Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » Для победы борщевика нужна системная работа
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-03-2015, 16:28 Прырода і экалогія  ] • Для победы борщевика нужна системная работа   |  
 
Назва: Для перамогі баршчэўніка патрэбна сістэмная работа      

Для победы борщевика нужна системная работа Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сцвярджае, што ў рэспубліцы выяўлена 2954 месцы росту баршчэўніку на плошчы 2294,52 га. Віцебшчына ў цэлым і Ушацкі раён у прыватнасці з'яўляюцца занадта засмечанымі гэтай шкоднай раслінай. Між тым, у краіне, як і ў суседзяў, рэалізуецца дзяржаўны план барацьбы з "акупантам". Яго косяць, апрацоўваюць хімікатамі, заворваюць. На жаль, асноўныя мерапрыемствы праводзяць у трэцім квартале, а пажадана пачынаць іх вясной.

 

Баршчэўнік вельмі жывучы, насенне захоўвае ўсходжасць 10-13 гадоў, ды і дае ўсходы не ўсё адразу. Але потым забяспечвае мноства парасткаў, якія выдзяляюць ядавітыя рэчывы, што ў сотні разоў павышаюць адчувальнасць нашай скуры да ўльтрафіялетавага выпраменьвання. Асабліва ў спёку — фотахімічны апёк забяспечаны.
З баршчэўнікам змагацца цяжка, нават спалены ён прарастае на вогнішчы праз 3-4 тыдні. Не баіцца вялікіх доз угнаенняў і многіх пестыцыдаў. Цяжка яго касіць, і ад страты лістоўя расліна не гіне. Таму ўправу на нягодніка ўсё яшчэ шукаюць. Хаця ў Цэнтральным батанічным садзе НАН пасля шматгадовых доследаў ужо атрымалі пэўныя вынікі. Выяўлена, што даволі паспяхова з баршчэўнікам змагаюцца прэпараты аграксон і аграстар пры ўзмацняльнай дабаўцы да іх гербіцыду суцэльнага дзеяння тарнада.
РУП "Інстытут абароны раслін" рэкамендуе для барацьбы з баршчэўнікам прэпараты тарнада, буран-супер і іншыя, толькі пры павышанай дазіроўцы. Аднак каб яго перамагчы, патрэбны не разавыя акцыі, а сістэмная работа.

Аляксандр ВАЯВОДАЎ, галоўны спецыяліст 
раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.

 

АД РЭДАКЦЫІ:
нагадаем, што аграном-пенсіянер Яўген Аксяновіч з Ушацкага раёна прапануе ўлічваць біялогію расліны: яна цвіце і пладаносіць адзін раз, а потым гіне. Каманду да смерці даюць кветачкі ў час наліву насення. Таму калі ссекчы расліну ў пачатку распускання кветак, яна дасць ад каранёў новыя парасткі. Калі гэта зрабіць у пачатку наліву насення, парасткаў больш не будзе, а плады акажуцца няўсходжымі. Скарыстайцеся каштоўнай парадай.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar