Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Спортсмен со способностями художника
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-03-2015, 15:22 Спорт і турызм  ] • Спортсмен со способностями художника   |  
 
Назва: Спартсмен са здольнасцямі мастака      

Аляксандр Асетнік
           Узрост: 16 гадоў.
 Школа: Чапукоўская.
   Від спорту: шматбор’е.
          Трэнер: В.У. Маскалёў.

Спортсмен со способностями художника Аляксандр Асетнік

Узрост: 16 гадоў. Школа: Чапукоўская. Від спорту: шматбор’е.Трэнер: В.У. Маскалёў. 

Стартам захаплення спортам для Аляксандра сталі рухавыя гульні ў дзяцінстве, уласнае жаданне актыўна праводзіць вольны час і нядрэнныя фізічныя дадзеныя, якія заўважыў настаўнік фізічнай культуры В.У. Маскалёў. Менавіта ён прапанаваў хлопцу  трэніравацца ўсур'ёз і пачаў далучаць да раённых і абласных спаборніцтваў.  

 

Цяпер Саша ўспамінае, што напачатку зорак не хапаў, але рэгулярныя заняткі і гарачае імкненне дабіцца перамогі прынеслі прызавыя месцы. Больш за ўсё яму падабаюцца турзлёты. Адзначае, што рамантыка палатачнага побыту ніколі не страціць актуальнасці. 

 

Нягледзячы на тое, што ўдзел у спаборніцтвах для яго не ў навінку, хлопец заўсёды хвалюецца перад кожным стартам: каб добра праехаць дыстанцыю і дакладна трапіць у мішэнь, бо часта практыкі, асабліва лыжнай, не хапае з-за недахопу снегу. Настроіцца на добры вынік дапамагае засяроджанасць, калі адключаецца ад усяго вакол.

Акрамя спорту Аляксандр захапляецца маляваннем. Сціпла зазначае, што занятак гэты засвоіў выключна на аматарскім узроўні, а вось змалёўваць што-небудзь атрымліваецца даволі ўдала. Нездарма сябры час ад часу звяртаюцца з творчымі заказамі. 

 

— Для  мяне не цікава праводзіць час ля тэлевізара, — прызнаецца хлопец. — Куды больш прыемна праехацца на лыжах зімой, летам з сябрамі пагуляць у футбол на стадыёне, каб падтрымліваць добрую спартыўную форму. 

Спорт для яго — частка жыцця. Аляксандр не разумее, што могуць даць шкодныя звычкі, і не бачыць сэнсу ў тым, каб псаваць уласнае здароўе.  

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar