Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пытайцеся—адказваем » Где прогуливаться людям, а где — собакам?
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-03-2015, 16:25 Пытайцеся—адказваем  ] • Где прогуливаться людям, а где — собакам?   |  
 
Назва: Дзе гуляць людзям, а дзе — сабакам?      

Где прогуливаться людям, а где — собакам? Ранні надыход вясны радуе цеплынёй і сонцам. Якая асалода пераапрануцца ў лёгкае паліто і прагуляцца па адталых пасля зімы паркавых дарожках. Аднак тут радасць ад веснавога праменаду значна зніжаецца — зусім не радуюць вока наступствы выгулу хатніх гадаванцаў, якіх гаспадары выводзяць, мала клапоцячыся пра камфорт іншых. Менавіта з гэтай праблемай на "гарачы тэлефон" звярнуўся жыхар Міёр. "Няўжо ў горадзе няма спецыяльна адведзеных месцаў для выгулу, і як паўплываць на такіх уладальнікаў?" — пытаўся ён.

 

Разабрацца дапамагла майстар участка добраўпарадкавання УП ЖКГ Святлана Уладзіміраўна Баравік:

 

— Так, згодна з рашэннем Міёрскага райвыканкама, у горадзе для выгулу сабак выдзеленыя: тэрыторыя за мікрараёнам шматпавярховай забудовы па вуліцы Ягора Томкі, лесапаркавая зона ў раёне ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" і зона адпачынку "Паўвостраў". Як адзначыла Святлана Уладзіміраўна, тут і пачынаюцца непаразуменні — вельмі часта работнікам ЖКГ даводзіцца чуць абуранае: "Чаму мы павінны ісці так далёка? Гэта нязручна!". Пра тое, што самі гаспадары сабак могуць уяўляць перашкоду для іншых, яны не задумваюцца. Між тым, у "Правілах утрымання хатніх сабак, катоў, а таксама адлову безнаглядных жывёл у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь" чытаем: "Уладальнікі абавязаны …ажыццяўляць выгул сабак у месцах, адведзеных для гэтых мэт мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі". Як бачым, такія месцы ёсць, а вось сумлення ў гаспадароў хатніх любімцаў не хапае. Сваіх гадаванцаў яны часта выгульваюць у дварах шматпавярховых дамоў або ў гарадскіх парках, зусім для гэтага не прызначаных. 
У тым жа дакуменце адзначана: "Уладальнікі сабак, катоў абавязаны строга выконваць санітарна-гігіенічныя правілы і нормы іх утрыманя, …не дапускаць забруджвання гэтымі жывёламі агульнадаступных месцаў". Між тым, еўрапейская практыка, калі гаспадары перад выгулам хатніх гадаванцаў бяруць з сабой савок і пакецік, у нас прымянення не мае. Адказваць за тых, каго прыручылі, людзі гатовыя толькі ў асобных выпадках.
Злавіць усіх парушальнікаў за руку, якая трымае ланцужок, немагчыма. Таму важную ролю адыгрывае асабістае стаўленне да сітуацыі. Як кажуць, "хто дасведчаны, той узброены", і, ведаючы, што дазволена, а што не, любое парушэнне можна папярэдзіць.


Арына БАРКОЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar