газета Миорские новости > Эканоміка і права > Уроки финансовой грамотности

Уроки финансовой грамотности


1-10-2015, 14:15. Разместил: gazeta

Уроки финансовой грамотности Для дзіцяці грошы — вялікі ключык, якія адкрывае дзверы ў свет, дзе здзяйсняюцца ўсе жаданні. Да пэўнага ўзросту малышы не задумваюцца над тым, адкуль бацькі бяруць сродкі, таму не разумеюць, калі і як іх расходваць. Пра тое, што грошы можна зберагаць, наогул не ведаюць. Між тым, калі іх своечасова навучыць правільна размяркоўваць сродкі, у будучым ім будзе проста звяртацца з наяўнасцю.  

 

 

Разумеючы значнасць фінансавай адукацыі, адзін з лідэраў фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь, Белаграпрамбанк у другі раз правёў рэспубліканскую акцыю "Твае першыя фінансы". 
—Падрымка падрастаючага пакалення—адно з важнейшых элементаў стратэгіі нашага банка, чарговым практычным увасабленнем якога стала выданне зборніка "фінансавых казак",—расказвае начальнік РКЦ №16 у Міёрах філіяла ААТ "Белаграпрамбанк"-Віцебскае абласное ўпраўленне Ала Сцяфанаўна Дуброўская.—Пры падрыхтоўцы да акцыі мы дапоўнілі 6-ю брашуру "Твае першыя фінансы" новымі апавяданнямі пра прыгоды Агрыка, які працягвае знаёмства са светам фінансаў у вандроўцы па гістарычных месцах Беларусі. Ён аплачвае экскурсіі, разлічваецца за сувеніры пры дапамозе пластыкавай карткі Белаграпрамбанка. Адноўлены і фармат кнігі, цяпер гэта важкае выданне, аб'ёмам больш за 60 старонак. Спадзяёмся, што чытанне казак стане адначасова захапляльным і надзвычай карысным заняткам для дзяцей, і многія хлопчыкі і дзяўчынкі зробяць для сябе нечаканыя і карысныя адкрыцці, якімі абавязкова падзеляцца з сябрамі, бацькамі і настаўнікамі. 
Урачыстая цырымонія ўручэння брашур "Твае першыя фінансы" стартавала ў Міёрскім раёне ў Дзень ведаў. У рамках сацыяльнага праекта Белаграпрамбанка яго супрацоўнікі правялі і ўрокі ва ўстановах адукацыі. Маштабная акцыя працягвалася да канца верасня. Такім чынам, 170 пяцікласнікаў нашага раёна сталі больш адукаванымі ў фінансавых пытаннях. 
Арганізатарам рэспубліканскай акцыі Белаграпрамбанк стаў няпроста так. З 2007 года дзейнічае ўнікальная "Дзіцячая зберагальная праграма "Расці вялікі!", дзякуючы якой нашым кліентам можа стаць кожны хлопчык і дзяўчынка, незалежна ад узросту. Для гэтага бацькам неабходна прыйсці ў любое аддзяленне банка і адкрыць уклад на імя дзіцяці на суму не менш за 3 мільёны беларускіх рублёў. 
Акцыя "Дзіцячая зберагальная праграма "Расці вялікі" ад Белаграпрамбанка—гэта падарунак дзіцяці на кожны дзень нараджэння; крэдытная картка на спецыяльных умовах; дзіцячая картка; крэдыт на навучанне "Студэнцкі". 
Расці вялікі разам з Белаграпрамбанкам. 

Разумеючы значнасць фінансавай адукацыі, адзін з лідэраў фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь, Белаграпрамбанк у другі раз правёў рэспубліканскую акцыю "Твае першыя фінансы". 

—Падрымка падрастаючага пакалення—адно з важнейшых элементаў стратэгіі нашага банка, чарговым практычным увасабленнем якога стала выданне зборніка "фінансавых казак",—расказвае начальнік РКЦ №16 у Міёрах філіяла ААТ "Белаграпрамбанк"-Віцебскае абласное ўпраўленне Ала Сцяфанаўна Дуброўская. —Пры падрыхтоўцы да акцыі мы дапоўнілі 6-ю брашуру "Твае першыя фінансы" новымі апавяданнямі пра прыгоды Агрыка, які працягвае знаёмства са светам фінансаў у вандроўцы па гістарычных месцах Беларусі. Ён аплачвае экскурсіі, разлічваецца за сувеніры пры дапамозе пластыкавай карткі Белаграпрамбанка.

 

Адноўлены і фармат кнігі, цяпер гэта важкае выданне, аб'ёмам больш за 60 старонак. Спадзяёмся, што чытанне казак стане адначасова захапляльным і надзвычай карысным заняткам для дзяцей, і многія хлопчыкі і дзяўчынкі зробяць для сябе нечаканыя і карысныя адкрыцці, якімі абавязкова падзеляцца з сябрамі, бацькамі і настаўнікамі. Урачыстая цырымонія ўручэння брашур "Твае першыя фінансы" стартавала ў Міёрскім раёне ў Дзень ведаў. У рамках сацыяльнага праекта Белаграпрамбанка яго супрацоўнікі правялі і ўрокі ва ўстановах адукацыі. Маштабная акцыя працягвалася да канца верасня.

 

Такім чынам, 170 пяцікласнікаў нашага раёна сталі больш адукаванымі ў фінансавых пытаннях. Арганізатарам рэспубліканскай акцыі Белаграпрамбанк стаў няпроста так. З 2007 года дзейнічае ўнікальная "Дзіцячая зберагальная праграма "Расці вялікі!", дзякуючы якой нашым кліентам можа стаць кожны хлопчык і дзяўчынка, незалежна ад узросту. Для гэтага бацькам неабходна прыйсці ў любое аддзяленне банка і адкрыць уклад на імя дзіцяці на суму не менш за 3 мільёны беларускіх рублёў. Акцыя "Дзіцячая зберагальная праграма "Расці вялікі" ад Белаграпрамбанка—гэта падарунак дзіцяці на кожны дзень нараджэння; крэдытная картка на спецыяльных умовах; дзіцячая картка; крэдыт на навучанне "Студэнцкі". Расці вялікі разам з Белаграпрамбанкам. 

 


Вернуться назад