Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Выбары 2015 » Президентские выборы — экзамен для всех органов власти
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-06-2015, 15:26 Выбары 2015  ] • Президентские выборы — экзамен для всех органов власти   |  
 
Назва: Прэзідэнцкія выбары — экзамен для ўсіх органаў улады      

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі неабходна падрыхтаваць і правесці адкрыта, сумленна, спакойна і строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і ўзятымі на сябе міжнароднымі абавязацельствамі. Аб гэтым заявіў 23 чэрвеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных і ўнутрыпалітычных пытаннях.

 

Ён звярнуў увагу на тое, што выбарчыя кампаніі любога ўзроўню маюць вельмі важнае значэнне як форма волевыяўлення народа. "А выбары Прэзідэнта — гэта галоўная грамадска-палітычная падзея для любой краіны, тым больш для нашай, дзе паўнамоцтвы Прэзідэнта вельмі вялікія, — адзначыў беларускі лідар. — Аддаючы свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата, грамадзяне Беларусі вызначаюць лёс дзяржавы, куды і як мы будзем рухацца далей, які шлях развіцця пры гэтым выберым".  

 

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што запланаваныя прэзідэнцкія выбары з'яўляюцца ў пэўным сэнсе экзаменам для ўсіх органаў улады.
Паводле слоў Прэзідэнта, яго вынікі прадэманструюць стаўленне людзей да гэтай работы, а таксама стануць асновай стратэгіі далейшага развіцця краіны.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўную ролю ў правядзенні выбарчай кампаніі ў адпаведнасці з заканадаўствам будзе адыгрываць Цэнтрвыбаркам.
Ён падкрэсліў, што ў краіне нікому не будуць забараняць назіраць за выбарамі: "ні ўнутраным наглядальнікам, ні замежным". "Няхай глядзяць, робяць адпаведныя вывады",—адзначыў ён.


"Палітычная стабільнасць, мір і згода з'яўляюцца краевугольнымі элементамі паслядоўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Мір, спакой і стабільнасць значна важнейшыя за любыя электаральныя кампаніі, любыя прэзідэнцкія, парламенцкія і іншыя выбары. Гэта лёс нашага народа і нашай краіны",—падкрэсліў Прэзідэнт. Асаблівая важнасць забеспячэння бяспекі абумоўлена тымі трывожнымі падзеямі, якія адбываюцца на міжнароднай арэне і непасрэдна ля граніц Беларусі. Кіраўнікам усіх органаў улады трэба забяспечыць зладжанае, бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату, строгую выканальніцкую дысцыпліну, максімальную скаардынаванасць дзеянняў вертыкалі ўлады і сілавых структур.


"Але пры гэтым хачу папярэдзіць: без усялякіх празмернасцей, без усялякіх бязглуздых, бесталковых, непатрэбных ініцыятыў, тыпу не туды пайшоў, не там стаў, хапаць, цягнуць і гэтак далей. Працуйце на папярэджанне, растлумачвайце, прасіце",—сказаў кіраўнік дзяржавы. "Мы не павінны дапусціць пры гэтым нават самай малой дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне!"—падкрэсліў Прэзідэнт.
"Я ўсё больш з боку прадстаўнікоў органаў улады чую матывы і элементы самаза-спакоенасці, маўляў, правядзём мы гэтыя выбары, ну што там, зразумела ўсё. Вось гэта тое, чаго ў нас быць не павінна. Яшчэ раз падкрэсліваю: мы здаём экзамен, і, каб паспяхова яго здаць, у нас работы дастаткова",—заўважыў беларускі лідар.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні занятасці насельніцтва, выплаты заработнай платы і стабільнасці цэн.
"Мы адкрыта і сумленна сказалі: мы не бу-дзем пад выбары, друкуючы грошы або беручы з золатавалютных і іншых рэзерваў, накручваць заработныя платы. Але калі мы не маем такой магчымасці на павышэнне зарплаты, цэны павінны быць адпаведныя. Гэта ў нашых руках",—падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.


"Не дай бог да канца жніўня - пачатку верасня прадпрыемствы не будуць працаваць на поўную магутнасць! Вось на склад нікому не трэба! Людзі павінны мець работу. Людзі павінны быць упэўнены ў заўтрашнім дні. Гэта галоўнае для ўлады. Вырашым мы гэта, і тады праблем не будзе з выбарамі",— упэўнены кіраўнік дзяржавы.
"Галоўнае пытанне — гэта эканоміка, функцыянаванне эканамічнай сістэмы дзяржавы. Па гэтым крытэрыі будуць ацэньваць нашу дзейнасць у гэты перадвыбарны перыяд",— адзначыў Прэзідэнт. У прыватнасці, яго цікавяць аб'ёмы фінансавання, пытанні арганізацыі правядзення масавых мерапрыемстваў у гэты перыяд і забеспячэння бяспекі людзей, працэс фарміравання выбарчых камісій, празрыстасць галасавання і падлік галасоў выбаршчыкаў, а таксама каго з міжнародных наглядальнікаў плануецца запрасіць.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 30 чэрвеня на заключным пасяджэнні сёмай сесіі парламента разгледзяць пытанне аб назначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў.Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ЦВК унесла прапанову аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў 11 кастрычніка 2015 года.


Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК. 


 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar