Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Адукацыя і выхаванне » Мой учитель
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2013, 16:31 Адукацыя і выхаванне  ] • Мой учитель   |  
 
Назва: Мой настаўнік      

Мой учитель Напэўна, калі б на свеце было больш добразычлівых і шчырых людзей, многія б пазбавіліся ад страху ісці на гутарку да дырэктара ці начальніка, смялей адчувалі сябе сярод незнаёмых, не саромеліся памыліцца.

 

Я ўдзячна лёсу, што ён даў мне магчымасць ведаць цудоўную жанчыну, клапатлівую маці і проста добрага чалавека — Людмілу Іванаўну Яроменак. Пазнаёміліся мы, калі я, малады спецыяліст, была накіравана ў Сіцькоўскую сярэднюю школу, дзе яна працуе намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Напужаная ўрокамі, бацькоўскімі сходамі, дапытлівымі вачанятамі, я ў той час адчула падтрымку гэтага таленавітага настаўніка. Чуласць і справядлівасць, патрабавальнасць і лагоднасць, уменне быць строгай і цярплівай так арганічна спалучаюцца ў гэтай жанчыне, што немагчыма не дзівіцца. Аддаючы свае сілы і любоў школе, Людміла Іванаўна годна выхавала дваіх дзяцей, якія, несумненна, ганарацца сваёй маці.

 

Шмат гадоў прысвечана рабоце. Здаецца, за такі перыяд не было б моцы і жадання працаваць, праводзіць урокі, пазакласныя мерапрыемствы. Аднак у настаўніцы шмат творчых ідэй, задумак, якія яна імкнецца ажыццявіць. Заўсёды ў пошуку нечага цікавага, што магло б закрануць душы выхаванцаў і прыцягнуць іх увагу. Пры гэтым дапамагае не толькі маладым спецыялістам, але і калегам з багатым вопытам работы. З якім бы пытаннем я ні звярталася да яе, ніколі не пачула адмовы, заўсёды падтрымае і дапаможа. Людміла Іванаўна сапраўдны педагог, які мае дар псіхолага, якому можна адкрыць душу, бо ўмее выслухаць і зразумець.

 

Прайшло сем гадоў з нашай першай сустрэчы, у школе я ўжо не працую, аднак кожны раз з цеплынёй успамінаю свайго першага "працоўнага" настаўніка, які прыходзіў да мяне на ўрокі, дзесьці павучаў, падказваў, хваліў і, галоўнае, сябраваў. Я ніколі не адчувала, што мяне правяраюць, а наадварот, ведала, што пасля такіх сустрэч атрымаю карысную параду, адкрыю для сябе штосьці новае і неабходнае. Калі зараз мы сустракаемся, я гатова кінуцца да гэтай жанчыны ў абдымкі, бо толькі пяшчотныя, неверагодна цёплыя пачуцці адчуваю да яе.

 

У кожнага з нас свой "настаўнік" — у школе, па жыцці. І мне б вельмі хацелася, каб такіх людзей было больш: тых, каго ставяць у прыклад, кім ганарацца, каго памятаюць і паважаюць.

 

М. ЛАПКОЎСКАЯ.

 

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar