Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Правілы водпуску дроў
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-02-2011, 14:30 Эканоміка і права  ] • Правілы водпуску дроў   |  
 
Назва:      

У сувязі са зваротамі жыхароў раёна ДЛГУ “Дзісенскі лясгас” тлумачыць наступны парадак водпуску і нарыхтоўкі дроў насельніцтву.
Водпуск дроў у нарыхтаваным выглядзе робіцца з высечак прамежкавага карыстання і іншых. Цана дроў у залежнасці ад пароды за 1 метр кубічны даўжынёй 2 м складае ад 12800 да 16800 рублёў без тралёўкі, кошт тралёўкі складае 10000 рублёў. Вывазка такіх дроў робіцца ўласным транспартам пакупніка.
У гэтым выпадку ў лясніцтве выпісваецца квітанцыя-накладная, у якой указваецца колькасць выпісанай драўніны, парода, кошт, а таксама тэрміны вывазкі, якія ўстанаўлівае лясніцтва ў залежнасці ад колькасці драўніны, сезону вывазкі і іншых умоў, але не больш двух месяцаў з дня продажу. Вывазка дроў дазваляецца толькі ў прысутнасці на дзялянцы работніка дзяржаўнай лясной аховы, які абавязаны зрабіць адзнаку ў квітанцыі-накладной ад колькасці вывозімага паліва. Калі спажывец не вывез нарыхтаваную драўніну ва ўстаноўлены тэрмін і не звярнуўся з пісьмовай просьбай у лясгас ці лясніцтва аб прадастаўленні адтэрміноўкі на яе вывазку ці не выканаў прадпісаныя работы ў сувязі з прадастаўленай адтэрміноўкай, нарыхтаваная, але не вывезеная ва ўстаноўлены тэрмін драўніна бязвыплатна паступае ў распараджэнне лясгаса і рэалізуецца ім ва ўстаноўленым парадку.

ДЛГУ “Дзісенскі лясгас” таксама робіць дастаўку дроў уласным транспартам па адпаведнай заяве. Кошт такога паліва складае ад 157 да 180 тысяч рублёў (разлік зроблены за 2 гадзіны паслуг трактара з прычэпам, у наступным за кожную дадатковую гадзіну даплачваецца 42900 рублёў) у залежнасці ад транспарту і аб’ёму драўніны.

Нарыхтоўка дроў насельніцтвам на карані па ордэру на дробны водпуск дапускаецца ў парадку ўборкі захламленасці, высечкі сухастойных, ветравальных і бураломных дрэў у аб’ёме да 10 куб. м. Кошт такога паліва складае ад 30 да 620 рублёў за 1 куб. м. Для атрымання ордэра на дробны водпуск неабходна звярнуцца з заявай у лясніцтва. Ордэр выпісваецца ў лясніцтве, першы экземпляр яго выдаецца лесакарыстальніку, яго трэба мець пры сабе пры нарыхтоўцы і вывазцы драўніны. У ордэры ўказваюцца тэрміны нарыхтоўкі і вывазкі, якія неабходна захоўваць.

Пры атрыманні ордэра работнікі лясніцтва абавязаны азнаёміць лесакарыстальніка з “Правіламі водпуску драўніны на карані” і “Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах”.

Па заканчэнні нарыхтоўкі драўніны лесакарыстальнікам работнік дзяржаўнай лясной аховы робіць абмер нарыхтаванай драўніны і агляд месца высечкі, пасля чаго дазваляецца вывазка паліва. Па пытаннях набыцця дроў у нарыхтаваным выглядзе і выпіскі ордэра на дробны водпуск неабходна звяртацца ў лясніцтва.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar