Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пытайцеся—адказваем » Водоемы есть, а рыбы нет
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
23-06-2015, 11:23 Пытайцеся—адказваем  ] • Водоемы есть, а рыбы нет   |  
 
Назва: Вадаёмы ёсць, а рыбы няма      

Водоемы есть, а рыбы нет Жыхары раёна звярнуліся ў рэдакцыю з пытаннем, чаму ў магазінах райпа і на рынку няма свежай рыбы Міёрскіх азёр. Ёсць арганізацыі і прадпрыемствы, якія з'яўляюцца арандатарамі і займаюцца яе адловам, але на рынак прывозяць прадукцыю з Пастаўскага раёна. Куды ж сплывае міёрская?

 

У райспажыўтаварыстве нам далі наступны каментарый: "У сувязі з нерастам да 9.06.2015 г. была накладзена забарона на лоўлю рыбы сеткамі. Папярэдне з УП "Міёрскае ПМС" заключана дамова ад 6.06.2015 на пастаўку свежай рыбы з міёрскіх азёр. Дадзеная прадукцыя будзе рэалізоўвацца ў магазінах "Цэнтральны" і "Універсам "Родны кут" г. Міёры".

Няма сродкаў — няма і адзення?
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка горада Міёры. Жанчыну непакоіць наступнае: у некаторых аддзелах магазіна "Універмаг" не назіраецца абнаўлення асартыменту тавараў. І калі для дзяцей можна што-небудзь знайсці, то выбар рэчаў для дарослых засмучае. Новых паступленняў адзення, абутку або сумак проста няма. Звярталася ў райпа, у адказ пачула, што сродкаў для закупу новых тавараў не хапае. Няўжо іх цяпер і не чакаць?
На пытанне адказала в.а. старшыні праўлення Міёрскага райспажыўтаварыства І.І. Федуковіч. Ірына Іосіфаўна патлумачыла, што ў сувязі з цяжкім фінансавым станам арганізацыі закуп тавараў адбываецца не ў поўным аб'ёме. Так, у маі бягучага года атрымана адзення на суму 56,9 млн. рублёў. Пастаўшчыкі: ТАА "Дзілма-плюс"—блузы жаночыя, ААТ "Эліз"—кашулі дарослыя і дзіцячыя, ЗАТ "Вяснянка"—сукенкі жаночыя, штаны дзіцячыя. А таксама трыкатажныя вырабы для дарослых і дзяцей на суму 13,4 млн. руб. (ПУТП "Рамгіль-Тэкс").
У чэрвені атрымана тавараў на суму 33 млн. руб.—штаны мужчынскія, жаночыя сукенкі, школьная форма (ААТ "ЗІ"), швейных і трыкатажных вырабаў на суму 14 млн. руб. (ААТ "Надзея").
Напярэдадні школьнага сезона асноўнае паступленне абутку і верхняга адзення плануецца ў ліпені і жніўні.


Падрыхтавала Арына БАРКОЎСКАЯ.



 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar