Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Сямейны лад » Любовь рождается из дружбы и терпения
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-03-2015, 15:47 Сямейны лад  ] • Любовь рождается из дружбы и терпения   |  
 
Назва: Каханне нараджаецца з сяброўства і цярплівасці      

Любовь рождается из дружбы и терпения "І жылі яны доўга і шчасліва..." — гэтымі словамі заканчваюцца казкі, у якіх распавядаецца пра няпросты шлях герояў да свайго кахання і сумеснай будучыні. Падрабязна і вобразна апісваюцца сустрэча, перашкоды, што ствараюць закаханым злыя сілы, і мужнасць, з якой усе цяжкасці пераадольваюцца. Нарэшце два лёсы аб'ядноўваюцца ў адзін і... А што далей? Як будаваць сумеснае жыццё, каб яно было доўгім і шчаслівым?   

 

 

ра гэта разважалі на пасяджэнні клуба маладой сям'і, якое прайшло 10 сака-віка ў раённай бібліятэцы. Арганізатары сустрэчы—аддзел загса райвыканкама і РК ГА "БРСМ"—запрасілі сямейныя пары, каб разам раскрыць сакрэт шчаслівага сумеснага жыцця. У гэтым удзельнікам мерапрыемства дапамагалі яго ініцыятар Ірына Леа-нідаўна Гушча, педагог-псіхолаг Жанна Мечыславаўна Качан, што завітала ў госці да сваіх землякоў з Віцебска, бібліятэкар Іна Януковіч, якая пазнаёміла з літаратурай, прысвечанай адносінам у сям'і.
Са статыстыкай заключэння і скасавання шлюбаў у 2014 і пачатку 2015 гадоў пазнаёміла начальнік аддзела загса Вольга Галімбоўская. 152 пары афіцыйна сталі сям'ёй у мінулым годзе. Актаў аб скасаванні шлюбаў складзена 14. За першыя два месяцы гэтага года шлюбаў зарэгістравана 15, скасавана—2.
—Чалавеку неабходна сям'я,—адзначыла Вольга Норбертаўна.—Яе не заменіш нічым: ні грашыма, ні сябрамі, ні кар'ерай. 
А што неабходна, каб сям'я была шчаслівай? Сваімі думкамі папрасілі падзяліцца ўдзельнікаў сустрэчы. Узаемаразуменне, павага да інтарэсаў адно аднаго, наяўнасць агульнага хобі, уменне знаходзіць кампрамісы і з разуменнем ставіцца да недахопаў партнёра—вось тыя цаглінкі, з якіх, па меркаванні маладых  людзей, будуецца моцны саюз. Стаж сумеснага жыцця ў пар, запрошаных на сустрэчу, розны: ад паўгода да другога дзясятка, аднак уяўленні пра шчаслівую сям'ю ў многім падобныя. Вядома, кожная пара сутыкалася з пэўнымі праблемамі. Адным давялося прайсці прыцірку характараў, іншым хапіла бытавых клопатаў, але галоўным заставалася імкненне жыць разам.
Менавіта ўсведамленне каштоўнасці адносін, па меркаванні псіхолага Жанны Качан, з'яўляецца галоўнай крыніцай сямейнага шчасця і натхняе працаваць над сабой дзеля міру і спакою ў доме. Калі муж і жонка цэняць і паважаюць адно аднаго, "дробязі жыцця" не маюць над імі сілы. Важныя ў сям'і давер-лівыя і нязмушаныя зносіны, уменне гаварыць, слухаць і чуць, улічваць асаблівасці мужчынскай і жаночай псіхалогіі.
Расказала Жанна Мечыславаўна пра этапы развіцця адносін мужчыны і жанчыны: цукеркава-букетны перыяд—адчужэнне—цярплівасць—служэнне—каханне. Іх працягласць для кожнай пары розная і прайсці праз усе, на жаль, удаецца не заўсёды. Нярэдка адносіны заканчваюцца на другім этапе, калі партнёры здымаюць "ружовыя акуляры" і эйфарыю змяняе рэальная ацэнка сітуацыі, з якой не гатовы прымірыцца. Калі гэты рубеж пераадолены, наступае перыяд цярплівасці. Вывучыўшы станоўчыя і адмоўныя бакі адно аднаго, партнёры вучацца жыць разам з улікам гэтых ведаў. Становіцца зразумелым, што для гарманічных узаемаадносін патрэбна праца над сабой, а не імкненне перавыхаваць сваю палавінку. Так прыходзіць мудрасць і вядзе за сабой этап служэння. Мужчына і жанчына кіруюцца не патрабаваннямі, а жаданнем рабіць штосьці адно для аднаго і быць за гэта ўдзячнымі. Паступова партнёры з закаханых ператвараюцца ў сяброў і толькі потым прыходзіць пачуццё, якое называюць сапраўдным каханнем. Так, яно не ўзнікае само па сабе. З першага погляду бывае толькі закаханасць, а да кахання трэба ісці. Шлях гэты няпросты, можа быць, не кожнаму пад сілу, але важны і апраўданы.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота В. Вішнеўскай.

Пра гэта разважалі на пасяджэнні клуба маладой сям'і, якое прайшло 10 сакавіка ў раённай бібліятэцы. Арганізатары сустрэчы — аддзел загса райвыканкама і РК ГА "БРСМ" — запрасілі сямейныя пары, каб разам раскрыць сакрэт шчаслівага сумеснага жыцця. У гэтым удзельнікам мерапрыемства дапамагалі яго ініцыятар Ірына Леанідаўна Гушча, педагог-псіхолаг Жанна Мечыславаўна Качан, што завітала ў госці да сваіх землякоў з Віцебска, бібліятэкар Іна Януковіч, якая пазнаёміла з літаратурай, прысвечанай адносінам у сям'і.

 

Любовь рождается из дружбы и терпения Са статыстыкай заключэння і скасавання шлюбаў у 2014 і пачатку 2015 гадоў пазнаёміла начальнік аддзела загса Вольга Галімбоўская. 152 пары афіцыйна сталі сям'ёй у мінулым годзе. Актаў аб скасаванні шлюбаў складзена 14. За першыя два месяцы гэтага года шлюбаў зарэгістравана 15, скасавана — 2. — Чалавеку неабходна сям'я, — адзначыла Вольга Норбертаўна. — Яе не заменіш нічым: ні грашыма, ні сябрамі, ні кар'ерай. А што неабходна, каб сям'я была шчаслівай?  

 

Сваімі думкамі папрасілі падзяліцца ўдзельнікаў сустрэчы. Узаемаразуменне, павага да інтарэсаў адно аднаго, наяўнасць агульнага хобі, уменне знаходзіць кампрамісы і з разуменнем ставіцца да недахопаў партнёра — вось тыя цаглінкі, з якіх, па меркаванні маладых  людзей, будуецца моцны саюз. Стаж сумеснага жыцця ў пар, запрошаных на сустрэчу, розны: ад паўгода да другога дзясятка, аднак уяўленні пра шчаслівую сям'ю ў многім падобныя. Вядома, кожная пара сутыкалася з пэўнымі праблемамі. Адным давялося прайсці прыцірку характараў, іншым хапіла бытавых клопатаў, але галоўным заставалася імкненне жыць разам.

 

Любовь рождается из дружбы и терпения Менавіта ўсведамленне каштоўнасці адносін, па меркаванні псіхолага Жанны Качан, з'яўляецца галоўнай крыніцай сямейнага шчасця і натхняе працаваць над сабой дзеля міру і спакою ў доме. Калі муж і жонка цэняць і паважаюць адно аднаго, "дробязі жыцця" не маюць над імі сілы. Важныя ў сям'і давер-лівыя і нязмушаныя зносіны, уменне гаварыць, слухаць і чуць, улічваць асаблівасці мужчынскай і жаночай псіхалогіі.Расказала Жанна Мечыславаўна пра этапы развіцця адносін мужчыны і жанчыны: цукеркава-букетны перыяд — адчужэнне — цярплівасць — служэнне — каханне.  

 

 

 

 

 

Любовь рождается из дружбы и терпения Іх працягласць для кожнай пары розная і прайсці праз усе, на жаль, удаецца не заўсёды. Нярэдка адносіны заканчваюцца на другім этапе, калі партнёры здымаюць "ружовыя акуляры" і эйфарыю змяняе рэальная ацэнка сітуацыі, з якой не гатовы прымірыцца. Калі гэты рубеж пераадолены, наступае перыяд цярплівасці. Вывучыўшы станоўчыя і адмоўныя бакі адно аднаго, партнёры вучацца жыць разам з улікам гэтых ведаў. Становіцца зразумелым, што для гарманічных узаемаадносін патрэбна праца над сабой, а не імкненне перавыхаваць сваю палавінку. Так прыходзіць мудрасць і вядзе за сабой этап служэння. Мужчына і жанчына кіруюцца не патрабаваннямі, а жаданнем рабіць штосьці адно для аднаго і быць за гэта ўдзячнымі. Паступова партнёры з закаханых ператвараюцца ў сяброў і толькі потым прыходзіць пачуццё, якое называюць сапраўдным каханнем. Так, яно не ўзнікае само па сабе. З першага погляду бывае толькі закаханасць, а да кахання трэба ісці. Шлях гэты няпросты, можа быць, не кожнаму пад сілу, але важны і апраўданы.  

 

Кацярына  РЫНКЕВІЧ.

Фота В. Вішнеўскай.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar