Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » “Прамая лінія”. Зямля—гэта ўласнасць
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
9-11-2010, 15:03 Эканоміка і права  ] • “Прамая лінія”. Зямля—гэта ўласнасць   |  
 
Назва:      

Адносіны да зямлі мяняюцца. Яна становіцца не толькі прыродным рэсурсам, але і аб’ектам грамадзянскага абароту, бо ў краіне ўзяты курс на ўпарадкаванне зямельных праваадносін.

7 кастрычніка загадчыца дзяржаўнай натарыяльнай канторы С. А. Паўлоўская правяла “прамую лінію”, прысвечаную натарыяльным дзеянням у адносінах зямельных участкаў з размешчанымі на іх аб’ектамі нерухомасці і без пабудоў. Што ж цікавіла грамадзян?


—Дзядуля завяшчаў мне, яго ўнуку, жылы дом. Ён размешчаны на ўчастку, які перададзены ў пажыццёвае спадчыннае ўладанне. У памерлага засталіся сын і ўнук, хто мае права на спадчыну?

—Адным з асноўных прынцыпаў зямельных адносін з’яўляецца прынцып адзінства лёсу зямельнага ўчастка і размешчаных на ім капітальных пабудоў. Таму, нягледзячы, што зямельны ўчастак і жылы дом уяўляюць сабой самастойныя аб’екты нерухомасці і пераходзяць у спадчыну па розных падставах (дом па завяшчанню атрымлівае ўнук, а зямельны ўчастак па закону—сын), нельга іх разлучаць, як гэта бяскроўна не робяць з сіямскімі блізнятамі. У тым выпадку, калі зямельны ўчастак і размешчаны на ім жылы дом атрыманы ў спадчыну рознымі асобамі, урэгуляваць сітуацыю магчыма шляхам адмовы ад спадчыны аднаго з нашчадкаў у карысць другога. Унук можа адмовіцца ад спадчыны на карысць сына спадчынадаўцы ці сын—на карысць унука.

Калі спадчыннікі не дасягнуць пагаднення ў гэтым пытанні, сітуацыя можа быць вырашана ў судовым парадку.

—Ці магу я завяшчаць зямельны ўчастак свайму сыну, які пастаянна жыве ў Латвіі?

—Так, можаце. Зямельны ўчастак, які належыць вам на праве ўласнасці ці перададзены ў пажыццёвае спадчыннае ўладанне, можа перайсці па завяшчанню ў спадчыну замежнаму грамадзяніну ці асобе без грамадзянства. Праўда, гэта рэальна толькі пры ўмове, калі нашчадак з’яўляецца вашым родным. Пад роднымі разумеюцца блізкія людзі ўладальніка зямельнага ўчастка, іншыя асобы, якія знаходзяцца ў роднасных сувязях з ім, маюць агульных продкаў да прадзеда і прабабулі: бацькі, дзеці, усынавіцелі, усыноўленыя (удачароныя), родныя браты і сёстры, дзядуля, бабуля, унукі мужа ці жонкі ўладальніка ўчастка.

Калі нашчадак па завяшчанню не з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і не адносіцца да кола родных завяшчальніка, атрымаць зямельны ўчастак у спадчыну ён не зможа нават пры наяўнасці завяшчання на яго карысць.

—Мне было адмоўлена ў засведчванні дагавору куплі-продажу ўчастка зямлі ў вёсцы, выдзеленага для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, на той падставе, што я з’яўляюся жыхарам горада і па закону не маю права набываць зямельны ўчастак з мэтавым прызначэннем “вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі”. Участак набыў мой бацька, які жыве ў сельскай мясцовасці, дзе размешчаны ўгоддзі. Ці змагу я атрымаць у спадчыну гэты ўчастак у выпадку смерці бацькі?

—Так, зможаце. Пры пакупцы зямельнага ўчастка, які выдзелены ў прыватную ўласнасць для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, існуюць абмежаванні па колу асоб, якія набываюць угоддзі. Такія ўчасткі могуць адчужацца толькі сельскаму, пасялковаму выканаўчаму камітэту ці грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванаму па месцы жыхарства ў сельскім населеным пункце, дзе яны размешчаны. Пры атрыманні ў спадчыну такіх жа ўчасткаў абмежаванняў па колу спадчыннікаў, якія з’яўляюцца грамадзянамі РБ не існуе.

Падрыхтавала С. ПАЎЛОЎСКАЯ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar