Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Сацыяльная падтрымка насельніцтва
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
3-09-2011, 14:37 Эканоміка і права  ] • Сацыяльная падтрымка насельніцтва   |  
 
Назва:      

У вобласці прымаюцца дадатковыя меры па падтрыманню ўзроўню даходаў малазабяспечаных грамадзян (гэта асобы, даход якіх меншы бюджэту пражытковага мінімуму, які з 1 жніўня складае 442360 рублёў на душу), сярод якіх непрацуючыя пенсіянеры і інваліды, мнагадзетныя і няпоўныя сем’і.

 

Пенсійнае забеспячэнне 

У ліпені каля 117 тыс. непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога ў памеры розніцы паміж двухразовым бюджэтам пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах сакавіка (686520 рублёў) і велічынёй пенсіі, але не больш 150 тыс. рублёў, на агульную суму больш 8,7 мільярда.

З 1 жніўня зроблены чарговы пераразлік пенсій, якія павялічыліся ў сярэднім на 13,2%. Сярэдні памер пенсій у маі складаў 584,5 тыс. рублёў ці 194 долары, у жніўні 761,2 тысячы ці 154 долары.

Пенсіі ўсім атрымальнікам выплочваюцца своечасова, чарговы пераразлік будзе зроблены ў лістападзе.

 

Для малазабяспечаных

На 1 жніўня дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прызначана на 3,3 млрд. рублёў больш чым 8,6 тыс. грамадзян, у тым ліку на набыццё адзення, абутку, школьных прылад 2347 сем’ям (з іх 1036 мнагадзетным) больш чым на 1,2 мільярда.

Бясплатнымі прадуктамі харчавання забяспечана каля 6,5 тыс. дзяцей першых двух гадоў жыцця на 6,2 мільярда рублёў.

Матэрыяльная дапамога маючым вострую патрэбу непрацуючым пенсіянерам і інвалідам са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склала 0,6 мільярда (4,5 тыс. чалавек), у тым ліку 201 сям’і з непаўналетнімі дзецьмі, з усіх крыніц фінансавання сацыяльная падтрымка аказана больш чым на 10,4 млрд. рублёў прыкладна 20 тысячам малазабяспечаных. Да канца года на гэтыя мэты будзе выкарыстана яшчэ 25 млрд. рублёў.

Акрамя таго, ветэранам вайны, членам сем’яў загінуўшых ваеннаслужачых, адзінокім састарэлым аказваецца дапамога ў рамонце жылля, печаў, электраправодкі, сантэхнічнага абсталявання, устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў (сёлета яе атрымалі 1790 грамадзян на 180 млн. рублёў).

 

Сем’ям з дзецьмі

Органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на 1 жніўня прызначылі дапамогі на 8069 дзяцей на 12,5 млрд. рублёў. У тым ліку 5720 дапамог па догляду за дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, 2349 — на дзяцей старэйшага ўзросту.

 

Занятасць

За студзень-ліпень сёлета працаўладкавана 21,2 тыс. чалавек, з іх 12,8 тысячы беспрацоўных. На створаныя рабочыя месцы ўладкавана 14,5 тысячы, у тым ліку 2,4 тысячы льготнай катэгорыі, 518 абавязаных асоб. Сярод працаўладкаваных беспрацоўных 38,8% моладзь, 36,3% — жанчыны.

На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіравана 1,6 тыс. беспрацоўных. 331 беспрацоўнаму (з іх 114 жанчын) аказана фінансавая падтрымка на арганізацыю ўласнай справы. Арганізаваны аплачваемыя грамадскія работы для 7,6 тыс. чалавек. На новае месца жыхарства і работы пераважна ў сельскую мясцовасць пераселена 66 сем’яў беспрацоўных. Працаўладкаваны 193 беспрацоўныя выпускнікі ПТВ і іншых навучальных устаноў. Забяспечана часовая занятасць 4,6 тыс. школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў у вольны ад вучобы час.

Сёлета дапамога па беспрацоўю выплачана 9,8 тыс. чалавекам, яе сярэдні памер у ліпені складаў 81,7 тыс. рублёў.

Усе гэтыя меры дазваляюць захоўваць стабільную сітуацыю на рынку працы. На 1 жніўня ўзровень беспрацоўя быў 0,8% (а гэта 4707 чалавек).

 

Н. ХВАЛЬ,

намеснік старшыні камітэта

па працы, занятасціі сацыяльнай

абароне аблвыканкама.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar