прадпрыемстве не кантралявалася ўтрыманне дыаксінаў у мясе ў тушах і паўтушах; масавай доля тлушчу, бялку і фосфару ў крывяных каўбасах; тлушчу і кухоннай солі ў мясным фаршы “Апетытны”; тлушчу, бялку і кухоннай солі ў мясараслінным фаршы “Папулярны”, бялку—у фаршы “Віцебскі”, кальцыю—у вараных каўбасах, сасісках, сардэльках, абагачаных кальцыем і лактулозай.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar