газета Миорские новости > Эканоміка і права > Мелиораторы помогут

Мелиораторы помогут


18-05-2015, 11:26. Разместил: gazeta

КУП "Віцебскмеліяводгас" у снежні 2014 года выдала загад №217 "Аб развіцці платных паслуг насельніцтву і павелічэнні іх аб'ёму". Гэтым дакументам прадугледжаны пералік такіх паслуг, вызначаны адказныя за прыём заявак і арганізацыю самога працэсу. Прадугледжваецца, што меліярацыйныя арганізацыі за адпаведную аплату могуць прадастаўляць насельніцтву тэхніку для правядзення сельскагаспадарчых і будаўнічых работ, перавозкі сельгаспрадукцыі, дроў і іншага паліва, дастаўкі грузаў, выконваць розныя заказы.


 Дырэктар Міёрскага ПМС Уладзімір НІКАЛАЁНАК удакладняе:
— Наша арганізацыя распрацавала пералік магчымых паслуг, які налічвае 14 пазіцый. Гэта розныя будаўніча-мантажныя работы, капанне вадаёмаў, дастаўка пяску і іншых матэрыялаў, распілоўка бярвенняў, апрацоўка дошак, перавозка дроў, розных грузаў і пасажыраў, выдзяленне аўтакрана і аўтабетоназмешвальніка, апрацоўка агародаў, слясарныя, зварачныя і такарныя работы. Нашы магчымасці неаднаразова рэкламавалі ў раённай газеце. Калі маеце ў іх патрэбу, тэлефануйце па нумары 4-19-71, звяртайцеся з заявай, пазнаёмім з калькуляцыяй, аплата праз банк.
Пакуль вялікага наплыву заказчыкаў няма, аднак па заяўках завозілі насельніцтву шчэбень, выдзялялі жалезабетон, капалі сажалку. Чакаем, што з разгортваннем палявых работ і летняга будаўнічага сезона заказаў паболее.


Язненскае ПМС прадстаўляе дырэктар Пётр РАДЗЮК:
— Для насельніцтва мы гатовы выдзяляць экскаватар, бульдозер, аўтакран, аўтасамазвал, аўтабетоназмешвальнік, пагрузчык, бартавы аўтамабіль. Прапануем апрацоўку агародаў і дошак, выканаем зварныя і такарныя работы, рэалізуем і размелем зерне, даставім пясчана-гравійную сумесь, прададзім дровы з дастаўкай, адксеракапіруем дакументы і тэксты.


За паслугамі трэба звяртацца па тэлефонах 3-97-34 у прыёмную, 3-97-32 — у планава-вытворчы аддзел і 3-97-79 — у бухгалтэрыю. Па заяўках мясцовых жыхароў ужо выконвалі экскаватарныя работы, накіроўвалі пагрузчык. Карыстаецца попытам апрацоўка дошак, ну а зерне прадаём і мелем пастаянна.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.


Вернуться назад