Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Самая каштоўная ўласнасць
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
10-06-2011, 10:44 Эканоміка і права  ] • Самая каштоўная ўласнасць   |  
 
Назва:      

Самая каштоўная ўласнасць
Калісьці нашы продкі-сяляне свой дабрабыт і багацце звязвалі з уласнай зямлёй. Як тая даўняя цяга аднаўляецца ў нашы дні? Аб гэтым гутарка з начальнікам землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Іванам Міхайлавічам Сафронавым.
Ці можна цяпер набыць зямельны ўчастак у прыватную ўласнасць?
— Можна. З заявай аб гэтым трэба звярнуцца ў мясцовы выканаўчы камітэт, на тэрыторыі якога размешчаны ўгоддзі. Нюансаў (варыянтаў) у пакупцы зямлі вельмі шмат, з улікам усіх абставін больш падрабязную інфармацыю вам дадуць на месцы.

Зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца ў прыватную ўласнасць па кадастравай ацэнцы, якая абнаўляецца кожныя 5 гадоў.
У адпаведнасці з Кодэксам аб зямлі ўласнасць на ўгоддзі можа быць дзяржаўнай і прыватнай.
У прыватнай уласнасці грамадзян Рэспублікі Беларусь могуць знаходзіцца ўчасткі, якія выдзяляюцца для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома; вядзення аса-бістай падсобнай гаспадаркі; калектыўнага садоўніцтва; дачнага будаўніцтва.
Зямельныя ўчасткі ў прыватнай уласнасці могуць знаходзіцца ў замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, якія з’яўляюцца роднымі спадчынадавальніка, у выпадку атрымання імі па спадчыне зямельных участкаў, што прадастаўлены спадчынадавальніку ў прыватную ўласнасць.
Як атрымаць зямельны ўчастак для будаўніцтва жылога дома?
— Пачніце з заявы ў мясцовы выканаўчы камітэт, дзе сфарміраваны і зацверджаны пералік свабодных (незанятых) зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў населеных пунктах, садоўніцкіх таварыствах.
Спісы свабодных участкаў размешчаны на інфармацыйных стэндах райвыканкама (на першым паверсе, правае крыло), Дзісенскага гарвыканкама і сельвыканкамаў. Яны абнаўляюцца штомесяц. А па стану на 5 мая ў раёне былі 94 свабодныя ўчасткі агульнай плошчай 17,57 га, яшчэ 6 участкаў велічынёй 0,36 га у садоўніцкім таварыстве “Вяснянка”.
Звяртаю ўвагу на тое, што ўчасткі для будаўніцтва жылля на сайт райвыканкама заносяцца толькі на падставе зацверджаных генеральных планаў забудовы населеных пунктаў ці іх частак.
Для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных блакіраваных жылых дамоў у гарадах і сельскіх населеных пунктах раёна без правядзення аўкцыёнаў зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па іх жаданню ў пажыццёвае спадчыннае валоданне ці ў прыватную ўласнасць. Гэтым правам летась скарысталася 12 чалавек.
Напомню, што ў адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама ад 28.05.2010г. №43 зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання адна-кватэрных, блакіраваных жылых дамоў прадастаўляюцца па выніках аўкцыёнаў у вёсках Пераброддзе, Зачарэўе, Мурашкі, Маляўкі, Янова і хутары Гентава Перабродскага сельсавета, вёсках Мазурына Завуццеўскага, Папкі — Павяцкага, Снегі — Новапагосцкага сельсаветаў і Міёрах.
Як атрымаць участак у часовае карыстанне для агародніцтва?
— Яны прадастаўляюцца без аўкцыёна ў населеным пункце па месцы жыхарства, калі няма ўгоддзяў, што прадастаўлены для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, будаўніцтва і абслугоў-вання жылога дома, для садаводства. Альбо выдзелены зямельны ўчастак у меншых памерах, чым прадугледжана арт.36 Кодэкса аб зямлі.
Для агародніцтва выдзяляюцца ўчасткі ў залежнасці ад мясцовых умоў ад 0,05 да 0,15 га.
Зямельныя ўчасткі для агародніцтва, як правіла, прадастаўляюцца з угоддзяў у межах населеных пунктаў у часовае карыстанне тэрмінам да 10 гадоў грамадзянам, якія зарэгістраваны па месцы жыхарства. Устанаўленнем граніц займаецца УП “Праектны інстытут Віцебскгіпразем”. Гэта работа платная, яе кошт каля 280 тыс. рублёў.
Права часовага карыстання зямельным участкам спыняецца ў выпадку добраахвотнай адмовы; пры адабранні ўгоддзяў для дзяржаўных патрэб; пры заканчэнні тэрміну, на які ён быў прадастаўлены.
Ці могуць адабраць участак, калі яго нейкі час не апрацоўвалі?
— Грамадзянін, індывідуальны прадпрымальнік, юрыдычная асоба на працягу 2 месяцаў з дня атрымання рашэння аб прадастаўленні зямельнага ўчастка абавязаны ва ўстаноўленым парадку звярнуцца за дзяржаўнай рэгістрацыяй зямельных участкаў, правоў, абмежаванняў. Толькі пасля гэтага з’яўляецца права на ўгоддзі, на здзелкі з імі.
Юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік на працягу 6 месяцаў, а грама-дзянін — на працягу 1 года з дня атрымання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення правоў на яго абавязаны прыступіць да заняцця гэтых угоддзяў у адпаведнасці з мэтай і ўмовамі яго прадастаўлення.
У выпадку невыканання гэтых патрабаванняў на працягу ўстаноўленага тэрміну рашэнне аб прадастаўленні зямельнага ўчастка належыць прызнанню страціўшым сілу.
Як аформіць правазасведчваючыя дакументы на зямельныя ўчасткі ў сельскім населеным пункце?
— Грамадзянін, які жыве ў сельскім населеным пункце, зацікаўлены ў атрыманні дакумента, што засведчвае права на зямельны ўчастак, які выкарыстоўваецца для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, або атрымаў такі дом у спадчыну, пры ўмове, што звесткі аб гэтым зямельным участку ўнесены ў пагаспадарчую кнігу сельвыканкама да 1 студзеня 1999 года, звяртаецца ў сельвыканкам па месцы знаходжання ўчастка з заявай аб выдачы дакумента. У ёй указваюцца звесткі аб выкарыстоўваемых угоддзях, іх плошча, правах на іх.
Якія здзелкі можна здзяйсняць з зямельным участкам, што знаходзіццца ў прыватнай уласнасці?
— Ён можа з’яўляцца прадметам дагавароў куплі-продажу, мены, дарэння, рэнты, арэнды, іпатэкі і пераходзіць па спадчыне ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам з улікам абмежаванняў, якія ўстаноўлены Кодэксам аб зямлі. Здзелкі здзяйсняюцца пры захаванні мэтавага прызначэння ўчасткаў, а таксама пры наяўнасці дакументаў, што засведчваюць права на гэтыя ўчасткі.
Прыватныя зямельныя ўчасткі могуць адчужацца толькі разам з размешчанымі на іх капітальнымі пабудовамі (будынкамі), незавершанымі закансерваванымі капітальнымі пабудовамі. Жылыя дамы, дачы, іншыя капітальныя пабудовы могуць адчужацца толькі разам з іншымі пабудовамі, калі гэтыя зямельныя ўчасткі знаходзяцца ў прыватнай ўласнасці, акрамя выпадкаў продажу пабудоў на знос.
Прыватныя зямельныя ўчасткі грамадзян, прадастаўленыя для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, могуць адчужацца сельвыканкаму або грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які зарэгістраваны па месцы жыхарства ў сельскім населеным пункце, дзе размешчаны гэтыя ўчасткі, пры ўмове захавання іх мэтавага прызначэння.
У якіх выпадках спыняецца права прыватнай уласнасці на зямельныя ўчасткі?
— Гэта адбываецца па рашэнню абласнога, раённага, сельскага выканаўчага камітэта ў адпаведнасці з яго кампетэнцыяй альбо па пастанаўленню суда: пры адчужэнні зямельнага ўчастка абласным, раённым, сельскім выканаўчымі камітэтамі; пры добраахвотнай перадачы ўчастка ў дзяржаўную ўласнасць; пры адабранні для дзяржаўных патрэб; пры невыкарыстанні на працягу аднаго года, калі ён прадастаўлены для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, і двух гадоў — для несельскагаспадарчых патрэб; у выпадку смерці грамадзяніна, у якога няма нашчадкаў; пры прызнанні зямельнага ўчастка безгаспадарчым.
Права прыватнай уласнасці на зямельны ўчастак спыняецца таксама пры прымусовым адабранні яго па пастанаўленню суда.
Напомню, што ўладальнікі прыватных падвор’яў абавязаны наводзіць на іх парадак, выкарыстоўваць угоддзі і пабудовы ў адпаведнасці з мэтавым прызначэннем, не парушаць правы суседзяў.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar