Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Адукацыя і выхаванне » Сердце  детям отдавать
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-05-2015, 13:23 Адукацыя і выхаванне  ] • Сердце  детям отдавать   |  
 
Назва: Сэрца дзецям аддаваць      

Сердце  детям отдавать Дзіцячы санаторый "Расінка" славіцца не толькі выдатнымі ўмовамі адпачынку, цудоўным сервісам, высакаякасным абслугоўваннем і маляўнічымі пейзажамі. Нельга забываць, што ўсё гэта штодня ствараецца ўмелымі рукамі людзей. Тут няма выпадковых работнікаў, толькі прафесіяналы, якія бездакорна і ўзорна выконваюць свае абавязкі. Нездарма дзеці, якія пабывалі ў санаторыі аднойчы, мараць вярнуцца сюды зноў, і сумуюць не толькі па новых сябрах, але і па выхавальніках, пад чыім крылом правялі нямала часу.

 

Сердце  детям отдавать Тое, што педагогі санаторыя "Расінка" — людзі адметныя, давялося ўпэўніцца падчас конкурсу "Выхавальнік года", які ладзіцца тут штогод. Нягледзячы на тое, што падрыхтоўка да яго ішла месяц, конкурсная раніца пачалася з актыўных рэпетыцый, праверкі дэкарацый і музычнага суправаджэння. "Усе вельмі хвалююцца, бо адказнасць велізарная. Ды і само выпрабаванне спецыфічнае, складаецца з дзвюх частак: першая — забаўляльна-гульнёвая, накіраваная на ўзаемадзеянне з дзецьмі, другая — "візітка", падчас якой трэба прадэманстраваць свае таленты", — патлумачыла пры сустрэчы загадчыца па выхаваўчай рабоце Жанна Уладзіміраўна Акочанак.


Сердце  детям отдавать Тым часам зала паступова запаўнялася самымі строгімі суддзямі — дзецьмі. Іх аддача ў далейшым і стане галоўнай адзнакай паспяховасці выступлення. З пачаткам зацягваць не сталі, і хутка ўжо першыя канкурсанты ўключыліся ў дыялог з публікай. Сваю справу педагогі ведалі дасканала—праграмы прадуманыя, а цікавыя касцюмы і арыгінальнае ўвасабленне задуманага разварушылі дзяцей вельмі хутка. Ды і як тут не адгукнуцца, калі да вас звяртаюцца Чырвоны Капялюшык, Карлсан, Ліса, Папялушка і іншыя казачныя героі? Хутка зала ажыла ад дружных спеваў і калектыўных танцаў. Адразу кінулася ў вочы, што дзеці старэйшага ўзросту дапамагалі малым, уважліва сачылі, каб тыя не згубіліся і першымі бралі іх за рукі падчас конкурсаў. Не ўтрымалася, каб не падзяліцца гэтымі назіраннямі з Жаннай Уладзіміраўнай.
Сердце  детям отдавать — Не здзіўляйцеся, у нас даўно ўведзена такое шэфства. Гэта іх яшчэ больш аб'ядноўвае,—адказвае мне субяседніца. —Вельмі радуе яшчэ і тое, што два новыя атрады, якія прыехалі толькі на днях, такія ж актыўныя.
Паўтарагадзінная праграма скончылася народнай гульнёй "Ручаёк", пасля чаго дзеці пабеглі ў сталовую. Што і казаць, апетыт пасля фізічных і творчых практыкаванняў багатырскі.


Наперадзе выхавальнікаў чакаў конкурс візітак. Напачатку з прывітальным словам выступіў дырэктар санаторыя І.В. Паплаўскі, які пажадаў выхавальнікам максімальна праявіць свае ўменні, і выказаў спадзяванне, што дзеці абавязкова падтрымаюць сваіх апекуноў. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Міёрскага райвыканкама В.А. Драба падзякаваў за пачэснае права ўзначаліць журы і выказаў спадзяванне, што барацьба будзе цікавай і насычанай.
—Такія мерапрыемствы вельмі важныя і патрэбныя, бо яны дапамагаюць удасканаліць сістэму дзіцячага аздараўлення, павысіць прафесійны ўзровень педагагічнай работы выхавальнікаў,—зазначыла загадчыца па выхаваўчай рабоце Ж.У. Акочанак. —Наш конкурс дае цудоўную магчымасць паказаць і раскрыць асабістыя рысы і працоўнай дзейнасці, падзяліцца вопытам з калегамі і пераняць нешта ў іх. Ён павышае імідж і значнасць асобы выхавальніка дзіцячага санаторыя. Паказвае наколькі гэта яркія, ініцыятыўныя і творчыя натуры".


Сердце  детям отдавать Складаная місія пачаць конкурс выпала М.Ф. Матэленак. У прафесію яна прыйшла мэтанакіравана: працавала медсястрой, але заўсёды ведала, што хоча выхоўваць дзяцей і, набыўшы адпаведную адукацыю, мару ўвасобіла ў жыццё. Марына Францаўна не толькі таленавіты выхавальнік. Гледачы сталі сведкамі моднага дэфіле, адзенне і аксэсуары для якога выступоўца звязала сама. Не менш захапілі ўсіх і мадэлі, створаныя ў тэхніцы модульнага арыгамі. Дзецям сапраўды ёсць чаму ў яе павучыцца.
Наталля Уладзіміраўна Даргель з'явілася перад гледачамі ў вобразе казачніцы, якая праз вакенца церама расказала ўсім пра сваю працу. На "ўра" публіка прыняла арыгінальную рэп-кампазіцыю, у якой выхавальніца з запалам і весела апісала свой рабочы дзень.


Сердце  детям отдавать Пільную ўвагу на патрыятычнае выхаванне звяртае ў сваёй працы Алег Францавіч Альхімовіч. Нездарма яго выступленне пачалося з чытання верша "Помні, братка!", у якім ён заклікаў падрастаючае пакаленне не забывацца пра подзвіг народа. Пад чароўныя гукі музыкі ён разам са сваімі падапечнымі выканаў пераможны Венскі вальс.
Расказаў пра сябе не толькі ў вершах, але і ў прозе М.П. Гардзевіч. Ён зазначыў, што шлях да выхавальніцкай працы няпросты, але вынік быў чаканым і тым больш каштоўным. Не губляючы паэтычнай ноты, Максім Пятровіч прачытаў са сцэны верш М. Танка "Родная мова".
У тэатралізаванай сцэнцы, дзе маці праводзіла дачку ў санаторый, выхаванкі І.Г. Кодзіс патлумачылі, хто такія выхавацелі і як адрозніць іх ад астатніх дарослых. Сама ж Ірына Гедыёнаўна з'явілася на сцэне ў танцы Мэры Попінс, а выступленне завяршыла одай сваёй педагагічнай дзейнасці.
Першую сустрэчу выхавальніка з дзецьмі разыгралі для гледачоў Аляксандр Сцяпанавіч Балтрукевіч і яго памагатыя.Падчас размовы яны высветлілі, якім павінен быць ахоўнік дзіцячых душ. Таксама дзеці атрымалі ўрок, падчас якога даведаліся, што любая добрая справа абавязкова вяртаецца.
Яніна Альбертаўна Клубань пачала сваё выступленне з верша пра любоў да дзяцей. Цікавым элементам візіткі стала папуры з вядомых дзіцячых песень, перакладзеных на тэму захаплення сваёй працай і тымі, каму прысвечаны кожны рабочы дзень.


Сердце  детям отдавать Пра свядомасць выбару прафесіі расказала ў вершах Таццяна Аляксандраўна Шамінька, пасля чаго дзеткі паведалі ёй пра сваю занятасць у санаторыі. Сапраўдным крэда прагучалі радкі з выкананай ёй песні: "Кавалак сэрца аддаваць камусьці—такая вось у нас работа".
Феерычна распачалося выступленне Сяргея Анатольевіча Шкетава: пад спартыўныя крычалкі ў залу ўвайшла каманда падтрымкі, якая нават паспела зрабіць невялікую размінку. Тое, што ён натура творчая, стала зразумела адразу, бо за невялікі час, адведзены пад візітку, выхавальнік паспеў ператварыцца ў героя байкі І. Крылова і праспяваць песню з рэпертуару групы "Песняры".
Наталля Іванаўна Сіповіч з'явілася перад гледачамі ў выглядзе Беласнежкі. Злы чараўнік заваражыў добрых і мілых гномікаў, ператварыўшы іх у злых і непаслумяных, і толькі пад клапатлівай апекай выхавальніцы-феі іх удалося зрабіць ранейшымі.
У сваім выступленні Таццяна Пятроўна Шульга не толькі расказала падапечным пра адказную работу выхавальніка, але і паспела сыграць для іх на баяне і праспяваць.
Дзядуля і бабуля доўга не маглі знайсці педагога для свайго ўнука, таму падмогай для іх стаў планшэт, дзе яны ўбачылі анкету У.Ф. Сухоўскага. Прысвяціўшы дзесяць год працы інструктара па фізічным выхаванні, апошнія чатыры Уладзімір Францавіч—выхавальнік. Да здаровага ладу жыцця ён далучае дзяцей і зараз. Актыўная музычная размінка стала лепшым таму пацверджаннем.


Людміла Васільеўна Сіняўская прадставіла сябе вершамі. Акрамя гэтага яна — выдатная кулінарка — пячэ неверагодна смачныя пірагі і булачкі, і здольны музыкант, якая сыграла на піяніна адну з кампазіцый Бетховена.
Шчыра і адкрыта расказаў пра сябе, свае адносіны да працы і родных Аляксей Іванавіч Лагун. Для яго сям'я—адна з самых важных каштоўнасцей. Нездарма падтрымаць мужа ў гэты важны дзень прыйшла жонка Ніна, з якой яны дуэтам выканалі песню "Калі скончыцца вайна", прысвяціўшы яе 70-годдзю Перамогі.
Акрамя выхавальніцкай дзейнасці Юлія Эдуардаўна Ражноўская курыруе ў санаторыі лялечны тэатр. Лагічна, што любімую выхавальніцу прэзентавалі жывыя "лялькі" старэйшага ўзросту, а самыя маленькія і вельмі абаяльныя дзяўчынкі выканалі танец.
Пад "абстрэл" бліц-апытання трапіў Віктар Сцяпанавіч Даргель. У форме інтэрв’ю ён расказаў пра выбар прафесіі, хобі, сям'ю, свае погляды на выхаваўчы працэс. Апошняя візітка скончылася песняй "Расінка санаторый — Расінка класс!". 
Перад журы паўстала амаль невырашальная задача: выбраць з шаснаццаці цікавых, энергічных і таленавітых выхавальнікаў аднаго. Пакуль ішло абмеркаванне, у зале ўсе шчыра перажывалі за сваіх апекуноў.


Фіналістаў аб'яўлялі дырэктар дзіцячага санаторыя І.У. Паплаўскі і старшыня журы В.А. Драба. Першае месца і персанальны прыз атрымала Марына Францаўна Матэленак. Пазней яна расчулена прызналася, што не чакала такіх высокіх вынікаў і паабяцала трымаць такі ж высокі ўзровень надалей. На гэтым мерапрыемства не скончылася. Права паехаць на рэспубліканскі конкурс выпала таксама Юліі Эдуардаўне Ражноўскай і Сяргею Анатольевічу Шкетаву.
Барацьба паказала, што кожны з выхавацеляў "Расінкі" — прафесіянал з вялікай літары, якому можна смела даверыць самае дарагое — сваіх дзяцей.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar