Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » Обновленный водный кодекс
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
8-06-2015, 16:11 Прырода і экалогія  ] • Обновленный водный кодекс   |  
 
Назва: Абноўлены Водны кодэкс      

21 мая ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яна прапануе шэраг новаўвядзенняў, якія трэба ведаць жыхарам нашага азёрнага краю. Да прававога рэгулявання адносін у галіне аховы і выкарыстання вод раённая газета будзе звяртацца яшчэ не раз, а пакуль рэдакцыя папрасіла пракаменціраваць навацыі начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І.П. РУНДУ.

 

— У кодэксе з'явіліся новыя палажэнні пра даступнасць экалагічнай інфармацыі ў адносі-нах водных аб'ектаў, басейнавы прынцып кіравання воднымі рэсурсамі замест схем комплекснага выкарыстання і аховы, статус паверхневых водных аб'ектаў і іх паляпшэнне,—адзначыў Іван Пятровіч. —І для нашай Дзвіны Мінпрыроды распрацуе план кіравання басейнам на перыяд ад 5 да 10 гадоў, як і для іншых буйных водных артэрый. З'явіцца басейнавы савет як каардынацыйна-кансультацыйны орган. Ён павінен садзейнічаць кіраванню рачным басейнам, распрацоўваць рэкамендацыі па рацыянальным выкарыстанні і ахове Падз-віння. У яго склад увойдуць прадстаўнікі дзяржорганаў, водакарыстальнікаў, грамадскіх аб'яднанняў і навуковых арганізацый. 


Скарэкціраваны памеры водаахоўных зон вялікіх і сярэдніх рэк (600 м), прыбярэжных палос ручаёў і крыніц, якія супадаюць з водаахоўнай зонай і складаюць 50 м. Уведзена забарона на складзіраванне снегу з утрыманнем пясчана-солевых сумесяў і іншых супрацьлёдавых рэагентаў. Сельскагаспадарчыя і іншыя аб'екты, у тым ліку жывёлагадоўчыя фермы і комплексы, цяпер можна размяшчаць у водаахоўнай зоне, але яны павінны мець цэнтральную сістэму каналізацыі, забяспечваць іншыя прыродаахоўныя патрабаванні.
Новы кодэкс забараняе перадачу азёр і непраточных вадаёмаў у арэнду для рыбалоўства з-за выкарыстання арандатарамі кармавых дабавак і лячэбных сродкаў, якія ўплываюць на якасць вады.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar