Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Родная сторона, как ты мне мила!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-08-2012, 15:59 Вясковае жыццё  ] • Родная сторона, как ты мне мила!   |  
 
Назва: Родны кут, ты мне мілы!      

Родная сторона, как ты мне мила! Урыўкам з паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа пачалося свята вескі Карэнікі. Сюды з канцэртнай праграмай напрыканцы ліпеня завіталі культработнікі з Забалоццеўскай і Волкаўшчынскай бібліятэк-клубаў. Песнямі і невялічкімі падарункамі на свяце віталі старэйшую жыхарку Містрыдыю Іванаўну Ягораву, старэйшыну вескі Ісафія Эдуардавіча Мікуліна, з нагоды юбілею — Ніну Яфімаўну Мікуліну. А таксама песні прагучалі для Сяргея Ісафіевіча Мікуліна, Ядэсія Нікіфаравіча Кузьміна, Валянціна Міхайлавіча Кузьміна і Георгія Іосіфавіча Радзівонава.

 

Далей шлях ляжаў на хутар Ясіноўшчына. Тут калісьці бурліла жыццё, кіпела праца. У калгасных гаспадарчых пабудовах гадавалі кароў, цялят, нават свіней, качак, авечак. Размяшчаліся зернесклады, працаваў млын. Дзейнічалі  пачатковая школа і бібліятэка. Цяпер нічога гэтага няма, толькі бяскрайнія лясы і палі. Але засталася тут сям’я Аляхновічаў: Уладзімір Часлававіч, Тамара Раманаўна і іх дзеці. Побач хата іх маці Ніны Іванаўны Аляхновіч.

 

На хутары Свідэршчына ў прыгожым сасновым бары на  вялікім пагорку сядзіба Мікалая Іосіфавіча Батуры і яго сястры Лідзіі Іосіфаўны. Калісьці працавалі ў калгасе, цяпер на заслужаным адпачынку. Трымаюць карову, каня, даглядаюць  зямельны ўчастак.

 

Родная сторона, как ты мне мила!
У вёсцы Вераб’ёва жывуць Уладзімір Станіслававіч і Міраслава Казіміраўна Каравацкія. Гаспадар працуе ва УП “Міёрскі” даглядчыкам жывёлы. Гаспадыня на заслужаным адпачынку. Смачна гатуе, прымае дзяцей, унукаў. Падчас нашага свята ў яе была поўная хата гасцей. Сям’я трымае вялікую хатнюю гаспадарку, прысядзібны ўчастак і вельмі прыгожы агародчык. Яшчэ тут даглядае  бацькоўскую хату Станіслаў Уладзіміравіч Батура, працаўнік  Міёрскай чыгуначнай станцыі. Займаецца садам, агародам, пчалярніцтвам.

 

Родным кутком для Плотнікавых Праскоўі Апанасаўны і Рыгора Цярэнцевіча  з’яўляецца хутар Алейнікі. Калісь была вёска з некалькімі дварамі, цяпер застаўся адзін дом. Гэта бацькоўская хата Праскоўі Апанасаўны. Жыццё павярнула так, што ўжо на пенсіі пераехала з Рыгі да адзінокай матулі Ксеніі Іосіфаўны Кузьміной, якая пражыла больш за 100 год. Дарэчы, раёнка пісала пра яе. Матулі ўжо няма, але засталася памяць, стаіць дагледжаная хата, ля яе прыгожы квятнік і гаманлівы пчальнік у вельмі прыгожых, маляўнічых мясцінах.

                                                                                                              

Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з гадамі не толькі не цямнее ў памяці, а становіцца як бы яснейшым, даражэйшым. Багата можа быць у чалавека іншых месц і больш слаўных, і выдатных, але гэтае не забываецца,не адступае ўдалеч сярод іншых дарагіх, хвалюючых успамінаў — яно самае дарагое, самае шчаслівае! Гэты куток — тая хата, дзе мы вучыліся бегаць, дзе адчувалі пяшчоту матуліных рук і цеплыню яе сэрца.

 

Л. БЕЛАЯ, загадчыца

Забалоццеўскай бібліятэкі-клуба.

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar