Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Спортивные абъекты — под пристальное внимание
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
7-05-2015, 16:04 Спорт і турызм  ] • Спортивные абъекты — под пристальное внимание   |  
 
Назва: Спартыўныя аб'екты — пад пільную ўвагу      

Спортивные абъекты — под пристальное внимание Прапаганда здаровага ладу жыцця і спорту ніколі не губляе актуальнасці і надзённасці. Менавіта таму ў рэспубліцы штогод арганізуюцца выезды камісіі па павышэнні эфектыўнасці работы фізкультурна-спартыўных збудаванняў і выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці фізічнай культуры. Сёлета яе прадстаўнікоў віталі на Міёршчыне.

 

Дэлегацыю ўзначаліў начальнік Упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь П.П. Няпрахін. Павел Пятровіч пачаў з асноўных момантаў выступлення прэзідэнта краіны А.Р. Лукашэнка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, у межах якога былі вылучаны чатыры асноўныя моманты: сістэма падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву, інфармацыйнае забеспячэнне і прапаганда, адраджэнне дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу і кадравае забеспячэнне. Вырашэнне менавіта гэтых пытанняў павінна стаць прыярытэтным у бягучым годзе.


Павел Пятровіч адзначыў станоўчую тэндэнцыю развіцця платных паслуг у Віцебскай вобласці. Звярнуў увагу на тое, што запоўненасць спартыўных аб'ектаў павінна быць 100%-най, таму да працэсу трэба падключаць не толькі ДЮСШ, але і сярэднія школы. Большага прарыву патрэбна і ў рэкламнай сферы. Банеры, расцяжкі, інфармацыйныя ўказальнікі—усяму гэтаму неабходна з'явіцца ў кожным райцэнтры ў бліжэйшы час. Гэтую праблему можна аднесці і да адпаведных сайтаў, дзе патэнцыйныя наведвальнікі маглі б знайсці ўсю патрэбную інфармацыю. Павел Пятровіч падкрэсліў, што невыкарыстоўваемых рэзерваў хапае, тым больш вялікая адказнасць па вырашэнні акрэсленых момантаў ускладаецца на аддзелы адукацыі, спорту і турызму.


Ад імя раённага кіраўніцтва ўдзельнікаў камісіі вітала намеснік старшыні райвыканкама Т.А. Стальмачонак. Таццяна Алегаўна расказала гасцям пра раён, яго адметнасці і славутасці, акрэсліла асноўныя пункты спартыўна-аздараўленчай работы, у адпаведнасці з якой у эксплуатацыю ўводзяцца новыя аб'екты фізкультурнага прызначэння, рамантуюцца і аднаўляюцца пляцоўкі і збудаванні, прахо-дзяць шматлікія мерапрыемствы спартыўнага накірунку і г.д.

 

Спортивные абъекты — под пристальное внимание Пытанні эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў вобласці акрэсліў у дакладзе намеснік начальніка Упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама П.І. Немянёнак. "Работу ў названым накірунку мы разглядаем як дзейнасць па стварэнні аптымальных умоў для падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа, прыцягненні максімальнай колькасці насельніцтва ў разнастайныя формы аздараўленчай работы праз сродкі фізічнай культуры,—зазначыў Пётр Іосіфавіч. — Адначасова ў гэтым рэчышчы вылучаем і эканамічны складнік—пазабюджэтную дзейнасць".


У вызначаным накірунку ў вобласці ёсць усё неабходнае. Акрамя наяўных 4178 аб'ектаў рэгулярна ўзводзяцца новыя збудаванні і пляцоўкі. Станоўчая дынаміка ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўзнімае пытанні яе максімальна эфектыўнага выкарыстання. Калі на 2012 год пазабюджэтная дзейнасць па Віцебскай вобласці склала 24,9 млрд. бел. руб, то ў 2014-м — 47,2% млрд. Удзельная вага даходаў ад яе да бюджэтнага фінансавання ў мінулым годзе была 22, 5%, на бягучы год запланаваны паказчык у 23,7%.


Для дасягнення далейшых станоўчых вынікаў рэгіёнамі штогод распрацоўваюцца планы мерапрыемстваў па павелічэнні загрузкі спартыўных збудаванняў, якія прадугледжваюць напаўненне пунктаў пракату спартыўна-турыстычным абсталяваннем і інвентаром, пашырэнне пераліку і рэалізацыю новых відаў платных паслуг, увядзенне скідак, арганізацыю і правядзенне турыстычных паходаў, заключэнне дамоў паміж установамі фізічнай культуры і спорту з арганізацыямі і прадпрыемствамі гарадоў і раёнаў.


Аналізуючы работу за першы квартал 2015-га па даходах ад пазабюджэтнай дзейнасці бачна, што ў цэлым у вобласці выкананне заданняў з улікам арганізацый падведамасных упраўленняў спорту склала 109, 5%, пры гэтым гарадамі і раёнамі Віцебшчыны выкананне склала 98,9%. Агромністыя рэзервы бачацца ў рабоце і загрузцы падведамасных гасцініц пры спартыўных аб'ектах, цесным узаемавыгадным супрацоўніцтве з турфірмамі і калегамі з іншых дзяржаў.
"Толькі выкананне шэрагу мерапрыемстваў у комплексе і творчая ініцыятыва работнікаў дазволіць нам больш якасна прадастаўляць паслугі фізічнай культуры і спорту жыхарам вобласці", — падвёў вынікі Пётр Іосіфавіч.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar