Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » Спасением плодовых деревьев
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-03-2015, 16:34 Прырода і экалогія  ] • Спасением плодовых деревьев   |  
 
Назва: Уратаваннем пладовых дрэў      

Спасением плодовых деревьев Сакавік прыносіць цяпло днём, але не пазбаўляе ад начных марозаў. Таму гаспадарам садоў неабходна тэрмінова заняцца ўратаваннем пладовых дрэў ад магчымых сонечных апёкаў. Гэта патрабуе веснавой пабелкі ствалоў, калі такая працэдура не праведзена восенню. Для яе звычайна выкарыстоўваюць сумесь 20-працэнтнага вапнавага малака з дабаўленнем 300 г меднага купарвасу і 1 кг гліны (на 10 л вады). Аднак апошнім часам усё большую папулярнасць набываюць не толькі гатовая магазінная садовая пабелка, але і акрылавая ці водаэмульсійная фарбы.

 

Толькі перад такой аперацыяй пажадана акуратна ачысціць металічнай шчоткай старую кару са штамбаў, пад якой звычайна зімуюць шкоднікі. Яе збіраюць з разасланай плёнкі і спальваюць.
Настаў час абразання дрэў. Трэба таксама зрэзаць і аднесці як мага далей галінкі з кладкамі яек кольчатага шаўкапрада. Месцы зрэзу замазваюцца садовым варам, калі цёпла, ці алейнай фарбай.
Займіцеся лячэннем ран на ствалах і асноўных суках. Іх зачышчаюць вострым нажом да здаровай тканкі, абмываюць растворам меднага купарвасу (10 г на 1 л вады) і замазваюць садовым варам або сумессю гліны з каравяком (1:1) з дадаткам фунгіцыду тапсін-М (1-2%).
Прыбярыце з дрэў сухія лісточкі і рэшткі пладоў, бо ў іх, як правіла, зімуюць шкоднікі і ўзбуджальнікі хвароб.
Час першага апырсквання наступае, калі сярэднясутачная тэмпература паветра дасягае +5 градусаў. Пажадана выкарыстоўваць прэпараты для знішчэння шчытовак, яек яблыневай мядзяніцы і вусеняў молі, пладовых кляшчоў, тлі; папярэджання паршы, плямістасці лісця, кокамізу вішні. Для гэтага рэкамендуюцца нітрафен, прэпарат №30 і яго аналагі, жалезны купарвас.
Раз на 3-4 гады мэтазгодна апырскванне дрэў, кустоў парэчак і агрэсту 3-5% растворам жалезнага купарвасу.
Пры апрацоўках улічвайце, што хімпрэпараты могуць "не спадабацца" суніцам, клубніцам, шматгадовай агародніне і кветкам.
Выдаліце сухія, старыя і пашкоджаныя галінкі з пладовых кустоў. Вялікія пупышкі на парэчках, часцей на чорных, сведчаць пра наяўнасць кляшчоў. Іх абрываюць і знішчаюць, калі шмат—разам з галінкамі. Абрэжце і спаліце пачарнелыя парасткі агрэсту, яны пашкоджаны амерыканскай мучністай расой.
Ягадныя кусты зелянеюць рана, таму іх пажадана апырскваць адразу пасля сыходу снегу. А перад гэтым прыбярыце пад імі сухое лісце.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar