Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Как получить кредит, выкупить дом и деньги сберечь
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-12-2013, 10:50 Эканоміка і права  ] • Как получить кредит, выкупить дом и деньги сберечь   |  
 
Назва: Як атрымаць крэдыт, выкупіць дом і грошы зберагчы      

Как получить кредит, выкупить дом и деньги сберечь
17 снежня намеснік начальніка РКЦ №16 г. Міёры філіяла ААТ "Белаграпрамбанк"  Людміла Іванаўна Хован правяла "прамую лінію" і адказала на пытанні па абслугоўванні насельніцтва банкаўскай установай. Чым цікавіліся жыхары раёна?

 

— Жыву ў "прэзідэнцкім" доме і хацеў бы выкупіць яго ва ўласнасць, як гэта можна зрабіць?

 

— Службовае жыллё, пабудаванае сельгаспрадпрыемствамі за кошт крэдыту ААТ "Белаграпрамбанк", можна набыць ва ўласнасць на льготных умовах. Крэдыты выдаюцца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2005 года № 405 "Аб некаторых мерах па будаўніцтве жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях". Доўг па выплаце крэдыту перакладаецца на грамадзяніна на наступных умовах: тэрмін пагашэння — да 20 гадоў, працэнтная стаўка 3% гадавых ( для шматдзетных сем'яў — да 40 гадоў з працэнтнай стаўкай 1% гадавых). Сем'ям, якія маюць дзяцей да 3 гадоў, на перыяд атрымання дапамогі прадастаўляецца адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці. Значная фінансавая дапамога дзяржавы аказваецца ў пагашэнні крэдыту шматдзетным: пры наяўнасці трох непаўналетніх — 75 % ад агульнай сумы крэдыту,  а калі іх чацвёра — 100%. Маладыя сем'і таксама маюць пэўныя льготы пры наяўнасці ці нараджэнні дзяцей.

 

— Раскажыце, калі ласка, пра прапануемыя банкам віды грашовых укладаў.

 

— Увогуле, у Белаграпрамбанку іх дастаткова шырокі спектр, што дазваляе кожнаму падабраць найбольш зручны ўклад. Напрыклад, заслужыла давер многіх сістэма "Лінія росту 2.0", на яе да канца года можна без страты працэнтаў перааформіць  уклады, што захоўваюцца па сістэме "Лінія росту".

Калі ж вы хочаце размясціць грошы ў банку на кароткі тэрмін, то да вашых паслуг уклад "Старт" у беларускіх рублях з тэрмінам 95 дзён і фіксаванай працэнтнай стаўкай 45 % гадавых, а ў доларах ЗША і еўра — 5,5%.

 

З 12 снежня 2013 года з'явіўся новы ўклад у беларускіх рублях "Індэксіруемы" з тэрмінам захоўвання 3, 6 і 12 месяцаў. Працэнтная стаўка ў ім прывязана да ваганняў курсу долара, што дазваляе не толькі зберагчы захоўваемую суму ўкладу ў доларавым эквіваленце, але і атрымаць прыбытак ад 10% да 15% у залежнасці ад тэрміну захоўвання.

 

— Ці дзейнічае цяпер дзіцячая ашчадная праграма «Расці вялікім»?

 

— Бабулі і дзядулі, таты, мамы і іншыя родныя могуць адкрыць уклад на імя непаўналетняга (да 16 гадоў). Дзеці не толькі будуць мець "свае" зберажэнні, але і штогод у дзень нараджэння атрымаюць ад банка падарункі, змогуць стаць удзельнікамі праводзімых рэкламных гульняў.  Дарэчы, 27 снежня  адбылася навагодняя ёлка для нашых юных укладчыкаў.

Каб стаць удзельнікам праграмы "Расці вялікім", трэба адкрыць уклад на імя дзіцяці.

 

— Хацела б атрымліваць пенсію ў вашым банку, як гэта зрабіць?

 

— Для гэтага неабходна звярнуцца ў аддзел рознічных паслуг, дзе работнікі аформяць усе неабходныя дакументы. Людзям шаноўнага ўзросту мы прапануем пакет "Клопат": выдаецца плацёжная картка, на якую залічваецца пенсія , на рэшту грошай па карце налічваюцца 24% гадавых без абмежавання карыстання грашыма, бясплатна падключаюцца паслугі Інтэрнэт-банкінг і SMS-банкінг. Плацёжная картка з'яўляецца адначасова дысконтнай для атрымання скідак у сетцы аптэк "Планета здароўя".

У падарунак ад банка пенсіянер атрымлівае падпіску на адзін з часопісаў (на выбар): "Сакрэты вылечвання", "Наша кухня ", "Гаспадар".

 

— Якія крэдыты цяпер выдае банк?

 

— Фізічным асобам мы прапануем крэдыты на спажывецкія патрэбы з выкарыстаннем плацёжнай карткі тэрмінам да 5 гадоў. Работнікі прадпрыемстваў, якія атрымліваюць заробак на картку Белаграпрамбанка, могуць аформіць авердрафт у памеры да 3-х сярэднямесячных заработных плат. Мяркую, прыемна будзе даведацца, што ў гэтым месяцы, з 17 снежня,  працэнтныя стаўкі ў Белаграпрамбанку па крэдытах зніжаны: спажывецкія крэдыты выдаюцца пад 46% гадавых, а авердрафт — пад 45%.

 

— У вашай установе вядзецца рамонт. Якія перамены парадуюць наведвальнікаў?

 

— Вядзём рамонт касавых кабін РКЦ, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.  Прыносім прабачэнне сваім кліентам за часовыя нязручнасці ў абслугоўванні. Новыя касы будуць мець закрытыя кабіны для індывідуальнага абслугоўвання, што дазволіць значна палепшыць якасць прадастаўлення банкаўскіх паслуг.

Падчас "прамой лініі" зададзена няшмат пытанняў. Спадзяюся, што ў наступны раз іх будзе больш. А ўвогуле, можна ў рабочыя дні штодзённа звяртацца за кансультацыямі да нашых спецыялістаў. Будзем рады даць тлумачэнні.

Напярэдадні святаў віншую ўсіх кліентаў Белаграпрамбанка і жыхароў раёна з Калядамі і Новым годам.

 

На здымку: намеснік начальніка РКЦ №16 г. Міёры філіяла ААТ "Белаграпрамбанк"  Людміла Іванаўна Хован.

 

Запісала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar