Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Процветай, деревенька!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-08-2012, 15:54 Вясковае жыццё  ] • Процветай, деревенька!   |  
 
Назва: Красуйся, вёсачка!      

Процветай, деревенька! Вёсачка Юндзялова знаходзіцца за пяць кіламетраў ад Наўгародаў — цэнтра гаспадаркі. Не можа яна пахваліцца даўнім паходжаннем і вялікай гісторыяй. Але ў ёй заўсёды жылі працавітыя і добразычлівыя людзі.

 

Яшчэ ў 19 стагоддзі тут узвёў маёнтак пан Юндзял. Вакол яго размясцілася 26 сялянскіх гаспадарак. З часам іх болела, асабліва калі адбылася хутарызацыя. Але ў 1949 годзе аднаасобніцкае жыццё закончылася, утварыўся калгас “Перадавік”. Першым старшынёй стаў Тамаш Богуш, бухгалтарам — Іосіф Кісель. На свінаферме працавала Марыя Спрагоўская. У кузні былі заняты Бернард Сівіцкі і Казімір Лавец. Сталярамі і цеслярамі з’яўляліся амаль усе. Кожны ўмеў працаваць на зямлі, абыходзіцца са статкам. Умовы вымушалі праяўляць сябе, дэманстраваць таленты. Мясцовыя ўмельцы выраблялі нават музычныя інструменты. А як інакш, калі быў тут свой аркестр, які іграў на вяселлях і іншых мерапрыемствах. Іосіф Лавец асвоіў баян, Браніслаў Кісель — скрыпку, з бандурай абыходзіўся Станіслаў Лавец. Дарэчы, зрабіў гэты інструмент пячнік Франц Кісель.

 

Пра тыя часіны памятае старэйшая жыхарка вёскі Валерыя Жабёнак.

Не абыходзілі вяскоўцы бібліятэку, сустракалі агранома, які вучыў севазваротам. Летам, у самы прыпар, дзейнічаў дзіцячы сад. Была пачатковая школа. Гаспадыні ў спецыяльным гуртку вучыліся гатаваць смачныя стравы.

 

Процветай, деревенька! Ішлі гады, узбуйняліся гаспадаркі. Працоўны шлях многіх вяскоўцаў пачынаўся з паляводства. На жніво, касьбу і іншыя работы збіралася да 120 чалавек, усе ад малога да старога. Сярод іх былі Эдуард і Вера Пучынскія, Віталь і Гелена Рундзя, Ганна Сівіцкая, Аляксандр Трубіла, Зофія Кісель, Мар’ян і Лідзія Богушы, Пётр Гернат, Клаўдзія Трубіла, Тэкля Сівіцкая... Пётр Богуш узначальваў звяно льнаводаў. Першымі вадзіцелямі сталі Вітольд Кісель і Зянон Рубанік, трактарыстамі — Аляксандр Лавец, Пётр Трубіла, Ян Богуш, Станіслаў Кісель, Роберт Рундзя, Савелій Іваноў, Пётр Богуш, Сяргей Дзям’янаў, Уладзімір Янушонак, Антон Туронак. На змену ім прыйшлі Іосіф Чалай, Юрый Трубіла, Сяргей Урбановіч.

Нялёгкай была праца жывёлаводаў, бо яна патрабавала поўнай аддачы ў любую пару, у святы і будні. Старанна даглядалі Марыя Кісель — індыкоў, Валянціна Трубіла, Леанціна Сівіцкая, Станіслава Богуш, Ангеліна Кісель — кароў. Яшчэ ў гэтай шарэнзе Вітольд Кісель, Франя Закрэўская, Станіслава Кісель, Клаўдзія Трубіла, Тэкля Кісель, Лідзія Пучынская, Станіслава Гернат. Многія з названых даўно на заслужаным адпачынку, а некаторых ужо і няма. Але яны засталіся ў памяці і справах, якія працягваюць Лянгіна Рундзя, Вера Рубанік, Алена Балабан, Наталля Цітовіч, Ірына Дзям’янава і іншыя. Даглядалі статак Дзяніс Рубанік і Віталь Рундзя.

На свяце шмат добрых слоў было сказана пра жанчын-маці. Антаніна Іванова вырасціла восем дзяцей, мае адзінаццаць унукаў і трох праўнукаў. У Лянгіны Рундзя шэсць дзяцей і сем унукаў.

 

Адсюль, з маленькай вёсачкі, пачынаўся шлях у вялікае жыццё ў многіх сяльчан. Напрыклад, Эдвард Кісель стаў мітрапалітам Беластока. Валянціна Кісель пасля гімназіі ў Дзісне і далейшай вучобы працавала зубным урачом. Іосіф Кісель займаўся паштовай справай, Здзіслаў Кісель быў вядомым педагогам, Галіна Сівіцкая — медыкам, Рамуальд Сівіцкі — дырэктар школы ў Глыбокім, Іван Кісель — галоўны заатэхнік на Пастаўшчыне. Усіх нават цяжка пералічыць.

 

Доўга над Юндзяловам разносіліся музыка і песні, праграму якіх падрыхтавалі Ігар Сардыка, Сняжана Аксёнава, Яўген Пяткевіч і Юлія Дабіжа.

Арганізаваць свята дапамагла дырэктар ААТ “Наўгароды” Ірына Кулеш. Шчырая падзяка за падтрымку Ганне Беразоўскай і Таццяне Снапок.

 

Святлана ПАПЕРАДЗЕНЬ, мастацкі кіраўнік;

Наталля СІВАЯ,

дырэктар

Наўгародскага СДК.

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar