Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-06-2010, 13:47 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Памяць пра тату
У кожнай сям’і ёсць гісторыя, звязаная з вайной. І мая старонка напоўнена гордасцю за бацьку-франтавіка.

Нурфаіз Габідулінавіч Хамітаў нарадзіўся 15 верасня 1924 года ў рэспубліцы Башкортастан. Калі пачалася вайна, сялянскі хлопец пайшоў на фронт. Трапіў у пяхоту, потым асвоіў ваенную спецыяльнасць сапёра. Як і ўсе франтавікі, бацька не любіў успамінаць пра вайну, але ў маёй памяці паўстаюць пэўныя сюжэты...
21-06-2010, 13:45 [  ---  ] • Пачынаецца з піва
Піва—зусім не бясшкодны напітак. З яго пачыналі практычна ўсе алкаголікі. А ў моладзі алкагалізм фарміруецца ў 3-4 разы хутчэй і мае больш цяжкія формы.

Піва ўтрымлівае этылавы спірт, выклікае ап’яненне і фарміруе залежнасць. Калі падлетак спажывае яго 3-4 разы ў месяц—гэта ўжо сур’ёзнае злоўжыванне. Цяпер спажыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскіх месцах ці з’яўленне ў нецвярозым стане караецца штрафам да 8 базавых велічынь. Таму праявіце волю, не паддавайцеся спакусам, якія дурманяць.

В. ГРОМАНЦЬ,
начальнік лінейнага пункта станцыі Круляўшчызна.
21-06-2010, 13:41 Эканоміка і права  ] • Правілы руху—закон
Летам на дарогах прыкметна павялічваецца колькасць транспартных сродкаў, асабліва матацыклаў і веласіпедаў. Па іх віне аварыйнасць ад усіх дарожна-транспартных здарэнняў складае 12%. У большасці выпадкаў яны суправаджаюцца цяжкімі вынікамі і чалавечымі ахвярамі. Каля 40% здарэнняў адбываецца ў сельскіх населеных пунктах і 25%—на дарогах мясцовага значэння. Асноўныя віноўнікі—маладыя людзі ад 15 да 20 гадоў.
18-06-2010, 14:15 Здароўе  ] • Вынік працы воку бачны
Вынік працы воку бачны
ДА ДНЯ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ

Яшчэ год таму жыхары нашага раёна вымушаны былі самі сабе падбіраць акуляры. Акуліст прымаў у райпаліклініцы раз у тыдзень. Чэргі такія, што за рэцэптам даводзілася праседжваць пад кабінетам гадзінамі. Вось і куплялі ўжо гатовыя “дадатковыя вочы”...

Вынік працы воку бачны
Пасля таго, як Алена Аляксандраўна Кудраўцава пайшла на заслужаны адпачынак, адсутнасць урача адчуваў кожны, каго непакоілі праблемы са зрокам. Хоць і прыязджалі на прыём акулісты з суседніх раёнаў, без свайго прафесіянала даводзілася цяжка. Кадравая праблема вырашылася летась, калі да нас па размеркаванню Віцебскага медуніверсітэта прыбыла Марыя Сяргееўна Аліфер. Адміністрацыя УАЗ “Міёрская ЦРБ” не нарадуецца на маладога спецыяліста, бо ўжо заўважыла: гэты доктар на сваім месцы.

18-06-2010, 13:44 Навіны  ] • “Планета”
Часопісу “Планета” споўнілася 5 гадоў. І ўвесь гэты час мы стараліся пісаць пра самае важнае, трагічнае і радаснае, загадкавае і дзіўнае, незвычайнае і хвалюючае. Што хаваюць палітыкі? Якія сюрпрызы рыхтуе сусветная эканоміка? Ці зможа планета супрацьстаяць глабальным пагрозам? Ці рашыць навука надзённыя праблемы чалавецтва? На ўсе пытанні часопіс адказвае ярка, сумленна, даступна. І ў другім паўгоддзі вы прачытаеце пра астэроід-забойцу, таямніцы плата Наска, даведаецеся, у чым захоўваць зберажэнні, пазнаеце формулу кахання і тэхналогію вялікага абману...
Выпісвайце і чытайце часопіс “Планета”, каб быць у курсе сусветных падзей.
Д. ШАДКО,
галоўны рэдактар.

18-06-2010, 13:40 Навіны  ] • Аб’яўлена падзяка
Падзяка прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў аб’яўлена за актыўную плённую работу па абароне працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў прафсаюза, асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Лаўрыновіч Наталлі Уладзіміраўне—вядучаму спецыялісту Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, казначэю Міёрскага райкама прафсаюза.
18-06-2010, 13:38 Спорт і турызм  ] • Адпачыць? Абавязкова!
На штогадовым кірмашы «Адпачынак 2010», які праходзіў у Мінску, быў прадстаўлены ўвесь спектр накірункаў выязнога і ўязнога турызму: спартыўнага, прыгодніцкага, рэкрэацыйнага, сямейнага, дзіцячага і паляўнічага.
Прысутнічалі на ім турыстычныя і транспартныя кампаніі, установы па падрыхтоўцы кадраў, арганізацыі, якія займаюцца страхаваннем і бяспекай ў галіне турызму. Прадстаўленыя экспазіцыі пашырылі ўяўленне наведвальнікаў не толькі пра знакамітыя замежныя курорты, але і пра найпрыгажэйшыя куточкі Беларусі, дзе можна адпачыць у любую пару года.
18-06-2010, 13:30 Навіны  ] • Дзяржстрах абяцае скідкі
Замежны адпачынак ці турыстычная паездка, у тым ліку на Украіну, будуць больш спакойнымі з полісам дабраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб. З 20 чэрвеня і да 20 верасня мы прадастаўляем страхавальнікам 10% скідку. Але і без гэтага наш поліс на час паездкі за мяжу каштуе менш амерыканскага долара ў дзень пры аплаце ў беларускіх рублях. Ды яшчэ дзейнічае сістэма скідак, напрыклад, дзецям да 16 гадоў яна складае 50%.
Звяртайцеся да нас з пашпартам, усё растлумачым. Тэлефон для даведак 4-11-94.

І. КРУК.
18-06-2010, 13:28 Навіны  ] • Будзьце пільнымі
У раёне працягваюцца крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян цыганамі. Іх сцэнарый вельмі просты: звычайна дзве цыганкі заходзяць у хату для продажу асабістых рэчаў (адзення, сувеніраў, розных прадметаў дамашняга ўжытку), адна прадае, а другая ў гэты час крадзе грошы ці каштоўнасці. Гаспадары, задаволеныя недарагімі пакупкамі, не адразу выяўляюць прапажу схаванага пад пасцельнай бялізнай у ложках ці ў адзенні ў шафах.

Каб не стаць чарговай ахвярай, пераканаўча прашу не пускаць у жыллё цыган. А калі гэта ўжо здарылася, паведаміце ў РАУС па тэл. 4-12-02 ці па мабільніку 8-029-597-00-66. Тэлефануйце і пра з’яўленне цыган у вашай вёсцы.

І. АСТАПКОВІЧ,
крымінальны вышук.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar