Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » За Победу!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
12-05-2015, 09:35 Спорт і турызм  ] • За Победу!   |  
 
Назва: За Перамогу!      

За Победу! Раённай лёгкаатлетычнай эстафетай, прысвечанай 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адзначылі знакавую для ўсёй краіны дату міёрскія бегуны. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў гарадскіх і сельскіх школ у дзвюх узроставых групах. Лёгкаатлеты старэйшага ўзросту беглі па вуліцах гораду, а спартсмены 2002-2004 г.н. спаборнічалі на стадыёне ФСК "Атлант".

 

Эстафету пачалі гарадскія забегі. Пасля невялікага інструктажу і тлумачэння маршруту хлопцы, якім выпала адказная місія пачынаць, стаялі на старце. Праводзілі іх жартоўным пажаданнем не абганяць патрульныя машыны ДАІ, якія суправаджалі іх на дарозе. Значную дыстанцыю пераадолелі надзіва хутка. І калі пачыналі спаборнічаць юнакі, то да фінішу беглі ўжо дзяўчаты.


За Победу! Паступова ўсе перамясціліся на стадыён. Тут ужо хваляваліся самыя юныя ўдзельнікі эстафеты, якім нецярпелася паспрабаваць свае сілы на бегавых дарожках. Сваю дыстанцыю ў 400 метраў яны прабеглі не горш за сваіх старэйшых паплечнікаў.


Перш чым прыступіць да ўзнагароджання, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму А.І. Жук падзякаваў бегунам за ўдзел у спаборніцтвах. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што дадзенае мерапрыемства-даніна павагі салдатам вайны, дзядам, прадзедам і ўсім, хто змагаўся за Перамогу, і павіншаваў дзяцей са значнай датай.
Сярод самых юных спартсменаў першае месца заваявалі вучні Дзісенскай СШ, другое-СШ №3, трэцяе-Дзісенскай СШ. У старэйшай групе лідарамі таксама сталі дзісенцы, на другой пазіцыі СШ №2, на трэцяй-Новапагосцкая ДС-СШ.


Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, а таксама салодкімі прызамі, прадастаўленымі РК ГА "БРСМ". Каманды, якія занялі першыя месцы, былі адзначаны медалямі с сімволікай Перамогі.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота аўтара.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar