Турзлёт арганізацый »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Спорт і турызм » Турзлёт арганізацый
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

11-06-2010, 15:58 Спорт і турызм  ] • Турзлёт арганізацый   |  
 
Назва:      

Ва ўрочышчы Навалака на беразе возера Важа з 4 па 6 чэрвеня ў чарговы раз прайшоў турыстычны злёт моладзі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. На гэты раз на паласу выпрабаванняў выйшла дзевяць калектываў, у ліку іх былі і заўзятыя турысты, якія кожны год дэманструюць сваё майстэрства, і навічкі. Для ўдзелу ў мерапрыемстве сваіх прадстаўнікоў накіравалі ПМК-55, цэнтральная раённая бальніца, Міёрскае ПМС, ДРБУ-203, Дзісенскі лясгас, райпа, раённы аддзел культуры, ВУПКУ “Міёрскі”, СВК “Пад’ельцы”. Адметна тое, што з кожным годам павышаецца ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі моладзі, паляпшаецца турыстычная экіпіроўка.

У першы дзень, 4 чэрвеня, у поўдзень, калі ўжо былі разбіты турыстычныя лагеры, ва ўмелым абсталяванні якіх кожная каманда праявіла сваё майстэрства, а таму не было падабенства, прайшло ўрачыстае пастраенне. Права ўзняць сцяг на флагштоку было прадастаўлена камандзе ЦРБ, якая ў мінулым годзе па выніках турыстычных спаборніцтваў заняла першае месца. Адкрыў мерапрыемства галоўны суддзя, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Аляксандр Жук.

У трыатлоне першае месца заняла каманда лясгаса, другое—райпа, трэцяе—СВК “Пад’ельцы”. У гэты ж дзень пачаліся гульні па міні-футболу і валейболу.
Не было часу расслабляцца і 5 чэрвеня—адно за другім праходзілі спаборніцтвы. Зноў шанцавала камандзе лясной гаспадаркі. Яна—лідэр па велатурызму, на другую прыступку п’едэстала ўзняліся спартсмены ПМК-55, на трэцюю—ЦРБ. Першынствавалі лясгасаўцы і па велатрыалу. Добрыя вынікі паказалі таксама турысты СВК “Пад’ельцы” і ПМК-55 , якія выйшлі, а дакладней кажучы, “выехалі” на веласіпедах на 2-е і 3-е месцы. На паласе перашкод, дзе трэба было дэманстраваць навыкі па ўстаноўцы палаткі, прапаўзці праз “мышалоўку”, распаліць вогнішча, утрымаць раўнавагу ў час бегу па бервяну, спрытнейшымі і хутчэйшымі былі турысты з ПМК-55 (1-е месца), ПМС(2-е) і райпо (3-е).

Працягваліся спаборніцтвы па міні-футболу і валейболу. Футбалісты ПМК-55 занялі лідзіруючую пазіцыю. Каманда ДРБУ-203—на другім месцы, а ВУПКУ “Міёрскі”—на трэцім. Сярод валейбалістаў удала стартавалі і выйшлі пераможцамі спартсмены лясгаса. Работнікі дарожна-рамонтнай арганізацыі ў гэтым відзе спорту занялі другую пазіцыю, а раённай бальніцы—трэцюю.

Пакуль адны спартсмены праяўлялі сябе ў шматлікіх выпрабаваннях на спартыўных пляцоўках, займаючы прызавыя месцы, другія дэманстравалі строгім суддзям уменне абсталяваць умовы для пражывання ў палатачных лагерах, не парушаючы правілаў пажарнай бяспекі, не прычыняючы шкоды прыродзе. У конкурсе быту перамогу атрымалі каманды ПМК-55 (1-е месца), ПМС (2-е), лясгаса (3-е). Сапернічалі турысты і ва ўменні прыгатаваць смачны турабед. Лепшыя “кашавары” аказаліся ў ПМК-55, лясгасе і ЦРБ. Па выніках конкурсу тургазет “Будні злёту” лепшымі прызнаны выданні туржурналістаў з ЦРБ, ПМС і ВУПКУ “Міёрскі”. Удала падрыхтавалася да конкурсу мастацкай самадзейнасці моладзь сельгаспрадпрыемства “Міёрскі”, ЦРБ, лясгаса, якія пасля выступлення і ўвайшлі ў тройку лепшых. Песнямі ля вогнішча, жартамі, танцамі завяршыўся другі дзень турзлёту.

У нядзелю, 6 чэрвеня, журы падвяло вынікі турзлёту. Першае месца прысуджана камандзе лясгаса, другое—ПМК-55, трэцяе—ПМС. Пераможцам уручаны ўзнагароды, прызы.

А. ЖУК,
галоўны суддзя турзлёту.

 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar