Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Дача. Тэрмін падоўжаны
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
11-02-2011, 10:13 Эканоміка і права  ] • Дача. Тэрмін падоўжаны   |  
 
Назва:      

Указ №50 “Аб мерах па ўпарадкаванню дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў” ад 28.01.2008 года ўступіў у сілу праз паўгода, 28 ліпеня. У адпаведнасці з ім грамадзяне, якім да гэтага былі прадастаўлены зямельныя ўчасткі для вядзення калектыўнага садоўніцтва, а таксама дачнікі, якія набылі такія ўгоддзі па дагаварах куплі-продажу, дарэння і іншым законным спосабам, што не з’яўляліся членамі садоўніцкіх таварыстваў, абавязаны зарэгістраваць ва ўстаноўленым парадку свае правы на гэтыя ўчасткі. Указам ад 26.06.2009 г. №350 падоўжаны тэрмін звароту ў бюро па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру для дзяржаўнай рэгістрацыі сваіх правоў на зямельныя ўчасткі да 1 студзеня 2012 года.

Для афармлення дакументаў на зямельны ўчастак у садоўніцкім таварыстве неабходна звярнуцца з заявай на ўстанаўленне граніц угоддзяў у землеўпарадкавальную службу райвыканкама (Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, каб. 36, тэл. 4-18-06). Працэдура афармлення дакументаў платная (140 тыс. рублёў), ажыццяўляецца праз праектны інстытут па дагавору падраду. Працэс доўжыцца каля двух месяцаў. У сувязі з гэтым нельга спазняцца з падачай заявы, каб паспець зарэгістраваць правы на зямельны ўчастак да ўстаноўленага тэрміну. Кошт паслугі па дзяржрэгістрацыі зямельнага ўчастка і правоў на яго ў бюро па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру складае 35 тыс. рублёў, акрамя таго, спаганяецца дзяржпошліна ў 10,5 тыс. рублёў.

Невыкананне гэтага патрабавання з’яўляецца падставай для адабрання зямельных участкаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель.

І. САФРОНАЎ,
начальнік землеўпарадкавальнай
службы райвыканкама.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar