Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Усё жыццё — настаўніцтва
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-10-2010, 11:22 Спорт і турызм  ] • Усё жыццё — настаўніцтва   |  
 
Назва:      

ПАРТРЭТ
Усё жыццё — настаўніцтваПётр Казіміравіч Сяліцкі больш 30 гадоў аддаў прафесіі настаўніка. Пасля заканчэння факультэта фізічнага выхавання Карагандзінскага інстытута ў Казахстане па накіраванню працаваў у Балхашы. Аднак большасць часу і намаганняў аддаў роднай Беларусі. Родам жа з Браслаўскага раёна, непадалёк ад Дрысвятаў, а з бацькоўскага ганка Ігналінская атамная станцыя — як на далоні.

На шляху станаўлення
Нарадзіўся Пётр Казіміравіч на Браслаўшчыне ў Станкавічах, закончыў Опсаўскую СШ у 1955 годзе. Пасля вайны быў нялёгкі час аднаўлення. Узгадаў трэнер і тое, што за некалькі кіламетраў прыходзілася дабірацца да школы. Асабліва цяжка даводзілася зімой. Ратавалі самаробныя драўляныя лыжы. Магчыма адтуль і бярэ карані яго любоў да лыжнага спорту, а таксама спецыялізацыя пасля інстытута. Але гэта будзе пазней. А з атэстатам аб сярэдняй адукацыі спачатку трапіў у армію, пад Петразаводскам атрымаў ваенную спецыяльнасць у вучэбнай часці, затым перавёўся ў Архангельск, бо хацелася служыць у баявых войсках. Тыя гады таксама шмат часу праводзіў на лыжах, бо гэта была поўнач вялікай краіны. На розныя турніры выязджаў у Яраслаў, Волагду і іншыя гарады. Удзельнічаў і ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, выконваў нарматывы другога разраду. Дэмабілізаваўся ў званні старшага сяржанта, але яшчэ працаваў некаторы час начальнікам прывадной радыёстанцыі ў Архангельску. Ужо на “гражданцы” пасля пэўнай перападрыхтоўкі было прысвоена званне капітана.

“Прывіваць любоў да заняткаў фізкультурай”
На радзіме сустрэў другую сваю палавінку Рэгіну Уладзіміраўну Магалінскую, якая працавала настаўніцай матэматыкі пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута. Разам пераехалі ў Казахстан, дзе жылі родныя сёстры Пятра Казіміравіча. Тры гады працаваў ў Балхашы настаўнікам фізкультуры. Там нарадзіўся сын Валера. Хацелася вярнуцца на Беларусь. Лёс звёў з вядомым чалавекам ў раёне Віктарам Канстанцінавічам Казловым, які тады ўзначальваў аддзел адукацыі. Ён прапанаваў пасаду дырэктара ў новай спартыўнай школе.

З 1968 года біяграфія Пятра Казіміравіча і яго сям’і пішацца на Міёршчыне. Праз некаторы час дырэктарства пакінуў і перайшоў працаваць настаўнікам фізкультуры ў СШ №1, так да 1996 года. Вёў класнае кіраўніцтва, яго выпуску ў гэтым годзе было 15 гадоў (закончылі ў 1995-ым).

“Дзеці былі вельмі моцныя, практычна палова — медалісты, сярод іх узгадаю Святлану Рынцэвіч, Надзею Курыльчык, Юлію Хілько… І, між іншым, практычна ўсе выпускнікі атрымалі вышэйшую адукацыю.” — успамінае класны.

Пасля выхаду на пенсію адпрацаваў яшчэ ў Дварнасельскай СШ, затым былы дырэктар ДЮСШ Антон Сяргеевіч Козел прапанаваў пасаду намесніка, згадзіўся — і тут яшчэ плюс восем год. У гэтым навучальным годзе Валянцін Уладзіміравіч Шумілаў папрасіў набраць групу. Цяпер займаюцца ў яго секцыі дзяўчаткі 2000-2001 гадоў нараджэння. Адным словам, сумаваць таленавітаму настаўніку і на пенсіі не прыходзіцца.

З былых вучняў прыгадаў Пётр Казіміравіч трэнера па валейболу ДЮСШ Уладзіміра Віктаравіча Вішнякова, які ў 1972 годзе закончыў СШ №1. Актывіста нельга было не заўважыць, яшчэ школьнікам здольнага хлопца тады прызначыў старшынёй савета фізкультуры. Дарэчы, тая каманда старэйшых дзяўчат (капітан Аня Пірог), якая цяпер займаецца ў У. В. Вішнякова, на пачатковым этапе таксама была набрана Пятром Казіміравічам.

Засмучаюць сталага настаўніка некалькі праблемаў. Гэта памяншэнне колькасці дзяцей у горадзе, а адпаведна і набор на секцыю невялікі. Тыя ж дзяўчынкі, што хочуць займацца, дастаткова загружаныя: з групы толькі ў чатырох па раскладу ДЮСШ і агульнаадукацыйная, у астатніх жа дадаецца школа мастацтваў. Спалучаць і паспяваць засвойваць некалькі навук — вельмі складана, нярэдка практычна немагчыма.

“У нашай прафесіі ва ўсіх відах спорту трэба разбірацца: у валейболе, футболе, лёгкай атлетыцы. Ніколі не ставіў галоўнай мэтай адразу рыхтаваць спартсменаў, стараўся развіваць фізічныя якасці ў вучняў, а астатняе — само дадасца. З малодшай групай мы не толькі трэніруемся, а яшчэ гуляем у розныя спартыўныя гульні. Напачатку трэба прывіваць любоў да заняткаў фізкультурай.”—Вось крэда вопытнага і таленавітага трэнера Пятра Казіміравіча Сяліцкага.

Сапфіравае вяселле
Сын Валерый працуе інспектарам энерганагляду, а нявестка Святлана — эканаміст па цэнах у сістэме райпа (у харчгандлі). Поспехамі радуе іх дачка і ўнучка Рэгіны Уладзіміраўны і Пятра Казіміравіча шасцікласніца Наташа, якая была прызнана вучаніцай года ў СШ №1. У гэтым месяцы ў іх два святы — дні нараджэння адзначылі Валерый і жонка Рэгіна Уладзіміраўна.

Прыгожая дата сям’і Сяліцкіх адзначалася ў чэрвені — сапфіравае вяселле, або 45 гадоў сумеснага жыцця. Лічыцца, што сапфір — камень вернасці і дабрыні, які не толькі пазбаўляе ад цяжкіх думак, але і аднаўляе пачуцці, надае сілаў для барацьбы з нягодамі і хваробамі. Няхай жа лад і шчасце пануе і ў іх сям’і.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar