У Міёрскім сельсавеце налічваецца больш за 20 грамадзянскіх могілкаў. За ўсімі наладжаны догляд. Пахаванні ў Масеўцах, што ля дарогі Полацк-Браслаў, маюць добраўпарадкаваны выгляд. Пра гэта пастаянна клапоцяцца жыхары бліжэйшых вёсак і райцэнтра. Вясной арганізавана праводзяцца суботнікі па ўборцы і адвозцы смецця, летам тэрыторыя пастаянна абкошваецца. За кошт бюджэту сельвыканкама летась была часткова ўстаноўлена агароджа, падсыпаны з'езд з дарогі.
— У сувязі з тым, што забаронена ўтрыманне свіней на прыватных падворках у межах не менш за 5 кіламетраў ад свінагадоўчых комплексаў, хочам ведаць у якіх менавіта населеных пунктах нашага раёна нельга гадаваць свіней.
(Тэлефонны званок паступіў ад жыхароў Павяцкага сельсавета.)
У рэдакцыю пісьмо-скаргу даслаў Леанід Яфімавіч Коцікаў з Блажак. На працягу трох гадоў ён звяртаўся ў розныя інстанцыі па пытаннях якасці вады не толькі са свайго калодзежа, але і ў суседзяў. Яна нясмачная, пры кіпячэнні пеніцца. Сапраўды, штосьці тут не так.
У адпаведнасці з новымі ветэрынарна-санітарнымі правіламі ўтрымання прадукцыйнага статка, што ўступілі ў сілу з 4 студзеня 2013 года, вяскоўцы, якія хочуць атрымаць даход ад рэалізацыі на рынку мяса жывёлы, вырашчанай на ўласным падвор'і, павінны папярэдне завезці сваю свінню (ці бычка) на бойню ў спецыялізаваную ўстанову, заплаціўшы пры гэтым нямала грошай за транспарт і паслугі мясніка. Такое новаўвядзенне сур'ёзна ўсхвалявала сельскіх жыхароў. На "мясным" шляху ад прыватных падворкаў да рынка ўзнікла нямала праблем, якія шырока абмяркоўваліся ў сродках масавай інфармацыі. Не абышла ўвагай гэтую тэму і раённая газета. У №15 за 19 лютага ў публікацыі "Мяса на рынак — праз бойню" апавядалася пра тое, што вяскоўцаў прымусілі "бегчы наперадзе паравоза", прыняўшы рашэнне і не стварыўшы папярэдне адпаведных умоў для яго рэалізацыі.
Дарожнікі прыступілі да ўкладкі асфальту на вуліцы Кірава райцэнтра. Нягледзячы на часовыя нязручнасці, гэтую падзею з радасцю ўспрынялі не толькі вадзіцелі. Выбоін на праезнай частцы будзе менш. Жыхароў якіх вуліц гэта асабліва парадуе? Такое пытанне рэдакцыя адрасавала начальніку УП ЖКГ Міёрскага раёна Уладзіміру Іванавічу Мяцеліцу. Вось яго адказ:
З калектыўнай скаргай звярнуліся ў рэдакцыю міярчане з вуліцы Лермантава. Дарога не так даўно заасфальтавана, аднак пры будаўніцтве не было прадугледжана перамяшчэнне па ёй вялікагрузных машын і сельскагаспадарчай тэхнікі. Тым не менш транспартны паток не спыняўся на працягу года, і цвёрдае пакрыццё пакрылася выбоінамі і купінамі, суцэльнымі сеткамі з трэшчын. На такой дарозе легкавы аўтамабіль можа застацца без бампера ці ішых запчастак.
На вуліцы сапраўдная вясна, нас сагравае лагоднае сонейка і не надта хочацца ўзгадваць пра сцюдзёныя зімовыя дні, пра клопаты і праблемы, з якімі ў гэты перыяд давялося сутыкацца. Аднак, на жаль, ёсць такая неабходнасць. У раённай газеце за 30 красавіка быў надрукаваны артыкул "Пра слізкія тратуары і адсутнасць кантролю", дзе ўзнімаліся пытанні, што тычацца дзейнасці УП ЖКГ.
Менавіта такімі словамі можна ахарактарызаваць сутнасць размовы, якая адбылася 24 красавіка ў час "прамой лініі" старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігара Валер'евіча Кузняцова з насельніцтвам Міёршчыны. Першая група пытанняў тычылася падсыпкі і грэйдзіравання вуліц і дарог. Да гэтай справы дарожная і камунальная службы прыступяць літаральна ў бліжэйшыя дні. Ужо закуплены два вагоны даламітавага шчэбеня, назапашана 500 кубаметраў гравію.
У газету "Народнае слова" ад імя жыхароў Дзісны звярнуўся старэйшына Фадзей Лаўрэнцьевіч Шымуковіч з пытаннем аб далейшым лёсе праваднога радыё. Людзі старэйшага пакалення ўсё жыццё атрымлівалі аператыўныя навіны праз сеткавае радыёвяшчанне, прывыклі да яго так, што не ўяўляюць як можа быць іначай. Яны прасынаюцца пад гукі гімна і пад іх кладуцца спаць. Яно мірна суседнічае з тэлебачаннем і газетамі, а для адзінокіх састарэлых з аддаленых вёсак часта з'яўляецца адзінай сувяззю са знешнім светам. А як будзе далей?