Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Рэлігія » Добрым делам — благословение
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
12-05-2015, 09:33 Рэлігія  ] • Добрым делам — благословение   |  
 
Назва: Добрым справам — блаславенне      

Добрым делам — благословение Праграма святочных мерапрыемстваў у райцэнтры 8 мая была расквечана хрэсным ходам. Вялікая калона вернікаў пасля Богаслужэння ў царкве з удзелам усіх святароў Міёрскага благачыння рушыла з харугвамі і песнапеннем да плошчы ля раённага Дома культуры.

 

Менавіта тут па блаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія паўсталі палаткі фестывалю праваслаўнай культуры "Кладезь". Перад імі на пачатак добрай справы правёў малебен протаіерэй Віктар Вабішчэвіч. Ён заклікаў шматлікую аўдыторыю паважаць праваслаўную культуру, прыняць актыўны ўдзел у фестывалі, жыць у згодзе і шчасці, шанаваць памяць пераможцаў.


Са словамі прывітання да ўдзельнікаў хрэснага ходу і гараджан, якіх захапілі ідэі фестывалю, звярнуўся з кароткім віншаваннем старшыня райвыканкама Ігар Валер'евіч Кузняцоў. Гэтае мерапрыемства ён назваў яшчэ адной падставай да духоўнага адраджэння, лепшага і больш багатага жыцця.


Добрым делам — благословение Айцец Віктар пазнаёміў прысутных з праграмай фестывалю. А яго арганізатарамі сталі Свята-Елісавеценскі жаночы манастыр Мінска, Свята-Елісавеценскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, сталічны прыход "Неўпіваемая чаша". Палаткі з духоўнай літаратурай, абразкамі, хрэсцікамі, сувенірамі, іншымі падзелкамі манастырскіх майстэрняў, падарункамі для ўсёй сям'і, мёдам і прадуктамі пчалярства, зёлкамі — гэта толькі наглядны бок комплексу мерапрыемстваў, выстава-кірмаш. Ён дапаўняецца праектам "Музыка — выхаванне душы", канцэтрам, экспазіцыяй "Скрыпторый", выступленнямі лялечнага тэатра, дэманстрацыяй мастацкіх і дакументальных фільмаў. У гарадскім храме ў гонар палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца абраз з часцінкай машчэй Сімяона Верхатурскага і штодзень праводзяцца малебны аб здравіі.
Затым хрэсны ход прадоўжыўся да плошчы Загінуўшых барацьбітоў. Да гэтага дня тут паўстала маляўнічая капліца, памятная таблічка на якой сведчыць: "Часовня Святого Благоверного Великого князя Александра Невского построена в 2015 году в честь участников Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. на пожертвования Ляхова Александра Ивановича, жителя города Москва, уроженца Витебской области".


Добрым делам — благословение Яго прадстаўляла на ўрачыстасці сястра Тамара Іванаўна Ляхава. Яе з поўным правам трэба назваць ініцыятарам ідэі, сааўтарам праекта і натхняльнікам яго рэалізацыі. Яна сама — колішняя жыхарка нашых Міёр, тут закончыла сярэднюю школу. Тут на могілках знайшлі вечнае супакаенне яе бацька, удзельнік Вялікай Айчыннай Іван Сцяпанавіч, цёця — былая партызанка Сарыя Сцяпанаўна, яе сястра Раіса Сцяпанаўна. Дзядуля Тамары Іванаўны абараняў Сталінград, а дзядзя—Маскву. Брат Аляксандр закончыў школу з залатым медалём у Глыбокім, вучыўся ў знакамітым Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, служыў у ваенна-паветраных войсках — працягваў традыцыі бацькі-лётчыка, які калісь закончыў знакамітае Кашынскае лётнае вучылішча, працаваў у банкаўскай сферы. На жаль, яго жыццёвы шлях абарваўся занадта рана, але душой ён заўсёды быў і тым больш застаецца цяпер з роднымі мясцінамі. Яго спадзяванні ажыццявіў вядомы архітэктар Валерый Віктаравіч Рыбакоў. Становіцца зразумелым, чаму капліца, увенчаная залатым купалам з сімвалічным "дамангольскім" крыжам, прысвечана менавіта святому Аляксандру Неўскаму — князю, воіну, абаронцу веры і Айчыны.
Аб гэтым больш падрабязна ў час асвячэння гаварыла Тамара Іванаўна. Яна заклікала размяшчаць ў ёй здымкі воінаў-землякоў, якія змагаліся з варожай навалай у мінулай вайне. А ўрачыстасць адкрыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Сяргеевіч Тронькін. Святары правялі адпаведны малебен і заўпакойную ліцію па загінуўшых воінах. А першымі, хто надаў голас звону памяці ў капліцы, сталі Тамара Іванаўна Ляхава і протаіерэй Віктар Вабішчэвіч.
Наш райцэнтр упрыгожыла лёгкая, нібы паветраная пабудова. Пра яе сімволіку і стваральнікаў раённая газета яшчэ раскажа ў наступных публікацыях.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar